Ян Баршчэўскі - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Здесь есть возможность читать онлайн «Ян Баршчэўскі - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Мифы. Легенды. Эпос, Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтую кнігу без сумніву можна назваць энцыклапедыяй, даведнікам жыцця беларускага народу, яго фальклору, культуры, традыцыяў. У вельмі даступнай і часта дасціпнай форме аўтар паказвае вераванні жыхароў паўночнай Беларусі, іх спрадвечную прагу да лепшага і адвечную долю няшчаснікаў. Гісторыі, пераказваемыя з вуснаў у вусны, з пакалення ў пакаленне, пераўтварыліся ў легенды, міфы, паданні, якім свята верылі, якім падпарадкоўваліся. У фантазіях увесь час блукаюць нядобрыя духі, якія, аднак, служаць злым панам, чараўнікам і ўсім непрыяцелям простага люду. Апавяданні старых пра розныя здарэнні ў іх народных аповесцях, якія перайшлі ад чалавека да чалавека са старадаўніх часоў, былі для аўтара гісторыяй гэтае зямлі, характару і пачуццяў беларусаў. Гэтаксама гісторыяй яны з’яўляюцца і для нас сённяшніх.

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Спяшаешся дадому, аднак яшчэ не позна, — сказаў Завальня.

— Паставіў нерат і шнуры, мушу паглядзець, можа, даў што Бог, — вечар ужо блізка.

— Калі што зловіш — прынясі яшчэ мне. Жыву пры дарозе, людзі, дзякуй Богу, да мяне заязджаюць.

— Калі толькі Бог блаславіў маю працу, дык не забуду пра пана.

Сказаўшы гэта, ён пакланіўся і пайшоў.

— Люблю гэтага рыбака, — прамовіў дзядзька, — пачцівы ён чалавек і працавіты. Пабудзеш на яго востраве — адразу відаць, што жыве там чалавек гаспадарлівы і дбайны. Яго дамок (хоць не такі ўжо прасторны ды і саломаю крыты) стаіць на ўзгорку ў маляўнічай мясціне, ёсць пры ім маленькі садок: яблыні і вішні. Вакол хаціны — усюды парадак і чысціня. Мае коней, кароў і авечак. Поле ўгноена, як сад. На лугах сакаўная трава. А непадалёку густы бярозавы гай. Летам у ціхае надвор’е — было гэта колькі разоў — я прыплываў да яго вострава. Ён быў рады, а жонка яго — надзвычай гасцінная кабета — частавала мяне, паставіла на стол выдатных ляшчоў, злоўленых таго ж дня і цудоўна прыгатаваных.

— Шчаслівы чалавек. У яго там яшчэ не мінуўся залаты век. Ні з кім не дзеліць поле, ваўкі і мядзведзі не нападаюць на жывёлу.

— Адна толькі нявыгада: у прызначаныя дні мусіць адбываць прыгон, пасылаць работніка ў чаўне і коні перавозіць праз возера; больш за чвэрць вярсты.

Кавалёва Аўгіня

Калі мы так размаўлялі, у пакой увайшла пані Мальгрэта, гаспадыня майго дзядзькі.

— А-ёй! А-ёй! — завойкала яна. — Што дзеецца на свеце!

Завальня глянуў на яе са здзіўленнем:

— Ну што там такое ў цябе?

— Жонка кавалёва прыйшла, Аўгіня; цуды расказала: успомніш — страх бярэ.

— Прасі яе сюды, няхай і нам раскажа. Цікава паслухаць, якія там цуды на свеце.

Заходзіць Аўгіня. Была гэта жанчына рухавая, гаваркая і кума ўсёй ваколіцы.

— Пра якія ты там цуды апавядала пані Мальгрэце, што яна прыйшла сюды да нас, стогнучы ды войкаючы?

— Ах, паночку! Яшчэ якія цуды, страх успомніць. Сёння толькі гэта я згатавала есці і засланіла печ, як заходзіць у хату жабрак, белы, як голуб. Сеў ён на лаве, прамаўляе пацеры. Паставіла яму на стол міску капусты. Калі пад’еў, пытаюся:

— З якіх краёў паслаў Пан Бог дзядулю?

— З далёкіх, — адказвае.

— А што чуваць на свеце?

— Навіны надта непамысныя, — кажа. — У аднаго багатага чалавека пачаліся нечуваныя дзівосы. Сын, як толькі нарадзіўся, сеў і гучным голасам закрычаў: «Дайце есці!» Перапалохаліся ўсе, аднак жа адрэзалі яму паўбохана хлеба, а ён, вокамгненна з’еўшы гэта, ускочыў і да дзвярэй. Там стаяла поўная кадзь вады. Ускочыў у яе і схаваўся пад вадою. Усе кінуліся ратаваць, а выцягнулі адтуль рыбіну. Паклалі яе на стале і, гледзячы на яе, доўга стаялі задуманыя. Пабеглі да ксяндза. Той ураз прыехаў і калі перажагнаў гэтую рыбіну, дык яна зноў ператварылася ў немаўля. Ахрысцілі яго. Той сын расце цяпер, але заўсёды халодны, як рыба. Старыя людзі кажуць, што калі прасіў есці, дык не хлеба трэба было даваць яму, а камень, бо будзе неўраджай і голад. І дрэнна, калі ён вырасце халодны, як рыба; а барані Божа, калі яшчэ разумны будзе — шмат бяды наробіць.

— І ты верыш гэтаму? — спытаўся дзядзька. — То, пэўна, недзе адліваюць званы, а каб былі гучнейшыя, і разняслі такія цуды па свеце. Ці можа немаўля перакінуцца ў рыбіну і расці халоднае, як навец?

— Пане, ты кажаш — адліваюць званы; у нас у касцёлах усюды яшчэ званы цэлыя. Медныя так хутка, як гаршкі, не разбіваюцца.

— Янка, ці даеш ты веры? — загаварыў Завальня да мяне.

— Мне здаецца, дзядзечка, што такія фантазіі ствараюцца людзьмі ад смутку і заўсёдных пакутаў.

— Можа, і так. Раскажы нам, Аўгіня, што яшчэ чуваць.

— Варка Плаксуніха памерла.

— Вечны спакой. Гэта рэч не новая: людзі нараджаюцца і паміраюць.

— Але памерла па-хрысціянску. Паспавядалася і ўзяла прычасце. У Полацку, дзякуў Богу, яна перамянілася.

— Хіба гэта была вялікая грэшніца?

— О! Я ведаю ўсё. Як жыла яе маці, ды і яна (няхай ужо Пан Бог не памятае яе грахоў!) мела радзімы знак на вуснах, які шмат ёй шкодзіў.

— Ты мусіш ведаць пра гэта напэўна, бо з табою ўсе шчыра гавораць.

— Я ва ўсёй гэтай ваколіцы хрышчу дзяцей, тут усюды мае кумы, усе мяне любяць, кожная кабета радая са мною пагаманіць, дык я і ведаю ўсё: хто што робіць і як жыве. Маці Плаксуніхі была слаўнаю чараўніцаю. І няўжо пан пра гэта не ведае?

— Нічога не ведаю. Раскажы мне пра маці і дачку.

Апавяданне пятае. Радзімы знак на вуснах

— Маці гэтае Варкі звалася Праксэда. Жыла яна ў карчме за рэчкаю Дрысай непадалёку ад краснапольскага маёнтка. Яе мужык быў аканомам у адным невялічкім панскім фальварачку. Жыла Праксэда няблага; хоць карчма яе не была пры гасцінцы і вельмі рэдка хто-небудзь туды наведваўся, аднак яна хутка сабрала грошы, не сумавала, часта спраўляла новыя сукенкі і заўсёды хадзіла ў прыгожых уборах.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»

Обсуждение, отзывы о книге «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x