Андрэй Макаёнак - Зацюканы апостал

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Макаёнак - Зацюканы апостал» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зацюканы апостал: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зацюканы апостал»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У адной звычайнай сям'і, дзе сталым напляваць адзін на аднаго і тым больш на дзяцей, растуць Дачка, даверлівая і добрая, і Сын — чужы ў сваёй сям'і, гарачы, прынцыповы, не па гадах разумны. Сын мае вызначаную мэту, да якой няўхільна ідзе. Ён жадае стаць высокапастаўленым палітыкам, ці, як ён кажа, «цэзарам». Але разумее, што ў такім разе трэба пазбаўляцца ад такіх маральных якасцяў, як спагада, памяркоўнасць, жаль, паблажлівасць да блізкіх…

Зацюканы апостал — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зацюканы апостал», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Распужаў усіх, хто пад сталом, хто за крэслам, хто ў куце.

Дзед. Чорт ведае што тут у вас творыцца! Чаго я сюды прыехаў?

Мама. Жах! Проста жах!

Дачка. Ён, відаць, п’яны… (Успомніла.) Ой, што ты правяраеш? Цэзар!

Сын. Ці патрэбна людзям праўда. Сястра мая. Дай глыток вады. У Цыцэрона перасохла ў горле.

Тата (смяецца). Вось вам узор свабоднае асобы.

Дачка (падае ваду). Ты, Цыцэрон! Мне расказаў, а сам забыў, што Цыцэрону за яго язык адрэзалі галаву і прынеслі царыцы як падарунак.

Дзед. Хто ён? Камуніст? Анархіст? Хто?

Мама. Ні тое, ні другое. Ён проста хуліган.

Сын. Не зневажаць! Тут сабраліся свабодныя асобы. Усе свабодныя. Але я, я над вамі ўладар! Таму што і тата і мама мае маральныя рабы!

Мама. Ды як ты смееш так? Я цябе вынасіла, я табе жыццё дала і выкарміла сваімі грудзьмі! I я ж твая рабыня? I ты мяне гэтак крыўдзіш? Такая твая ўдзячнасць? Ды як ты смееш, дрэнь?!

Сын. Радзіла і выкарміла? Але ж гэта біялогія, мама! За–а–ло–гія! Выкарміла! Але дай мне свабоду, як звычайнаму звярушку! Не прымушайце мяне жыць, як вы: з хлуснёй класціся спаць і з хлуснёй уставаць. Я не хачу, як вы!!!

Тата. А жраць ты хочаш? Хлусня мяне корміць! Мая хлусня і цябе корміць, усіх вас корміць! А стаў бы я гаварыць праўду? Мяне вышпурнуць вон. Маёй фірме не трэба праўда. Там трэба прыгожыя словы, якія б зазывалі, заманівалі, прыманівалі. Ты гэта разумееш? Не!

Сын. Зразумеў. Хлусня ў дом прыходзіць з вуліцы. А на вуліцы вялікі свет.

Тата. Так, так, так! I вялікая хлусня! Ідзі туды са сваёй праўдай! Ідзі! Паглядзім, ці будзеш ты сыты сваёй праўдай. Голад навучыць і цябе лгаць. Шчыра і тэмпераментна будзеш хлусіць, калі жраць захочаш. Хопіць! Даволі! Баста! Цярпенне лопнула!!! Вон!!!

Сын. Ды вы як быццам нездаволены мной. Ці гэта мне зноў толькі здаецца?

Дачка. Ну, вядома, нездаволены! Усе нездаволены! Нават і я.

Сын. Ну, ты паспяшалася. А яны… Пачакайце! Хто ж мае права быць задаволеным ці нездаволеным? Вы альбо я? Гэта ж вы мяне прыдумалі такім і выпусцілі ў свет божы. А ў мяне вы спыталі — хачу я гэтага ці не? Адпячаталі мяне ў адным экземпляры і — рукі памылі. Цяпер кожны з вас уладкоўваецца ў жыцці як каму ямчэй, як зручней. А я? А мне ёмка? А я задаволены? Чаму, па якому праву вы мной незадаволены? Гэта маё права! Толькі маё!

Дзед. Не–е, час мне ўзяцца за цябе. Ану, злазь адтуль! Вось зараз ты ў мяне будзеш задаволены. (Расшпільвае папругу.) Злазь і скідай штаны!

Тата таксама нарыхтаваў папругу.

Сын. О–о! Паліцэйскія меры? Во–во–во! Самы пераканаўчы аргумент. Дзядуля! Ты пажарную пакліч! А яшчэ лепш — газы слёзатачывыя.

Тата і дзед замахваюцца на сына, а ён адступае і забіраецца на самы верх лесачак.

Вось чым згуртаваў іх — праўдай! Праўда іх з’яднала! Нянавісць да праўды згуртавала іх. Не дамся! Далоў Цэзара? Далоў праўду? На барыкады? Так? Не да–ам–ся! Не паддамся–а–а! Не да–а–м! Лепей на касцёр! А поўзаць не бу–у–ду! А–а–а–а!!!

I з гэтым крыкам малы адштурхоўваецца разам з лесачкамі ад кніжнай паліцы і вылятае за акно. З трэцяга паверха. Усе ахнулі. Мама страціла прытомнасць, у дзеда падкасіліся ногі. Тата, немаведама чаго, азіраецца вакол. I толькі дзяўчопадскочыла да акна, выглянула на вуліцу, пабегла за дзверы ратаваць, памагаць, дзейнічаць.

Дзед. Што ўсё гэта азначае? Што з ім?

Тата. Не знаю. Нічога не знаю.

Дзед (крычыць). А хто павінен знаць, калі ты не знаеш?

Тата і дзед нарэшце таксама выглядаюць у акно.

Тата. Ды ён, здаецца, цэлы!..

Дзед. Глядзі, глядзі, яна падымае яго…

Тата. Устае, устае…

Мама. Сынок… сынок мой!..

Дзед. Ну і жывучы!.. Ідзе!.. Ідзе!.. Ды ён святы!

Тата. Гэта дрэва яго ўратавала…

Мама. Звяры вы! Каты! Звяру–у–гі! Што вы зрабілі з дзіцём? Да чаго давялі дзіця?!

Дзед. Гэта я давёў?

Мама. I ты! I ты! Накінуліся…

Дзед (крычыць). Гэта вы яго давялі! Ты чула, што ён вам гаварыў адтуль? Цяпер вінаватага шукаеце?

Мама. I ён! I ён яго давёў!

Тата. З хворай галавы на здаровую?

Мама. Божа мой! Божа мой!

Ляпнулі дзверы. Усе прыціхлі. Чакаюць. Глядзяць на дзверы. На парозе з’яўляецца малы. За ім сястра.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зацюканы апостал»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зацюканы апостал» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Латыголец - Канвеер
Андрэй Латыголец
Андрэй Хадановіч - Дэжа вю - перавыбранае
Андрэй Хадановіч
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Макаёнак - Пагарэльцы
Андрэй Макаёнак
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Зацюканы апостал»

Обсуждение, отзывы о книге «Зацюканы апостал» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x