Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Исторический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чорны замак Альшанскі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чорны замак Альшанскі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чорны замак Альшанскі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чорны замак Альшанскі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што гэта ў вас гаворка і шумна, нібы ў лазні?

— Гулка, — нечакана сказаў Грыбок, — як у лазні або ў залі для наведвальнікаў у 9-й клініцы.

— А што, і там пабываў? — спытаў я.

— Пабываў. Але там ляжаць — гэта прабач мне божа…

І праўда, куды ён туды, такі Грыбішча? Дурное меркаванне.

— Я ўсюль пабываў, — сказаў Росцік.

— Ну на Паўночным полюсе не быў, — сказаў я.

— Досыць вам, — раптам адрэзаў Шчука. — Вы што, не бачыце, што ён нежывы ад прадчуванняў? Гэта ўжо ў нас, мясцовых дурняў, звычка дасціпнічаць ледзь не пад сякерай.

— Праўда, — прызнаўся я. — Часам страшэнна баліць галава. Праявы нейкія дзіўныя ў сне.

— Ператаміўся ты, хлопец, адпачні, паспі, паплавай, закахайся, — сказаў Шчука. — Кінуў бы ты гэтую справу. Выедзенага яйка яна не варта. Падумай, што тут да чаго. Дзе плес, а дзе лес? Дзе пасцель, а дзе касцел? А каб заспакоіцца — скажу: почырк не твой, Антось. Экспертыза графалагічная. Амаль не адрозніш, але не твой. Папера — твая.

У мяне закруцілася ў галаве. Яна за апошні час так трашчала, што я баяўся, а раптам гэта я ў забыцці чагосьці нарабіў. Таму на апошнія словы я не адрэагаваў.

— Хто ў дом хадзіў? — сказаў Шчука. — Хто ведае почырк?

— Ну-у бацька… цётка… Вы… Ну, суседзі… Мар'ян… Зрэдку калегі па працы.

— Адпадаюць.

— Ну на жанчын не падумаеш, — раптам сказаў Хілінскі, — дый была яна адна. І зараз яе няма.

Я ўдзячны быў яму, што не даў мне назваць імя Зоі. Апошняя гэта справа мужыку каціць бочкі на жанчыну, якая была з ім.

— Добра, — сказаў Шчука. — Гэта, напэўна, не звязана з усімі падзеямі, твая старая байка. Дарэчы, вазьмі кнігу і — вось тут на кальку зроблена некалькі копій… Арыгінал пакінем у сябе. А што ў цябе новага?

Я коратка расказаў.

— Вось гэта ўжо цікава, — сказаў Шчука. — І галоўнае, мы самі не ведаем пра расстраляных, хто, за што і як. Калі нешта цікавае даведаешся — гавары вось з ім, — кіўнуў на Адама. — А сам сваёй справай займайся.

Эге ж, так я і магу заняцца толькі сваёй справай.

— А пра таго Высоцкага, што ў трыццаць дзевятым павесілі, — цягнуў далей Шчука, — то я памятаю той працэс. Адзін з найбольш шумлівых. І сапраўды, казалі — падкладка палітычная. А больш нічога не ведаем. Архіў згарэў.

Я зноў наліў сабе вады і выпіў.

— Чаго ты п'еш, як з пахмелу? — спытаў Хілінскі.

— Нешта смага апошні час мучыць. І ў галаве дзіўны туман… Ну, а як наконт тых, расстраляных? А наконт тых, што забілі ў Кладна?

— Кажу табе, — сказаў Шчука, — архівы згарэлі. Архіў суда — згарэў. Пра Варшаву і казаць няма чаго. І кладзенскі архіў гестапа таксама невядома дзе. Згарэў? Ці не схавалі толькі самі немцы. Вывезці не паспелі. Занадта хутка нашы ішлі.

— Лічы, — умяшаўся Росцік, — 26 чэрвеня Віцебск, 27-га — Ворша, 28-га — Магілеў, 3 ліпеня — Менск, напярэдадні — Вілейку. Бачыш, як абкруцілі, абклалі. Тваіх кладзенскіх расстралялі 17-га. Ну, а Кладна мы ўзялі 18 ліпеня. І значыць, маглі не паспець тыя вывезці архіў і нарабаванае ведамствам Розенберга.

— А што ты рабіў, што быў скандал у Альшанцы? — Хілінскі круціў у руках адну з істужак.

— Замак фатаграфаваў, — змрочна сказаў я. — Выдам пасля плёнку японцам.

— Прыціснуць табе калісьці твой доўгі язык, — буркнуў Грыбок.

— Не прыціснуць, — сказаў палкоўнік. — Таму з ім і дзелімся. Таму і размова з ім ідзе тут, а не там… Нягледзячы на некаторых.

— Стужка гэтая не палімпсест*, — раптам сказаў Хілінскі. — Выскаблівалі пергамент па нейкай другой прычыне.

* Пергамент, на якім адзін тэкст выскаблены, а паўзверх яго напісаны другі.

— Маскіравалі нешта? — спытаў Грыбок.

— Хто ведае? І думаю, што, можа, клей, якім прымацоўвалася стужка да прадмета, — пахмура сказаў Хілінскі. — Толькі што гэта за прадмет? Дзе яго знайсці? — І дадаў, гледзячы на тое, як я зноў п'ю ваду: — Усё ж думай і ты, Антось. Замест рэбуса.

— Я той рэбус ужо і без прадмета разгадаў. Мяркую, правільна.

— Схіляюся да тваёй думкі, Антось, што тут ёсць нешта, — сказаў Адам. — Наўрад ці чалавек не зашыфроўваў бы нешта не важлівае. Але… не лезь занадта ў справы Андрэя і унь… Росціка. Твая справа — гісторыя. Твая справа — вось гэта. А ты яму часам падай толькі тое, што палічыш як патрэбнае… І яны табе патрэбнае скажуць… Што цябе тычыцца. Дапамогуць. Але дапаможаш пасільна і ты.

І ён з націскам сказаў:

— Калі вырашаць за патрэбнае заняцца справай.

— Смерць майго Мар'яна — і не палічыць за патрэбнае?…

— Бо гаварыць пра свае справы з іншымі, — перабіў ён мяне, — яны не любяць. А часам проста не маюць права. І ты іх не вінаваць. Не лезь да іх, а яны — да цябе. Калі нешта сур'ёзнае здарыцца — разбяруцца самі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чорны замак Альшанскі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чорны замак Альшанскі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Чорны замак Альшанскі»

Обсуждение, отзывы о книге «Чорны замак Альшанскі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x