Дзмітрый Кудрэц - Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля

Здесь есть возможность читать онлайн «Дзмітрый Кудрэц - Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: Юмористические книги, russian_contemporary, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прайшло дваццаць год. Грымнулі, палыхнулі і зніклі дзесьці сярод шэрых хмар. Чаго толькі не перажылі сіняборцы за гэты час, чаго толькі не спазналі.Памяняліся звычкі, ўстоі. Змяніліся людзі. Ўсе кудысьці спяшаюцца, бягуць, ляцяць.І некалі за гэтай мітуснёй проста жыць. Жыць, не гледзячы ні на якія перамены і перабудовы. Жыць па сваіх, правераных часам і продкамі законах. Жыць самім і даваць жыцце іншым.

Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ранкам лямантаваў Пятро. Сонная Нінка нават не зразумела, што здарылася. Накінуўшы халат, яна выскачыла на двор. Пятро насіўся кругамі вакол машыны і равеў:

– Ды што гэта за трасца такая? Не, ты паглядзі на яго! Мала таго, што ен у машыне нагадзіў, дык ен і аббіўку ўсю падрапаў! Чорт бы пабраў сваяка з яго сабакамі!

Зразумеўшы ў чым справа, Нінка адразу кінулася ў атаку:

– Вось што, Пятро, мне гэта ўжо папярок горла стаіць. Цягні гэтага сабаку адкуль прыпер! Каб я яго больш не бачыла! І больш ніякіх сабак! Ты мяне чуеш? Ніякіх! А наконт машыны… Як хочаш, але каб сення ж к вечару гараж стаяў! А то ты сам замест сабакі будзеш…

І Нінка прыпомніла яшчэ з пару-тройку мужніных грахоў. Выгаварылася, выліла ўсе, што набалела і вярнулася ў хату.

Пятро тужліва пагледзеў на падраную аббіўку, на ласціўшагася ля ног сабаку і нехаця накіраваўся да Міколы.

Увечары ўсе было гатова. Сабака адправіўся назад да сваяка, а новая машына стаяла ў новым гаражы. Пра тое, каб абмыць справу Пятро нават і не заікаўся. З Міколай расплаціліся бутэлькай гарэлкі. Грошы браць ен не стаў, затое не адмовіўся ад вядра мінулагодняй бульбы і трохлітровага слоіка з саленымі гуркамі.

Пакуль ішло будаўніцтва, Нінка носу на двор не паказвала. Корчыла з сябе пакрыўджаную. Толькі позна вечарам, выносячы смецце, яна, нібы ненацкам, абыйшла гараж з усіх бакоў, прыймаючы работу.

– Можа, калі хоча! – задаволена бухцела яна. – Вунь які ладны гараж атрымаўся. Нават жыць можна. А ўсе рукі не даходзілі! Каб не гэтыя сабакі, то і невядома колькі б яшчэ чакаць давялося.

Нінка памацала замок, правяраючы ці закрыты, і вярнулася ў хату.

У гэтую ноч яны з Пятром спалі спакойна.

Цюльпаны

Верка корпалася ў гародзе. Нарэшце зацвiталi модныя галандскiя цюльпаны, па якiх яна даўно млела. Яна калiсьцi выгледзела iх у нейкiм каталозе, але доўга не рашалася заказаць. Палохала цана, ды i, наслухаўшысь розных баек пра несур’езных таргашоў, не рызыкавала выкiнуць грошы на вецер. Потым плюнула на ўсе i выпiсала тры цыбулiнкi. Доўга чакала. Ужо нават пачала сумнявацца, што ейная мара здейснiцца. Папракала сябе, што адправiла грошы, i не малыя, ў мiнкiн мех. Але не прайшло i месяца, як прыйшла бандэролька з доўгачаканымi цыбулiнкамi. I Верка супакоiлася.

Месца для новых кветак выбрала самае сонечнае, якраз насупраць дарогi. Хай усе глядзяць, якiя ў яе кветкi. Глядзяць i зайздросцяць. Але замежныя кветкi анiяк не жадалi ўзыходзiць. Верка зноў пачала турбавацца. Мо, цыбулiнкi дрэнныя? Мо, папсавалiся ў дарозе? Мо, гэты зусiм не цюльпаны? Але ўсе сумненнi аказалiся дарэмнымi. Цыбулiнкi хутка выпусцiлi першыя лiсточкi, а следам за iмi i стрэлкi. Якiх-небудзь яшчэ пару дзен i Верка ўбачыць сваю мару ў поўнай красе. Па некалькi раз на дню яна бегала да сваiх кветачак – палiвала, рыхлiла зямельку, вырывала пустазелле, накрывала ад ветру i туманоў. Новые кветкi так захапiлi яе, што яна нават забылася пра ўсе астатнiя, запаланiўшыя амаль увесь гарод.

У нядзелю, прыбраўшыся ў хаце, Верка зноў корпалася ў градках.

– А што ты робiш? – пачуўся танюткi дзiцячы галасок. Верка азiрнулася. Ля плоту стаяла дзяўчынка гадоў трох-чатрырох. У вялiкiх гумавых ботах, чырвонай куртцы з чужога пляча i ўзлахмачанай галавой.

Дзiце са здзiўленнем сачыла за Верцынай справай.

– Прыгожыя ў цябе кветкi, – не чакаючы адказу прадоўжыла дзяўчына. – А цябе як завуць?

– Верай.

– А мяне Лiзай.

– Чыя ж ты такая бойкая будзеш? – запытался Верка.

– Мамкiна.

– А мамка дзе?

– На рабоце.

– А татка твой дзе?

– А таткi няма, – нiколькi не саромеючысь адказала дзяўчынка.

– Дык ты адна гуляеш?

– Адна. Баба ў магазiн пайшла, а я сюды.

– А бабу як зваць?

– Баба.

– А жывеш ты дзе?

– У горадзе.

– А што ты тут робiш?

– Мяне да бабы прывязлi. Яна ў магазiн пайшла, а я сюды.

– Табе, пэўна дадому пара iсцi? Баба хвалявацца будзе.

– Не, не будзе! А гэта ў цябе што? – Лiзка ткнула пальчыкам на прыкрытыя ад ветру цюльпаны.

– Кветкi.

– А нашто ты iх закрыла?

– Каб ноччу не замерзлi, – Верка зняла мяшок.

– Хiба iм холадна бывае? – ўсмiхнулася дзеўчына.

– Бывае.

– А як яны называюцца?

– Цюльпаны.

– А чаму яны не цвiтуць?

– Рана яшчэ. Праз пару дзен зацвiтуць. Вось тады i прыходзь на iх паглядзець.

– Прыду, – матнула галавой дзяўчынка.

– Лiзка, чорт цябе бяры! – пачуўся аднекуль крык. – Я ўсю веску абегала, а ты вось дзе!

– Здароў, Iванаўна, – Верка прывiталася з падляцеўшай да плоту кабецiнай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля»

Обсуждение, отзывы о книге «Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x