Жорж Сименон - Порт у тумане

Здесь есть возможность читать онлайн «Жорж Сименон - Порт у тумане» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классический детектив, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Порт у тумане: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Порт у тумане»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Порт у тумане — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Порт у тумане», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
* * *

Калі Мэгрэ зірнуў з порта на бераг, то ўбачыў, што мора адступіла ўжо далёка і «Сэн-Мішэль» заставаўся недзе на паўдарозе паміж вадою і дзюнамі. Усе з трывогай глядзелі на гарызонт. Асабліва змрочны быў капітан Дэлькур.

Сумненняў не заставалася. З адлівам вецер сціх, але ў поўдзень, калі пачнецца прыліў, узнімецца сапраўдная бура. Гэта адчувалася па колеры неба — яно было нейкае непрыемна шэрае, хваляў — дзіўна зялёных.

— Мэра ніхто не бачыў?

— Служанка перадавала мне ад яго імя, што яму нездаровіцца і што ён даручае мне кіраваць работамі па ратаванні судна.

Засунуўшы рукі ў кішэні, Мэгрэ павольна накіраваўся да вілы. Пазваніў. Чакаў, калі яму адчыняць, хвілін дзесяць.

Служанка хацела нешта яму растлумачыць. Не слухаючы яе, камісар пайшоў па калідоры. У яго быў такі рашучы выгляд, што яна змоўкла і пабегла да дзвярэй кабінета.

— Гэта камісар! — крыкнула яна.

Мэгрэ ўвайшоў у пакой, добра ўжо яму знаёмы, кінуў капялюш на крэсла і кіўком галавы паздароўкаўся з мэрам, які сядзеў, выцягнуўшы ногі, у фатэлі.

Сляды ўчарашніх пабояў адразу ж кідаліся ў вочы: мэраў твар быў ужо не чырвоны, а сіні. Палаў камін.

Было відаць, што Гранмэзон вырашыў маўчаць і нават не зважаць на камісара. Мэгрэ паводзіў сябе гэтаксама. Ён зняў паліто, падышоў да каміна, павярнуўся спінай да агню, нібы толькі пра тое і думаў, каб сагрэцца. Полымя апякала яму лыткі. Ён часта пыхкаў люлькаю.

— Да вечара справа будзе скончана! — вымавіў ён нарэшце, быццам сам сабе.

Мэр па-ранейшаму спрабаваў ігнараваць камісара. Узяўшы газету, якая ляжала побач, стаў рабіць выгляд, што чытае.

— Можа, вам прыйдзецца з'ездзіць з намі, скажам, у Кан.

— У Кан?

Гранмэзон узняў галаву і нахмурыўся.

— Але, у Кан! Варта было б сказаць вам пра гэта раней, тады б пані Гранмэзон не трэба было ехаць сюды.

— Не разумею, якое дачыненне можа мець мая жонка…

— Да гэтай гісторыі? — скончыў Мэгрэ. — І я таксама не разумею!

Камісар прайшоў да пісьмовага стала, на якім ляжалі запалкі, зноў распаліў люльку.

— Зрэшты, гэта няважна, — сказаў ён ужо больш спакойна, — бо хутка ўсё высветліцца… Дарэчы, ведаеце, хто цяпер уладальнік «Сэн-Мішэля», якога збіраюцца зняць з мелі?.. Вялікі Луі!.. Дакладней, мусіць, не ўладальнік, а падстаўная асоба, якая дзейнічае ў інтарэсах Марціно…

Мэр стараўся ўгадаць, у якім кірунку працуе камісарава думка. Але пытанняў не задаваў і ўвогуле размовы не падтрымліваў.

— Зараз вы зразумееце сувязь. Вялікі Луі купляе «Сэн-Мішэль» гэтаму самаму Марціно за пяць дзён да знікнення Жарыса… Гэта адзінае судна, якое пакінула Вістрэам адразу ж пасля гэтай падзеі. Яно заходзіць у Ангельшчыну і Галандыю. І ў мяне ёсць факты, якія дазваляюць мне сцвярджаць, што да таго як апынуцца ў Парыжы, капітан Жарыс пабываў у Нарвегіі… А Марціно ж — нарвежац…

Мэр уважліва слухаў.

— Гэта не ўсё. Марціно вяртаецца ў Фекан, каб сесці на «Сэн-Мішэль». Вялікі Луі, яго давераная асоба, знаходзіцца тут за некалькі гадзін да смерці Жарыса. Крыху пазней прыходзіць «Сэн-Мішэль» з Марціно на борце… А сёння ноччу гэты самы Марціно спрабуе ўцячы разам з большасцю тых, каго я прасіў застацца тут у маім распараджэнні… Толькі вас і знайшоў на месцы!

Мэр маўчаў. Толькі ўздыхнуў.

— Застаецца высветліць, навошта Марціно вярнуўся ў Вістрэам, чаму спрабаваў дабрацца да Парыжа, а таксама чаму вы загадалі па тэлефоне жонцы тэрмінова ехаць назад.

— Спадзяюся, вы не намякаеце на тое, што…

— Я? Ну што вы? Чуеце? Шум матора. Іду ў заклад, што гэта прыехала з Кана пані Гранмэзон. Магу я папрасіць вас нічога ёй не казаць? Будзьце ласкавы.

Званок. Крокі служанкі ў калідоры. Адгалоскі прыцішанай размовы, потым служанчын твар у прыадчыненых дзвярах. Але чаму яна маўчыць? Чаму так трывожна паглядвае на гаспадара?

— Ну, што яшчэ? — з нецярпеннем спытаўся мэр.

— Бачыце…

Мэгрэ адштурхнуў яе, выскачыў у калідор, у якім убачыў аднаго толькі шафёра ў ліўрэі.

— Вы згубілі пані Гранмэзон па дарозе? — спытаўся ён, працінаючы шафёра вачыма.

— Яна…

— Дзе яна вас пакінула?

— На развілку дарог на Кан і Давіль. Яна дрэнна сябе адчувала.

Мэр, які застаўся ў кабінеце, узняўся. Ён часта дыхаў, твар у яго стаў яшчэ больш змрочны.

— Пачакайце мяне! — крыкнуў ён шафёру.

Але, сутыкнуўшыся з Мэгрэ, які заступіў дарогу, спыніўся перад яго магутнай постаццю.

— Мяркую, вы згодзіцеся, што…

— Поўнасцю згодзен. Мы павінны ехаць туды.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Порт у тумане»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Порт у тумане» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Порт у тумане»

Обсуждение, отзывы о книге «Порт у тумане» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x