Артур Конан Дойл - Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Артур Конан Дойл - Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: Классический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Нататкі пра Шэрлака Холмса» – зборнік з дванаццаці апавяданняў пра ангельскага дэтэктыва, другі пасля «Прыгодаў Шэрлака Холмса». Паводле задумы Дойла, надрукаваныя ў 1894 годзе «Нататкі» мусілі завяршаць цыкл твораў пра Шэрлака Холмса – так з’явілася апавяданне «Апошняя справа Холмса». Аднак чытачы не дазволілі аўтару забіць героя, а таму гісторыя з прафесарам Марыярці – апошняя ў гэтым зборніку, але ніяк не ў цыкле.

Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Чаго вам нада?» – спытала яна з паўночным акцэнтам. «Я ваш сусед, жыву вунь там, – адказаў я і паказаў на свой дом. – Бачу, вы толькі засяліліся, таму я падумаў, што, магчыма, вам патрэбная дапамога з…» – «Як патрэбная будзе – пазавем», – сказала яна і бразнула дзвярыма ў мяне перад носам.

Засмучаны гэтай грубай і катэгарычнай адмовай, я вярнуўся дадому. Увесь вечар, хоць я і намагаўся забыць, мае думкі круціліся вакол таго прывіду ў акне і грубай жанчыны. Я вырашыў нічога не гаварыць жонцы пра здарэнне, бо яна і так вельмі нервовая і ўзрушаная жанчына, і ў мяне зусім не было жадання, каб яна перажывала разам са мной. Аднак перад тым як заснуць, я мімаходзь згадаў, што ў доме нехта пасяліўся, але яна на гэта нічога не адказала.

Звычайна я сплю вельмі добра. З мяне пастаянна жартавалі, што мне хоць у звон бі. Але чамусьці акурат той ноччу – не ведаю, таму, што я быў крыху ўсхваляваны сваёй невялікай прыгодай, ці не – але я спаў больш чуйна, чым звычайна. Дрэмлючы, я праз сон зразумеў, што ў пакоі нешта адбываецца, і паступова ўсвядоміў, што жонка адзелася і ўжо накідвае паліто і капялюш. Соннымі вуснамі я прамармытаў нешта са здзіўленнем і пратэстам супраць такіх няўчасных збораў, як раптам мае напаўрасплюшчаныя вочы заўважылі яе твар, асветлены полымем свечкі, і я анямеў ад здзіўлення. Такога выразу на яе твары я не бачыў ніколі ў жыцці – я нават не ўяўляў, што яна можа так выглядаць. Смяротна бледная, яна хутка дыхала, крадком пазіраючы на ложак, пакуль зашпільвала паліто, каб упэўніцца, што не пабудзіла мяне. Затым, думаючы, што я ўсё яшчэ сплю, яна бясшумна выслізнула з пакоя, і праз імгненне я пачуў рэзкі характэрны скрып – так рыпяць толькі петлі на ўваходных дзвярах. Я сеў на ложку і стукнуў касцяшкамі пальцаў па яго перакладзіне, каб упэўніцца, што сапраўды прачнуўся. Потым дастаў з-пад падушкі гадзіннік. Было тры гадзіны ночы. Якой трасцы рабіла мая жонка на вясковай дарозе а трэцяй ночы?

Хвілін дваццаць я прасядзеў, абдумваючы ўсё гэта і спрабуючы знайсці лагічнае абгрунтаванне. Але чым больш я думаў, тым больш дзіўнымі і невытлумачальнымі былі мае здагадкі. Я ўсё яшчэ быў у роздумах, калі пачуў, што дзверы зноў мякка адчыніліся, і яе крокі загучалі на лесвіцы.

«Эфі, дзе ты была?» – спытаў я, калі яна ўвайшла. Яна здрыганулася ад майго пытання і ўскрыкнула, цяжка дыхаючы, і гэты ўскрык і ўздрыгванне занепакоілі мяне больш, чым усё астатняе, бо акурат у гэтым адчувалася нейкая цьмяная віна. Мая жонка заўжды была шчырай, адкрытай жанчынай, і мяне прабраў холад, калі я ўбачыў, як яна крадком заходзіць у наш пакой, ускрыквае і ўздрыгвае, калі да яе звяртаецца ўласны муж.

«Джэк, ты прачнуўся! – выгукнула яна, нервова ўсміхнуўшыся. – Божа, я думала, цябе нічым не пабудзіш».

«Дзе ты была?» – паўтарыў я больш цвёрда.

«Я не пытаюся, чаму цябе гэта здзіўляе, – сказала яна, і я заўважыў, як дрыжаць яе пальцы, расшпільваючы паліто. – Божа, я не памятаю, каб раней са мной здаралася такое. Рэч у тым, што я адчула, што задыхаюся – і мне так захацелася падыхаць свежым паветрам. Я ўпэўненая, што страціла б прытомнасць, калі б не выйшла на двор. Я пастаяла ў дзвярах пару хвілін і цяпер зноў адчуваю сябе добра».

За ўвесь час, расказваючы мне гэта, яна ні разу не зірнула ў мой бок, і яе голас быў зусім не падобны да звычайнага. Было відавочна, што яна гаворыць няпраўду. Я нічога ёй не адказаў і з цяжкім сэрцам адвярнуўся да сцяны, а мае думкі былі поўныя ядавітых сумневаў і падазрэнняў. Што ж хавала ад мяне мая жонка? Дзе яна была падчас гэтай дзіўнай прагулянкі? Я адчуваў, што мне не будзе спакою, пакуль я не даведаюся адказу, і ўсё ж я пазбягаў зноў задаваць ёй пытанні, раз яна ўжо схлусіла. Рэшту ночы я круціўся і круціўся, выбудоўваючы тэорыю за тэорыяй – кожную горшую за папярэднюю.

На наступны дзень мне трэба было ў горад, але я быў такі ўсхваляваны, што проста не мог думаць пра справы. Жонка здавалася не менш засмучанай за мяне, і я мог бачыць па яе кароткіх запытальных позірках, якімі яна страляла ў мяне, што яна зразумела: я не паверыў ёй і цяпер яна не ведае, што рабіць. Мы перакінуліся толькі парай словаў за сняданкам, і я адразу пайшоў прагуляцца, каб усё абдумаць на свежым паветры.

Я дайшоў да Крыштальнага палаца, прабавіў гадзіну ў садзе і вярнуўся ў Норберы ў гадзіну дня. Здарылася так, што дарога павяла мяне міма катэджа, і на хвілю я спыніўся зірнуць у акно, каб убачыць, ці не пакажацца той дзіўны твар, які глядзеў на мяне наконадні. Я спыніўся, і – уявіце маё здзіўленне, містэр Холмс! – дзверы раптам адчыніліся, і з гэтага дома выйшла мая жонка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x