Ян Баршчэўскі - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Здесь есть возможность читать онлайн «Ян Баршчэўскі - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Мифы. Легенды. Эпос, Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтую кнігу без сумніву можна назваць энцыклапедыяй, даведнікам жыцця беларускага народу, яго фальклору, культуры, традыцыяў. У вельмі даступнай і часта дасціпнай форме аўтар паказвае вераванні жыхароў паўночнай Беларусі, іх спрадвечную прагу да лепшага і адвечную долю няшчаснікаў. Гісторыі, пераказваемыя з вуснаў у вусны, з пакалення ў пакаленне, пераўтварыліся ў легенды, міфы, паданні, якім свята верылі, якім падпарадкоўваліся. У фантазіях увесь час блукаюць нядобрыя духі, якія, аднак, служаць злым панам, чараўнікам і ўсім непрыяцелям простага люду. Апавяданні старых пра розныя здарэнні ў іх народных аповесцях, якія перайшлі ад чалавека да чалавека са старадаўніх часоў, былі для аўтара гісторыяй гэтае зямлі, характару і пачуццяў беларусаў. Гэтаксама гісторыяй яны з’яўляюцца і для нас сённяшніх.

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Мой сад, — сказаў ён, — нагадвае дзікі лясны гушчар, тут аніводзін краявід не прывабіць вока.

— Наследаванне прыродзе, — адказаў я, — больш слаўны занятак, чым усялякія вытанчаныя аздобы.

— Пра іх я зусім не думаў, у мяне іншыя намеры.

— Значна больш можа быць карысці ад таго, што абвесціць Вышэйшая думка і Вышэйшае імкненне, чым наследаванне чаго-небудзь. Я, упершыню наведаўшы гэты край, хацеў бы запомніць тое, што не сустрэнеш у іншых мясцінах.

— У іншых мясцінах — іншыя патрэбы ў жыхароў; дык я буду тлумачом маіх думак, бо не разумеючы іх, людзі рознае мяркуюць і дамышляюць. Ды тут вельмі вузкія і стромкія сцежкі, я пайду паперадзе, буду правадніком.

Я ішоў за ім у засені асінаў; вузкая сцяжынка, нібы ў лабірынце, вілася перад намі, з абодвух бакоў былі глыбокія канавы і ямы, берагі якіх зараслі густымі кустамі лазы і густою высокаю травою; у асобных мясцінах была відаць пакрытая зялёнаю цвіллю вада, а ў іншых, зацененых густымі галінамі, велізарныя п’яўкі снавалі сюды-туды; нейкая імгла вісела над панурай і дзікаю прастораю; у паветры была надзвычайная вільгаць, быццам пасля нечаканага дажджу, хоць дзень быў спякотны.

— Праца ці прырода, — запытаўся я, — надалі гэтым мясцінам такі пануры ды дзікі выгляд? І якія могуць быць з гэтага выгоды?

— Глянь на неабсяжныя стэпы Ўкраіны і шырокія засеяныя нівы — тут урадлівая і шчодрая зямля, але ад клімату часта бывае недарод. У гэтых мясцінах пануюць вятры і незвычайная гарачыня, сонца выпальвае не толькі пасевы, але і травы ў нізкіх ярах, ды так, што няма пашы, і ўлетку жывёла без корму і вады. Я працаваў шмат гадоў, капаючы гэтыя ямы і канавы, саджаючы дрэвы і кусты, каб затрымаць вільгаць; і ўжо шмат зрабіў, вада з майго саду, разліваючыся далей, забяспечвае патрэбы ваколіцы і мястэчка Тэпліка. Чалавек, які нязменна ідзе да мэты, не толькі зямлю, але і атмасферу можа змяніць; гэтая вільготная імгла, якую ты бачыш зараз у маім панурым садзе, збірае дажджавыя хмары з усходу і захаду ды поіць вільгаццю сасмяглыя стэпы: глядзі, і цяпер над нашымі галовамі скупчыліся цёмныя воблакі і не рушацца з месца; удалечыні відаць яснае сонца, а мы тут — у засені.

Так апавядаючы пра свае думкі і намеры, ён вёў мяне ўсё далей і далей вузкімі сцежкамі ў дзікім лабірынце; там, дзе шырокая канава адмяжоўвала гэтыя мясціны ад стэпу, я заўважыў нейкі лёх, што вёў пад зямлю, уваход у яго быў прыкрыты густымі кустамі.

«Навошта патрэбна гэтае цёмнае падзямелле?» — спытаў я. «Тут, — адказаў пан Гайнар, — лёх і падземны пераход з аднаго месца ў іншае; яны служаць не толькі дзеля ахалоджвання паветра ды збірання вільгаці, але і іншая. Ды няхай таго ніколі не будзе. Ты чытаў пра страшэнныя зверствы Гонты і Жалезняка, ведаеш пра напады ягоных гайдамакаў, якія лілі кроў па ўсёй Украіне; у выпадку такіх нападаў лабірынт і таемныя лёхі ў маім садзе могуць служыць схованкаю для няшчасных жыхароў. Але гэта толькі пры нагодзе; хадзем далей, пакажу яшчэ, зробленае мною».

Мы выйшлі на больш адкрытую мясцовасць у другой частцы саду, спыніліся каля квадратнае сажалкі, што мела ў шырыню і даўжыню блізу дзесяці сажняў, а празрыстая вада была цёмна-жоўтага колеру, накшталт задымленага тапазу; тут я ўбачыў кусты нейкіх раслін, з вельмі цёмнай зелянінай.

— Тут фармуюцца мінеральныя воды, — працягваў расказваць гаспадар, — хоць яны цёмна-жоўтага колеру, але празрыстыя, як найчысцейшы крышталь, і няма ў іх тых страшных істот, што можна ўбачыць праз павелічальнае шкло ў кожнай кроплі звычайнае вады. Жыхары Ўкраіны часта наведваюць Адэсу: адны, каб прадаць пшаніцу, а іншыя — дзеля марскіх ваннаў; збываючы прадукты, маюць карысць, а вось шукаючы здароўя на берагах Чорнага мора, — толькі множаць непатрэбныя выдаткі: падарожжа няблізкае і салёная вада мала дапамагае хворым, а гэтая крыніца будзе выратоўваць ад усіх немачаў; я добра ведаю гэтую мясцовасць.

— І я, — кажу, — маю намер у гэтым годзе наведаць Адэсу, але толькі з цікаўнасці.

— Едзеш у Адэсу? Я вельмі рады гэтай нагодзе, бо хачу паслаць туды сёе-тое; вазьмі, калі ласка, адну невялічкую рэч.

— З вялікаю ахвотаю, калі не зойме шмат месца.

— Невялікія рэчы няшмат займаюць месца.

Сказаўшы гэта, пан Гайнар паклікаў да сябе хлопца, загадаў яму прынесці чатыры маленькія бутэлечкі і папяровае пудэлка, пасля павёў мяне ўглыб яру; мы ішлі між кустоў ды высокае травы; у засені гушчару з-пад узгорка выцякалі дзве чыстыя крынічкі, нібы дзве стужкі з чыстага срэбра, і праз колькі крокаў зноў хаваліся пад зямлёю. Спачатку ён напоўніў дзве бутэлечкі з аднае крынічкі, усыпаў нейкіх парашкоў — і вада раптоўна стала сапфіравага колеру, пасля з другое крынічкі наліў астатнія дзве бутэлечкі, і, калі сыпнуў іншы парашок, вада набыла прыгожы кармінавы колер; потым добра закаркаваў усе чатыры бутэлечкі і падаў мне са словамі:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»

Обсуждение, отзывы о книге «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x