Андрэй Макаёнак - Зацюканы апостал

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Макаёнак - Зацюканы апостал» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зацюканы апостал: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зацюканы апостал»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У адной звычайнай сям'і, дзе сталым напляваць адзін на аднаго і тым больш на дзяцей, растуць Дачка, даверлівая і добрая, і Сын — чужы ў сваёй сям'і, гарачы, прынцыповы, не па гадах разумны. Сын мае вызначаную мэту, да якой няўхільна ідзе. Ён жадае стаць высокапастаўленым палітыкам, ці, як ён кажа, «цэзарам». Але разумее, што ў такім разе трэба пазбаўляцца ад такіх маральных якасцяў, як спагада, памяркоўнасць, жаль, паблажлівасць да блізкіх…

Зацюканы апостал — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зацюканы апостал», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сын (абураны). Ах, вам праўды захацелася? Вы па праўдзе засумавалі? Во гэта я і хацеў ад вас пачуць! Зараз я вам выдам праўду!.. (Хутка падымаецца наверх лесачак.) Наце вам праўду! Як вам? Кожнаму паасобку ці ўсім адразу? А ты ведаеш, дзядуля, што і мама, і тата не любяць мяне? Мала таго — ненавідзяць! А за што? За сваю хлусню, падман, якія я выпадкова адкрыў. Ты думаеш — лёгка мне, дзядуля, жыць з камком у горле… Калі пастаянна ў горле, тут, ні праглынуць яго, ні выплюнуць. Калі родныя бацька і маці не любяць, то які ж бліжні ўзлюбіць? Хіба толькі ты? Дзед? Я паклікаў цябе… (Да бацькоў.) Што? Яшчэ хочаце, яшчэ праўды чакаеце? Не боязна? Не–е! Не палохайцеся! Я вам праўды не скажу. I знаеце чаму? А вы мне праўду гаворыце? Адзін аднаму вы праўду гаворыце? Вось ты, тата, маме праўду гаворыш? А дачушцы сваёй? А мне? Чаму ты не скажаш нашаму міламу госцю, дзядулю нашаму, што ты цяпер пра яго думаеш?

Тата. Шчаня! Як ты смееш?

Сын. Юпітэр! Злуешся? А я ж нічога яшчэ не сказаў пра твае культурныя сувязі.

Тата. Што ты разумееш у культурных сувязях?

Сын. Пакуль нічога. Не дарос яшчэ. А ты, мама? Плаціш тату такой жа праўдай. А чаму ты дзеду не сказала, што паставіла на стол пазаўчарашні вінегрэт? Ты нават нявопытнаму студэнту не гаворыш праўды.

Мама. Звар’яцець можна! Які цынізм! Бо–о–жухна!

Сын. Што? Ужо сытыя? Вы ад мяне патрабуеце праўды. А мне ад вас? Нельга? Мне таксама трэба праўда. Мне яна больш патрэбна! Больш, як вам ад мяне! Я — маленькі,і мая хлусня маленькая. А вы вялікія. I ваша хлусня — аграмадная! Для мяне яна аграмадная. Запомніце! Самая вялікая хлусня — гэта хлусня маленькаму чалавеку. I вось я, маленькі чалавечак, пачаў шукаць вялікую праўду. Ісціну! Я суткамі сядзеў каля тэлевізара, каля радыё. Вы спалі, альбо п’янствавалі, альбо выграваліся на курортах, а я начамі сядзеў на гэтых лесачках. Я перачытаў, мама, болей за цябе і болей за цябе, тата. I я нешта знайшоў. Я палюбіў і тэлевізар. Не, не скрынку гэтую, не хакей, не стральбу, не слюнявыя пацалункі. Я палюбіў палітычнага каментатара ў гэтай скрынцы. Ён мне многае адкрыў. Я цяпер штодня чакаю яго, як сну, як алкаголік віна, як студэнт стыпендыі, як малады хлюст сваю фіфу ў кароткай спадніцы… Вось і цяпер у мяне ўжо смокча пад лыжачкай. Праз дваццаць мінут ён павінен з’явіцца мне… (Глядзіць на гадзіннік. Механічна тое самае робяць і ўсе астатнія.) Ну, што? Бачыце, як я чую яго. Я іх ведаю ўсіх, дзядуля. I з «Бі–бі–сі», і з «Голасу Амерыкі», — ватыканскага шапялявага старога, і нават з Тэль–Авіва. Але лепшы за ўсіх — другі, мой каханы. Самы хітры. Ён ніколі не спяшаецца. Ён заўсёды позніцца на двое–трое сутак, але затое беспамылковы і ўсіх можа паправіць. Ты яго бачыў, дзядуля? Ён занадта інфармаваны і палітычна падкаваны. Яму здаецца, што ён асабіста прымае ў чалавецтва роды. А мне здаецца, калі я гляджу на яго… я чакаю, як ён вось–вось пакажа і нованароджанага. Быццам нават і нованароджаны ўжо ў яго руках, там, пад сталом. Таму ён так часта і зазірае туды, уніз. Адным словам, дзядуля, пасля ўсяго гэтага я стаў вундэркіндам асобага роду — вундэркіндам–палітыкам… Я многае зразумеў. Праз вялікае я зразумеў маленькае. Свой дом.

Дачка. Мама, ён разумна гаварыў? Ён разумны?

Мама. У яго каша ў галаве. Ён яшчэ нічога не разумее.

Дачка. Тата, ён нічога не разумее? Праўда?

Тата. Ён злы, і таму…

Дзед. Тэк–тэк–тэк… Не разумее?

Сын. Так, я — злы! Без праўды людзі робяцца злыя! Нават добрыя людзі! Нават дзеці! Запомніце! Я не разумею! А вы адзін аднаго разумееце? Так! Я не разумею! I не магу зразумець! Не зра–зу–мею! Вы траціце сотні, дзесяткі мільярдаў долараў на вайну. З кім? З галоднымі, босымі, раздзетымі, з бед–ны–мі! У В’етнаме, Карэі, Конга, Егіпце… Замест таго, каб апрануць іх, накарміць. Мала таго, кожны долар там начынен дынамітам, і кожны такі долар разбурае там на сотні долараў дабра, якое мелі бедныя туземцы. Хіба гэта можна зразумець?!

Мама. Хто? Мы? Гэта ж Амерыка! Хіба гэта мы?!

Сын. Вы! Дарослыя! Хай сабе Амерыка! Там таксама дарослыя. Там таксама таты і мамы. А вы? Вы чаму дапусцілі гэта? Эх вы–ы! Вось вам прыклад (паказвае на самалёцікі). Гэта што? Палавіна зарплаты! Узброіў мяне да зубоў. Як гэта зразумець? А быў бы ён Ракфелерам? Ён не пашкадаваў бы мільярдаў на сапраўдныя, з бомбамі, з напалмам. Хіба гэта можна зразумець? (Раптам пускае ў ход сваю авіяцыю. Самалёцікі скідваюць бомбачкі на стол.) Вам страшна? Вам жудасна ад гэтых цацак? То–та ж! I ўсё ж я зразумеў. Вы нічога не зразумелі! Якая небяспека над вамі, над намі. I вось гэта, іменна гэта, я зразумеў!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зацюканы апостал»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зацюканы апостал» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Латыголец - Канвеер
Андрэй Латыголец
Андрэй Хадановіч - Дэжа вю - перавыбранае
Андрэй Хадановіч
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Макаёнак - Пагарэльцы
Андрэй Макаёнак
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Зацюканы апостал»

Обсуждение, отзывы о книге «Зацюканы апостал» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x