Ян Баршчэўскі - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Здесь есть возможность читать онлайн «Ян Баршчэўскі - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Мифы. Легенды. Эпос, Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтую кнігу без сумніву можна назваць энцыклапедыяй, даведнікам жыцця беларускага народу, яго фальклору, культуры, традыцыяў. У вельмі даступнай і часта дасціпнай форме аўтар паказвае вераванні жыхароў паўночнай Беларусі, іх спрадвечную прагу да лепшага і адвечную долю няшчаснікаў. Гісторыі, пераказваемыя з вуснаў у вусны, з пакалення ў пакаленне, пераўтварыліся ў легенды, міфы, паданні, якім свята верылі, якім падпарадкоўваліся. У фантазіях увесь час блукаюць нядобрыя духі, якія, аднак, служаць злым панам, чараўнікам і ўсім непрыяцелям простага люду. Апавяданні старых пра розныя здарэнні ў іх народных аповесцях, якія перайшлі ад чалавека да чалавека са старадаўніх часоў, былі для аўтара гісторыяй гэтае зямлі, характару і пачуццяў беларусаў. Гэтаксама гісторыяй яны з’яўляюцца і для нас сённяшніх.

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Няма такое патрэбы.

Заклапочаны рыбак пачухаў патыліцу і пайшоў павольна да вёскі. Аб’яўляе сваім таварышам панскую волю; сабраўшыся ў гурт, доўга гаманілі пра гэта, баючыся, каб не прычынілася якога няшчасця. Але трэба панскую волю выканаць. Наступнага дня прыехалі рабакі на Глухое возера і спыніліся пасярод невялікае круглае галявіны. Вакол — цёмны лес, густыя яліны і хвоі хіліліся пад цяжарам снегу, і здавалася, што белыя муры акружаюць гэтую мясціну. Тут улетку аніколі вецер не ўздымаў хваляў, а зімою — не кружыў снегу. Дзень быў хмурны, вакол панавала цішыня, рыбакі знялі шапкі, прачыталі пацеры, назначылі месца, дзе прабіваць палонку, і пачалі сваю працу.

Кінулі нерат і, ужо цягнучы яго, пачулі шоргат пад лёдам, сыканне і нейкі дзікі піск, нібыта там тысячы гадаў грызліся між сабою. Агарнулі рыбакоў трывога і страх, мурашкі па целе пабеглі. Аднак, трымаючыся разам, не выпусцілі з рук нерат, цягнуць, надаючы адзін аднаму адвагі ды мяркуючы, што трапілася сціжма ўюноў. А як выцягнулі з вады ўвесь нерат — страх успомніць! — поўная сець маленькіх д’яблікаў. Крый Божа такіх і ў сне бачыць! Былі там нячысцікі накшталт ракаў з чорнаю поўсцю, іншыя — як павукі, кожны з ката, іншыя падобныя да шчанюкоў, з нагамі незвычайнае даўжыні. Нельга апісаць усё гэтае страхоцце. Пацукі, яшчаркі, кажаны, краты поўзалі па лёдзе, качаліся па снезе з жахлівымі крыкамі, сыканнем і піскам. Даўмеліся рыбакі, што натрапілі на д’яблава кубло. Не маючы сілы глядзець на страшыдлаў, кінулі нерат, а самі ўцяклі.

— А ці лавілі асташы калі-небудзь у тым возеры?

— І прадзеды не памяталі, каб хто-небудзь рыбаліў там.

— Дык хто ж навёў туды злых духаў?

— Пан ведае арганіста, з Расонаў, добры і разумны чалавек, дык ён часта апавядаў пра дзіўныя рэчы са святых ксёнжак — як некалі Бог стварыў гэты свет. Аднаго разу ў кірмашовы дзень запрасіў ён нас да сябе, сеў з намі за стол. Выпілі мы па кілішку гарэлкі, і ў размове пра сёе ды тое прамовіў нам гэтыя праўдзівыя словы, і я іх давеку не забуду. Сказаў ён так: «Вялікі грэх Адама, што паслухаў Еву, пакаштаваў яблык з забароненага дрэва. За гэта Бог пракляў зямлю. Але яшчэ большы грэх Каіна, які забіў свайго брата». О! Як шмат намножылася каінаў, што забіваюць сваіх братоў. У тых дзікіх лясах ля Глухога возера было шмат злачынцаў. Іх туды сабраў пан з розных канцоў свету. Кажуць, што былі там людзі і з такіх краёў, дзе нібыта ездзяць не на конях, а на сабаках, і не мелі яны ў сэрцы ні веры, ні Бога, ані любові да бліжняга. Доўга хаваліся яны каля гэтага возера, а таму і д’ябал там пасяліўся.

Але і пан З быў чалавек нягодны памыляўся дзівак праз сваю - фото 5

— Але і пан З. быў чалавек нягодны, памыляўся, дзівак, праз сваю неадукаванасць. Аднак паны адкажуць перад Богам, бо не маюць веры; трэба было папрасіць ксяндза пасвянціць нерат і ваду ў возеры, дык не было б таго страху і праца не пайшла б намарна.

— Вучаць нас ксяндзы і добрыя людзі, але іх словы як гарох ад сцяны адскокваюць, а таму і Бог не бласлаўляе, і жыць усё горай і горай.

— А ў нашым возеры Нешчарда, — я перапыняю рыбака, — ці жывуць злыя духі, ці трапляўся які-небудзь табе?

— Што ты, паніч, кажаш? Няхай Бог ад такога ратуе. Я заўсёды, выходзячы з дому і перад тым, як нерат закінуць, перажагнаюся і кажу пацеры. Так нас вучылі езуіты. А да таго ж на нашым возеры, хоць сям-там і лавілі асташы і, хаўрусуючы са злым духам, шмат вынішчылі рыбы, але д’ябал усюды не можа панаваць, — на берагах Нешчарды некалькі касцёлаў. Вясною ў ціхае надвор’е на досвітку няраз даводзілася закідаць мне нерат, дык бачыў, як касцёлы і крыжы паўсюль люстраваліся ў вадзе; а калі ў святы дзень зазвоняць на імшу, дык галасы званоў чуюцца над усім возерам, люд, што плыве ў чаўнах, жагнаецца і прамаўляе пацеры. У нас яшчэ, дзякуй Богу, шануюць святую веру, а д’ябал ад крыжа і малітвы ўцякае.

— Гэта праўда, — сказаў дзядзька. — Нашыя сяляне вельмі розняцца з іншымі. Я няраз, едучы ў Полацак, спыняў коні і слухаў, як кабеты і мужчыны, працуючы ў полі, пяюць:

О! Спасіцелю наш Пане,
Едынэ сэрца кохане,
Ручкі, очкі ў неба ўзносім,
Одпушчэння грахоў просім [115] Страфа з беларускамоўнага уніяцкага гімна «О мой Божа, веру Табе». .

Шчырасць такая расчуліць да слёз чалавека; але ах! Ці доўга гэта будзе трымацца? Зло ўсё шырэй распаўзаецца, і людзі, якія ведаюць, што дзеецца ў свеце, не прадказваюць добрага.

Родзька ўздыхнуў, глянуў у вакно, узяў шапку і мех, у якім прыносіў рыбу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»

Обсуждение, отзывы о книге «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x