Виктор Правдин - Эксгумацыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Виктор Правдин - Эксгумацыя» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2021, ISBN: 2021, Жанр: Детектив, foreign_detective, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Эксгумацыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Эксгумацыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Повесть написана в замечательном приключенческом жанре. Читатель вместе со следователем Смоляком пройдет через лабиринт интриг и предательств, узнает цену человеческой жизни и власти золота, окунётся в бурлящий котел страстей. Для широкого круга читателей.

Эксгумацыя — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Эксгумацыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Пакiну Вам сваю вiзiтоўку, – згаджаючыся, кiўнуў галавой Смаляк, – магчыма, спатрэбiцца, – у гэты момант позiрк зачапiўся за бальнiчны клунак, i ён вярнуўся да стала. – Мне б яшчэ агледзець рэчы Казiмiры Францаўны.

Шашок адразу замiтусiўся, хутка развязаў клункі i пачаў выкладваць перапэцканае крывёй i пяском матчына адзенне. Смаляк расчынiў невялiкую чорную сумачку з адарваным рамянём i перакулiў. На стол вывалiлiся падрапаны карычневы кашалёк, насоўка, выкарыстаны квiток на праезд у гарадскiм транспарце i самапiска. На квiтку дрыготкай рукой зялёным колерам былi напiсаны лiчбы, па ўсiм бачна, тэлефонны нумар. Следчы склаў рэчы ў сумачку i яшчэ раз пашкадаваў марна патрачаны час.

5

Цiхая чэрвеньская ноч усяго на некалькi гадзiн асланіла зямлю шэрым, цёмным пакрывалам i, як толькi зрэдку наляцiць непаслухмяны вятрыска, адразу зашамацiць лiсце, загойдаюцца вершалiны дрэў старога лесу. Нечакана над самай галавой вухне пугач, недзе непадалёк трэсне пад нагамi невядомага звера галiнка, i тады насцярожыцца, застрыжэ вушамi белы канёк, што запрэжаны ў фурманку. А праз хвiлiну зноў цiшыня – адно дробны прыглушаны тупат па мяккім пяску ды аднастайны шоргат колаў на лясной дарозе. У фурманцы двое. Разгледзець iх немагчыма, i толькi калi адзiн зацягваецца папяросай, на iмгненне пакажуцца чорныя невялiкiя вусы, асвечаныя чырвоным агеньчыкам, у другога месяц добра высвечвае за плячыма вiнтоўку. На абодвух вайсковыя фуражкi. Яны едуць моўчкi. Лес пакрысе радзее, вось ужо і палявы пералесак. Фурманка казачным прывiдам выплывае з цемры i адразу трапляе ў бялюткi хiсткi туман, якi цягнецца з лугавiны.

– Хутка будзем на месцы, – па-начальнiцку гаворыць той, у якога за плячыма вiнтоўка, i адразу, бы пацвярджаючы ягоныя словы, недзе ўперадзе забрахаў сабака. Другi, што кiруе фурманкай, сонна кiваецца i, хутчэй па звычцы, цмокае на каня, якi не звяртае ўвагi на гэтыя «цмокi», бо звыклы да начных вандровак.

– Сяржант, прачнiся, – сiпiць чалавек з вiнтоўкай i груба пiхае вазнiцу ў бок. – Спецыяльна праз лес кругаля далi, не хапае яшчэ праспаць хату папоўскага прыхвасценя.

– Нам з Буланком усё адно, адкуль заязджаць, – незадаволена буркнуў сяржант i, пстрыкнуўшы пальцамi, выкiнуў недакурак. – Служба такая, можна сказаць, начная, – расцягваючы словы, дадаў: – Прывозiм… Адвозiм…

– Пагавары ў мяне, – зласлiва шэпча чалавек з вiнтоўкай, – ураз Купрэеву далажу.

Сяржант нiчога не адказаў, быццам i не чуў, толькi крыху мацней нацягнуў ляйчыны i фурманка спынiлася. Ён лёгка саскочыў на зямлю.

– Вазьму каня за цуглi, цiшэй будзе i надзейней, – цвёрда прагаварыў сяржант i выцягнуў з-пад шыняля, што ляжаў у фурманцы, караткаствольны карабiн, закiнуў на плячо. – А Купрэевым мяне, таварыш лейтэнант, не запужаеш, справай нашай мы моцна звязаны… I, каб Вы ведалi, ён мяне тыдзень таму прадставiў да ўзнагароды. Як пiць даць, ордэн атрымаю… А царкоўнага старасту не праспiм, я паскуду добра ведаю…

Лейтэнант, убачыўшы сяржантаў лёгкi карабiн, каторы раз пазайздросцiў. Ягоны асабiсты табельны наган учора ранiцай на стрэльбах пачаў даваць асечкi, давялося здаць у рамонт. I вось цяпер ён, лейтэнант НКУС, iдзе на баявое заданне з цяжкай трохлiнейкай, якую ўпёр яму Купрэеў.

Нечакана туман скончыўся, i непадалёк, злева ад дарогi над кустамi навiс гмах доўгай будынiны. Сяржант спынiў каня, звёў з дарогi, прывязаў да дрэва i, кiнуўшы добры ахапак свежаскошанай канюшыны, паспяшаўся да лейтэнанта, якi, да нечага прыслухоўваючыся, стаяў ля плота.

– Сабакi няма, – па-свойму зразумеў лейтэнантава напружанне сяржант, – тры днi таму сам начальнiк НКУС пусцiў у распыл…

– Нехта ў хаце ходзiць, чуеш? – прапусцiўшы мiма вушэй словы падначаленага, прашаптаў лейтэнант.

I сапраўды, недзе ў сярэдзiне вялiзнай будынiны рыпнулi дзверы, i адразу ў вакне мiльганула жоўтая палоска святла. НКУСаўцы пераглянулiся i, тоячыся, наўпрасткi па высокай някошанай траве сiганулi да хаты. Вакно было шчыльна завешана з сярэдзiны, i толькi ў адным месцы, ля самага падваконня, танюсенькай палоскай лiлося слабае святло. Сяржант першы прылiп тварам да шкла, але, як нi сiлiўся, нiчога не ўбачыў, акрамя некалькiх дошак падлогi ля самай печы, адна з якiх, знятая, зверху ляжала на астатнiх. Потым паглядзеў i лейтэнант. Вiдавочна, гаспадар быў у пакоi, бо ў нейкi момант з глыбiнi хаты данёсся прыглушаны сутаргаваты кашаль, i ўсё зноў сцiхла.

Лейтэнант пацягнуў сяржанта за рукаво гiмнасцёркi i, адышоўшыся далей ад хаты, зашаптаў у самае вуха:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Эксгумацыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Эксгумацыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Эксгумацыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Эксгумацыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x