Валеры Гапееў - Ноч цмока

Здесь есть возможность читать онлайн «Валеры Гапееў - Ноч цмока» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Жанр: Детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ноч цмока: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ноч цмока»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая – лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзея, аздобленая пачуццём кахання, збочвае ў гушчар містыкі.
Такім чынам, гэта эратычна-містычны дэтэктыў на тле беларускай правінцыі найноўшага часу…

Ноч цмока — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ноч цмока», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Надзюш… Надзюшка, – працягнуў я ўмольна. – Мяне такое не цікавіць, ты ж разумны чалавек. У мяне не нейкія там сурокі – у мяне труп. Рэальны. Мне нецікавыя такія казкі…

– Ды я ведаю, нецікавыя, – не пакрыўдзілася Надзея. – Я толькі папрашу цябе даць мне нумар свайго мабільніка…

Што праўда, мы да гэтай пары не абмяняліся тэлефоннымі нумарамі. Дарэчы, мне было і няблага. Навошта добраахвотна здаваць сябе пад яўны кантроль, каб у любы момант цябе маглі спытаць: ты дзе? з кім? чаму? Але цяпер я не задумваючыся прадыктаваў нумар, Надзея ўвяла лічбы ў тэлефон, патэлефанавала і адключылася.

– Запішаш нумар… Я не буду званіць без патрэбы, не бойся.

– Не баюся.

– А я за цябе баюся, – зазірнула мне ў вочы Надзея.

– І адкуль страх? – ажно псіхануў я. – Ты – чалавек з вышэйшай адукацыяй, ты ў школе…

– Васіль… Прабач мне… Я цябе толькі папрашу: будзь асцярожным!

– Я заўсёды асцярожны!

– Ну, не крыўдуй, – Надзея ўстала, падышла да мяне, паклала свае далоні мне на галаву, прыціснула да сваіх грудзей, якія пад тонкай тканінай былі цёплымі. – У бабы ж не розум, у бабы сэрца. Вось маё сэрца так радасна трапяталася, як ты сюды засяляўся… А цяпер яно шчыміць. Не крыўдуй. Проста будзь асцярожны…

– Добра, буду…

5

Наўрад ці сёння хоць адзін звычайны чалавек падазрае, наколькі ён наіўны ў сваіх жаданнях мець асабістае, быццам бы схаванае ад іншых жыццё.

Насця Грыцук была зарэгістраваная толькі ў адной сацыяльнай сетцы, дакладней, на сайце знаёмстваў. У гісторыі браўзера больш не знайшлося ніякіх анлайн-сэрвісаў. Як я і спадзяваўся, пароль быў захаваны ў браўзеры, і сам ноўтбук не запатрабаваў пароля для ўваходу. Сайт знаёмстваў Насця скарыстоўвала адно для асабістай перапіскі, больш ніякай актыўнасці не праяўляла. У яе анкеце быў толькі адзін фотаздымак, звычайны, без ценю нейкай эратычнасці, бы фота на пашпарт. Паведамленняў ад розных наведвальнікаў было дастаткова многа, недзе за сотню, але перапіска з усімі заканчвалася з ініцыятывы Насці на другім-трэцім лісце. Па шчырасці, я пачаў ужо страчваць надзею знайсці хоць штосьці значнае: больш за дзве траціны прагледжаных ліставанняў не далі і каліва патрэбнай інфармацыі. Але неба пачула мае малітвы: з адной жанчынай Насця перапісвалася літаральна з першага дня рэгістрацыі – больш за год, як паказваў профіль, і амаль кожны дзень.

Паўдня я чытаў перапіску Насці з дзяўчынай з імем Руслана. Так, Насця Грыцук была мёртвай, але Руслана заставалася жывой, і інтымная перапіска дзвюх закаханых жанчын, шчымліва-шчырая, выклікала ў мяне пачуццё агіды да самога сябе і сваіх дзеянняў. Старонка за старонкай – мо за пяць соцень паведамленняў – адкрывалі перада мной нязвыклы, незразумелы мне свет лесбійскіх адносінаў. Упершыню ў жыцці я чытаў лісты, у якіх была сапраўдная пачуццёвасць, якія адрасаваліся толькі каханаму чалавеку і таму былі напісаныя з бязмежнай шчырасцю. Лісты ўтрымлівалі сэксуальныя і фізіялагічныя падрабязнасці, ад якіх мне рабілася сорамна. Усцешвала адно: як вынікала з перапіскі, жанчыны не сустракаліся ў рэальным жыцці, іх адносіны заставаліся віртуальнымі, а значыць, мне не трэба будзе шукаць гэтую Руслану і прызнавацца ёй: я чытаў яе лісты да забітай – лісты, напоўненыя такімі пачуццямі, што і не ведаю, як бы я размаўляў з жанчынай наяве. І пра што б яшчэ пытаўся. Чытаў амаль па дыяганалі, але не мог прапусціць ні радка – абавязак патрабаваў…

Сорам пёк. Я хаваўся ад яго за шчыт прафесійнай неабходнасці, вышукваў у тэкстах самыя нязначныя дэталі, якія б маглі мець дачыненне да смерці Насці, і тым ратаваўся. Уздыхнуў з палёгкай, калі дайшоў да апошніх паведамленняў. Адзначыў: жанчыны перапісваліся ў апошні вечар жыцця Насці. Вельмі істотна…

У перапісцы засталіся без адказу тры паведамленні ад Русланы, апошняе, учарашняе – поўнае горкай роспачы: чаму Насця не адказвае? Разлюбіла? Я стрымаў сябе, каб не адказаць: Насці няма сярод жывых, адказвае следчы пракуратуры.

Не, не трэба, няхай застаецца, як ёсць. Бязгрэшнае няведанне часта лягчэйшае за святую праўду…

Цікавага для справы ў перапісцы было нямнога. Па-сапраўднаму мяне ўзрушыў толькі адзін сказ у паведамленні Насці: «Я павінна нарадзіць цмока…» Але больш нідзе не было ні слова пра цмока, абавязак і цяжарнасць, і я зазлаваў на невядомую Руслану: чаму яна не стала распытваць пра такое ў Насці? Чаму замест пытанняў – каму абавязаная, які там цмок незразумелы, калі павінна нарадзіць, ад каго – яна прыдуркавата пытаецца, ці не кіне яе Насця пасля выканання свайго абавязку? Вось жа логіка ў жанчын… Зрэшты, як быццам зразумела: цмок у маім разуменні – той, які смокча кроў. Значыць, дзіця, якое насіла Насця, насамрэч было для яе абавязкам, цяжкай працай, у нечым і пакутай. Вось чаму – цмок…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ноч цмока»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ноч цмока» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ноч цмока»

Обсуждение, отзывы о книге «Ноч цмока» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x