Антон Гурскі - Бяздоннае багацце - легенды, паданні, сказы

Здесь есть возможность читать онлайн «Антон Гурскі - Бяздоннае багацце - легенды, паданні, сказы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Мифы. Легенды. Эпос, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік увайшлі беларускія народныя легснды, паданні вусныя сказы, у якіх адлюстроўваюцца нацыянальныя рысы жыцця народа, выяўляецца яго светапогляд. Творы ўзяты з рукапісных архіваў, а таксама з фальклорна-этнаграфічных зборнікаў Е Раманава, П. Шэйна, А. Сержпутоўскага, М. Дабравольскага, М. Федароўскага, з літаратурных крыніц і запісаў самога складальніка.
Тэксты адаптаваны з разлікам на масавага чытача.

Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I вот па прысадах тых, у прыемным халадку, любуючыся прыродаю і самі сабою, прахаджваліся малады баярын Яраслаў са сваёю паняю, маладою жаною, краснаю Люблянаю. Ходзяць яны і цешацца, ажно дарога задуднела, і на запененым кані паявіўся ўвесь запылены княжны ганец і, сукланіўшыся баярству, павяшчае нядобрую навіну, што вораг рубеж перайшоў і дужа наш край пустошыць і што князь наказаў усім сваім баярам на вайну, чым дужы паспяшаць.

Баярын рады чыну даказаць, сабе славы прыдбаць; хутка сабраў сваю дружыну і паехаў.

Спачатку баярын слаў часта ганцоў да любай жонкі, а далей — ні ганцоў, ні самога штось не чутно стала. I затужыла вельмі красна пані Любляна — усё выходзіць на шлях ды ўдаль пазірае, ды ўсё дармо.

Прайшло лета, настала зіма, а любага Яраслава як няма, так і няма. Прыйшла ізноў вясна. Выйшла раз красна Любляна ў канец прысад і як толькі на шлях зірнула, так дужа і зрадзела: бачыць, коціць дружына, а наперад любы вараным канём едзе. Ды нядоўга яе радасць была, бо як той пад’ехаў бліжэй, пазнала, што гэта другі.

Той пад’ехаў, сукланіўся, а яна і думае: «Можа, ён што пра майго ведае?..» Просіць яго к сабе ў палацы спачыць трохі. Той рад, прыстае, ідзе за ёю ў святліцу. Яна, яго за стол пасадзіўшы, гукнула на слугі, сказала прынесці піва, мёду і ўсялякай стравы; стала яго частаваці і яго пытаці пра мужа любага. Той, пагадаўшы, так ёй павядае: «Не хочацца мне табе, красна пані, жалю задаваці, ды мушу... Вото ж бачыш, твой муж, а мой друг сардэчны, быў цяжка ў баі ранены і, уміраючы, кажа мне так: «Слухай, дружа! У мяне е жонка, дужа красная пані, а ты яшчэ не жанаты, так успакой мяне перад смерцю, бо мне скора канец,— пакляніся заступіці ёй маё месца!» Што ж я меў рабіць? Мусіў прысягнуць, і цяпер ад прысягі адступіціся мне нельга... Так пані няхай мяне выбачыць і будзе прыхільна!»

Тая тое як учула, давай плакаць, галасіць і слухаць яго не хоча.

Плакала яна дзень, плакала другі, а на трэці і падумала: «I чаго я гэтак плачу?.. Што я тым памагу?.. Адно лічка сваё красна папсоваю...» — I на чацвёрты дзень гутарку з ім прыязну павяла, а на пяты — так і жартаваць сталі, а далей і пабраліся.

Прайшло ізноў лета, прайшла зіма, а за зімою — вясна, а за вясною і лета настала. Сядзяць гэта той прыезджы баярын з краснаю Люблянаю, як галубкі ў парачцы, і сабою цешацца ды любуюцца. Ажно разам Любляна як крыкне і, хапіўшыся за сэрца, абамлела. Той — зірк: бачыць — перад ім Яраслаў стаіць...

Хапіліся спярша за шаблі, а далей Яраслаў, адумаўшыся, кажа: «Адзін з нас павінен умерці, дык няхай Бог судзіць каму. Вазьмі ты сабе лук і сагайдак з стрэламі і ідзі на гару за рэчку, а я вазьму сабе і стану на гэтай гары, і будзем страляцца».

Як сказаў, так і ўчынілі: выпусцілі па страле — нічога, выпусцілі па другой — нічога, а па трэцяй як выпусцілі, так абодва аж асунуліся, як два падкошаныя каласочкі.

Тое месца з тых пор Прылукамі стала звацца. I цяпер там стаяць мураваныя харомы і ліповыя прысады, і жыве там пан дужа багаты, толькі той пан цяперашні не наш, а прышлы з памор’я, але дабраваты сабе.

ЧАМУ КАЖУЦЬ: У ПАДЦАЦКІХ ЖЫВЫМІ ХАВАЮЦЬ

Яшчэ ў далёкія-далёкія часы, калі сярод людзей розныя пошасці хадзілі, у вёсцы Падцацкія здарылася такая гісторыя. Каб спасціся ад нейкай страшэннай хваробы, што касіла людзей, мусіць, халера, ці што, жыхары вёскі надумаліся каго-небудзь закапаць у землю жывым і гэтак уратавацца ад ліха. Зразумела, нікому не хацелася ні самому паміраць, ні страціць сваіх родных. Тады вырашылі закапаць сірату. Вось ад таго і ідзе нядобрая слава пра вёску Падцацкія:

— А, гэта там, дзе жывымі хаваюць?

АДКУЛЬ ЗЯЗЮЛЯ ЎЗЯЛАСЯ

Калісь праз вякі, у нашым краі, жыў багаты зямянін,— Властам яго звалі, і меў ён тры дачкі: Мляву, Здану і Зязюлю, як кветкі красныя, ладныя, як птушкі, але крашчая за ўсіх, то Зязюля была. За гэта завідушча Млява проціў Зязюлі зло на вуме мела.

Раз, пад вечар, пасля спякоты, прыбягае Млява да сясцёр і кажа:

— Сястрычкі, кветачкі, пойдзема на возера купацца!

Тыя, вядома, як дзяўчаты,— рады падурэць, кінуліся навыперадкі. Зязюля апярэдзіла ўсіх, бо спраўнейшая была; за ёю і Здана пабегла.

Кінуўшы вопраткі на беразе, паскакалі ў воду і давай пялёскацца, а Млява тым часам спраўне ўвінулася: вопратку Зязюльчыну скраўшы, патапіла ў возера і сама, як бы нічога не ведаючы, палезла купацца.

Купаюцца гэта яны, ажно загрымела — зірк! — бура, навальніца надходзіць.

— Сястрыцы, уцякайма! — крычыць Млява і, не чакаючы другіх, схапіўшы вопратку, духам дамоў. За ёю і Здана паджгала. А Зязюля ходзіць па беразе, рукі ломіць, усё вопраткі шукае, шукае ды глядзіць. А вецер-то свішча, а на неба аж страх глянуць: хмары з рэхатам адна на другую пруцца, барукаюцца, варочаюцца,— няйнача як у гаршку. Ходзіць Зязюля, галосячы,— зірк! — з-за куста паніч выходзіць — красен, што крашчага ў свеце не знайсці, і вопратку Зязюльчыну ў руках трымае. Зязюлька хацела ўцякаці, але, глянуўшы яму ў вочы, стала як прыкована і глядзіць, вачэй адвесці не можа; штось да яго цягне, а сэрца як бы чым цёплым аблілося, а яшчэ як загаварыў, дык Зязюля не вытрымала — кінулася яму на шыю. I забраў той закляты княжыч Зязюлю да сябе ў крыштальныя палацы, у возера.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы»

Обсуждение, отзывы о книге «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x