Жорж Сименон - Порт у тумане

Здесь есть возможность читать онлайн «Жорж Сименон - Порт у тумане» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классический детектив, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Порт у тумане: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Порт у тумане»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Порт у тумане — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Порт у тумане», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

XII. Няскончаны ліст

Машына спынілася на развілцы. Дамоў тут не было, і шафёр азірнуўся, каб атрымаць новае распараджэнне. З таго моманту, як яны выехалі з Вістрэама, Гранмэзон здаваўся іншым чалавекам.

На віле ён кантраляваў сябе і думаў пра сваю годнасць нават у сама складаных для яго сітуацыях.

Зусім не тое было цяпер! Пэўна, яго ахапіла паніка. І гэта было тым больш адчувальна, што твар у яго ад пабояў літаральна ссінеў. Позірк быў неспакойны.

Калі машына спынілася, ён дапытліва зірнуў на Мэгрэ, і камісар, успомніўшы, як яшчэ ўчора вечарам расказваў яму мэр пра сваё расследаванне, не вытрымаў.

— Што будзем рабіць? — спытаўся ён, тоячы ўсмешку.

Ні на дарозе, ні ў навакольных садах не было ні душы. Вядома, пані Гранмэзон выйшла з машыны не для таго, каб пасядзець на абочыне. Калі яна, дабраўшыся да гэтае мясціны, адаслала шафёра — значыцца, у яе была прызначана тут сустрэча ці яна прыкмеціла чалавека, з якім хацела пагаманіць без сведкаў.

Лісце на дрэвах было вільготнае. Зямля патыхала перагноем. Каровы, не перастаючы жаваць, глядзелі нерухомымі вачыма на машыну.

А мэр усё ўзіраўся ў сады, бы хацеў працяць іх поглядам, так спадзяваўся ўбачыць жонку за якім-небудзь плотам ці дрэвам.

— Глядзіце! — сказаў Мэгрэ, нібы дапамагаючы нявопытнаму памочніку.

На дарозе ў Дзіў віднеліся сляды шынаў. Відаць было, што тут спынялася нейкая машына, якая з цяжкасцю развярнулася на вузкай дарозе і паехала назад.

— Стары грузавічок… Паехалі, шафёр!

Ад'ехалі недалёка. Задоўга да ўезду ў Дзіў сляды абрываліся каля камяністай сцежкі. Гранмэзон, па-ранейшаму насцярожаны, глядзеў вакол сябе з трывогаю, на Мэгрэ — з нянавісцю.

— Што там, як вы думаеце?

— Вёсачка, метраў пяцьсот.

— У такім выпадку машыну лепш пакінуць тут.

Камісар быў настолькі стомлены, што выглядаў абыякавым да ўсяго. Ён ледзь не спаў на хаду. Здавалася, заставаўся яшчэ на нагах толькі па інерцыі. Убачыўшы, як яны ідуць па дарозе, кожны падумаў бы, што камандуе тут мэр, а Мэгрэ пакорліва сунецца за ім, як і належыць падначаленаму.

Прайшлі міма дома, вакол яго корпаліся куры. Гаспадыня здзіўлена глянула на незнаёмых. Мінулі невялікую цэркаўку, няшмат большую за звычайнае сялянскае жытло. Злева ад яе была тытунёвая крама.

— Вы дазволіце? — сказаў Мэгрэ, паказваючы пусты капшук.

Ён увайшоў у краму, дзе прадаваліся таксама бакалейныя тавары і розныя прадметы хатняга ўжытку. З пакоя са скляпеністай столлю выйшаў стары, паклікаў дачку, і тая прадала камісару тытуню. Пакуль дзверы заставаліся адчыненыя, камісар паспеў убачыць на сцяне тэлефон.

— У колькі гадзін мой сябар прыходзіў званіць сёння раніцай?

— Ды болей чым гадзіну назад, — адразу ж адказала жанчына.

— Значыцца, і пані прыехала?

— Прыехала! Нават да нас заходзіла, дарогі пыталася… Вам няцяжка будзе знайсці, дзе тут яны спыніліся… Па гэтай самай вуліцы — апошні дом справа…

Мэгрэ выйшаў у поўным спакоі. А Гранмэзон стаяў перад царквою, пазіраючы вакол сябе з такім выглядам, што проста не мог не выклікаць у вяскоўцаў падазрэння.

— Я падумаў, — ціха сказаў Мэгрэ, — давайце падзелімся… Вы будзеце шукаць злева, там, дзе поле, а я справа…

Камісар прыкмеціў у вачах у спадарожніка радасны бляск. Мэр разлічваў першы знайсці жонку і пагаварыць з ёю сам-насам. Але, радуючыся, трымаў сябе ў руках.

— Добра, — адказаў ён, напусціўшы на сябе абыякавасць.

* * *

У вёсцы было дамоў дваццаць, не болей. У некаторых мясцінах, прыціснуўшыся адзін да аднаго, хаты збіраліся ў нешта накшталт вулкі, якая, праўда, была завалена купкамі гною. Усё яшчэ ішоў дождж, такі дробненькі, што можна было сказаць, гэта сыпаўся з неба нейкі вадзяны пыл. На вуліцы нікога не было. Аднак фіранкі на вокнах варушыліся. За імі ў хатнім паўзмроку ўгадваліся зморшчаныя твары старых жанчын.

На самым краі вёсачкі, акурат каля агароджы вакол лугу, пасвіліся два кані. Мэгрэ ўбачыў невялічкую хаціну, дах якой прыкметна пакасіўся. Камісар азірнуўся і, пачуўшы мэравы крокі на другім канцы вёсачкі, не стаў стукацца ў дзверы.

Увайшоўшы ў хату, ён пачуў нейкі шоргат. Было зусім цёмна, у печы ледзь гарэла. Перад вачыма вырасла нейкая згорбленая старая ў белым каўпаку.

— Хто там? — спыталася яна, тупаючы насустрач камісару.

Было горача. Пахла саломаю, капустаю, седалам. Вакол дроў, складзеных у куце, нешта дзяўблі кураняты.

Мэгрэ, які амаль даставаў галавою да столі, убачыў дзверы ў глыбіні памяшкання і зразумеў, што дзейнічаць трэба хутка. Не кажучы ні слова, падышоў да гэтых дзвярэй і адчыніў іх. Пані Гранмэзон была там. Седзячы за сталом, яна нешта пісала. Побач з ёю стаяў Жан Марціно.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Порт у тумане»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Порт у тумане» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Порт у тумане»

Обсуждение, отзывы о книге «Порт у тумане» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x