Антон Гурскі - Бяздоннае багацце - легенды, паданні, сказы

Здесь есть возможность читать онлайн «Антон Гурскі - Бяздоннае багацце - легенды, паданні, сказы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Мифы. Легенды. Эпос, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік увайшлі беларускія народныя легснды, паданні вусныя сказы, у якіх адлюстроўваюцца нацыянальныя рысы жыцця народа, выяўляецца яго светапогляд. Творы ўзяты з рукапісных архіваў, а таксама з фальклорна-этнаграфічных зборнікаў Е Раманава, П. Шэйна, А. Сержпутоўскага, М. Дабравольскага, М. Федароўскага, з літаратурных крыніц і запісаў самога складальніка.
Тэксты адаптаваны з разлікам на масавага чытача.

Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Непадалёку ад мястэчка Дзісна, з правага боку тракту, што ідзе на Германавічы, праязджаючы, убачыце стракатую горку, парослую лесам. Горка гэтая абкружана гразкім балотцам, а наверсе яе, на самым шчыце, ляжыць вялізарная каменная труна. Калі, хто і на якую памятку палажыў там гэтую труну, ніхто не ведае, а народ перадае з пакалення ў пакаленне цікавую гісторыю.

Калісь-то, даўным-даўно на горцы стаялі пышныя харомы багатых баяр Няміраў. Кругом — дубовы частакол і роў, заліты вадой. Далёка славіліся між ворагаў недаступнае няміраўскае гняздо, а яшчэ далей — іх родавая акружная слава. У збройніцкай святліцы няміраўскіх харомаў на пачэсным месцы віселі каваны, упрыгожаны золатам шчыт і меч слаўнага Грымона Няміры, што хадзіў з Алегам на грэкаў. Гэткі-то быў род Няміраў.

Ды толькі цяперашні нашчадак роду, пануры Бутрым, пагоршыў славу роду свайго. Не перамогамі ў бітвах з ворагамі памнажаў ён сваё багацце, а разбоямі і крыўдай паднявольнага люду. У глыбокіх падхаромных падвалах поўна было закаваных людзей, якіх сваімі рукамі любіў катаваць Бутрым. Праходзячы міма няміраўскага двара, часта чулі людзі стогны і плач, а часам азёрныя хвалі выкідалі на бераг чалавечыя целы.

Цяжка жылося ў панурых няміраўскіх харомах Бутрымавай жонцы, прыгожай пані Мары. Аднойчы ў ноч маёвую пані Мары асабліва цяжка зрабілася ад горкае свае долі, у садку стоячы, у адчаі схіліла яна галаву на плячо баярчыцу Стаўру Рамашковічу і горка заплакала. У гэты момант у садок зайшоў баярын Бутрым. Грозна ён кінуў вокам на жонку і на маладога баярчыца. Моўчкі спыніўся, пляснуў у далоні. Калі ж з’явіліся стральцы яго — сказаў панура баярын:

— Сягоння ў нас будзе гучны банкет тут. Распаліце смалістыя лучніцы, пастаўце сталы цясовыя, наліце мёду і вінаў заморскіх поўныя вёдры ды паклічце скрыпача майго.

Мігам служба паставіла сталы і каля сталоў дубовыя лавы, абабітыя мядзведжымі шкурамі, а баярыну і яго жонцы прынеслі два глыбокія, у грэкаў прадзедамі здабытыя, аблямаваныя золатам крэслы. Смалістыя лучніцы ярка асвятлялі сад. Скрыпач са скрыпкай стаяў напагатове. Баярын падышоў да скрыпача, узяў з рук у яго скрыпку, крануў рукою струну і сарваў, крануў другую — і сарваў, і гэтак да апошняй.

— Кепскія ў цябе, малойча, струны,— сказаў баярын. — А я хачу сягоння музыкі ёмкай, гучнай. Гэй, верныя мне стральцы-патужнікі. Станько, Гойніч і Рэзан, вазьміце во гэтага падсуседзіча майго, Рамашковіча, за белыя плечы і нарабіце да банкету струн. А ты, красная пані, жонка мая, сядай побач са мной у залатое крэсла і, пакуль слугі мае зматаюць матэрыял на струны на тую во белую яблыньку, будзеш піці са мною, спраўляючы трызну па гладкім баярчыцу.

Страшныя нават у Бутрымавай дружыне Станько, Гойніч і Рэзан, бліснуўшы толькі вачыма, узяліся за крывавую справу: павалілі баярчыца на зямлю, распаролі жывот і пасля, водзячы вакол яблыні,— той самай, пад якой паўгадзіны таму назад ён стаяў з краснай паняй Марай,— наматвалі на яе струны...

Не мінула і гадзіны, як струны былі прамытыя, пасушаныя на агні і нацягнутыя на скрыпку.

Музыка зайграў вясёлую застольную песню, але ні песні той, ні голасу скрыпкі не чула красная пані Мара. Бледная, яна спакойна спала ў крэсле вечным сном: сэрца ў яе не вытрымала мужавага банкетнага пачастунку і разарвалася. Толькі баярын да ўсходу сонца трызнаваў з дружынай над маладымі нябожчыкамі, слухаючы плач скрыпкі ды заліваючы сумленне віном.

Многа гэткіх спраў рабіў баярын Бутрым і не сунімаўся ў ліхадзействе сваім.

Кажуць, харомы потым праваліліся скрозь зямлю, а на месцы іх засталася каменная труна, у якой і цяпер ляжыць скамянелы баярын Бутрым Няміра.

ПРЫЛУКІ

Не летась, не залетась, а калісь у старыну, як мы самі сабою яшчэ жылі, тое, што казаціму, было.

У адным месцы абапал Птыча-рэкі высяцца дзве горкі дужа красныя, а пасярод ракі востраў ляжыць. На той гарэ, што па правым беразе, стаяў двор знатнага баярына, іменем Яраслаў.

Дый красен жа той двор быў, увесь у садах, будынкі ўсе спраўныя былі, а ўвакруг тынам белым абведзены; ад двара дый да шляху былі прысады ліповыя.

Быў дзень ясны, харошы, ведама, як у пачатку лета бывае, калі яшчэ лукі зіхацяць кветкамі, птушкі заліваюцца рознымі галасамі, рыба ў рэчцы раз у раз плюхае, разганяючы шырока вакорыну, пчолы і ўсякія мошкі ды казяўкі цэлымі раямі завіхаюцца каля кветак. Дзе ні глянь — усюды жыццё кіпіць, а сам пазіраеш на ўсё гэта неяк радасна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы»

Обсуждение, отзывы о книге «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x