Марашэўскі Каятан - Камедыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Марашэўскі Каятан - Камедыя» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: foreign_antique, foreign_prose, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Камедыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Камедыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Камедыя — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Камедыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Каятан Марашэўскі

Камедыя

Асобы

Селянін

Жыд

Чорт

Хлапчукі

Тры браты

Пакутнік

Дзея адбываецца ў полі, непадалёк ад лесу.

Акт першы

Сцэна 1-я

Селянін. Ох, як нешчаслівае жыццё маё! Хаджу я, хаджу пераз цалюхенькі дзень, аж ногі анямелі, рук не чуваць ад працы і тапара, а горш яшчэ ад цапа. Малачу ад самых курэй, аж мала што не да паўдня, як бы сам адзін. Праўда, што і жонка памагала. Да што ж яе за работа? Ведама, жаноцкая справа. Цюкнець колька разы цапом, аж зараз яе ліха і берэць – то сядзець, то ляжэць, то колікі падапруць; толькі чорт лоньскі яе дусіць. А потым яшчэ з гоманам і кляцьбою пойдзець.

Папытаюся я тылькі яе: “Куды пойдзеш?” Аж зараз скажэць: “Дзяцей карміць, страву варыць”. А я як пачую – аж яна ўпіўшыся ў карчме, пад лаўкаю, як свіння, качаецца… А я сам адзін як цюк, так цюк; малачу аж да поту. А як свет, аж жонка і тут, ужо кажэць, што і дроў нада насеч. Хоть ты трэсні і прападзі з тапаром! Ад цэпа [рукі] яшчэ не адойдуць, аж тут ад тапара мала што не адсохнуць. Гэта жарт – нарубай у печ, у асець, у бровар. А ўсё як адзін, так адзін. Сына пералом удавіў – не расцець, а парабка не за што наняць. Вот і цяпер, у лес трэба ехаць, а не з кім. Гэта жарт – аднаму сасну спусціць, пашчапаць і на воз. Хоць ты трэсні, зваліць трэба, а прывёзшы дахаты, і парубаць. А ўсё як я, так я. Памагчы некаму. Прападзі яно нешчаслівае жыццё нашае, бо ўсё як гараваць, так гараваць мусім.

Э, э! ( смакуе .) Каб то Адам, першы наш ацец, не саграшыў, так бы і мы гэтак не працавалі б. Ох! Дурак ты, дурак! Нашто табе было ірваць яблык з дзерава праклятага? Прападзі яно! Каб мне не велена было, то бы я ані парухаў бы, а што горшае, ані парухаў бы. А мы б у раю, як паны б на зямлі, жылі б, клопату жаднага не мелі б, аб сярмягу тагды бы не клапаціліся б і голыя б у раю перахадзілі б. А цяпер, як сярмяжка здзярэцца, хоць ты з галавы выйдзі, неадкуль узяць, а горш, што незашта купіць. А тут і зіма надходзіць, і ўстыдно. А я і шэлега пры душы не маю. Да душы ж, не маю! А пан, аднак, на тое не глядзіць, да ўсё крычыць: “Заплаці, з курвы сын! Заплаці, вужава кроў, мужык! Ага, ту! Ага, ту на цябе!”

Адам, Адам, як ты нас пагубіў! Ох, каб то я, я, я…

Сцэна 2-я

Жыд, Селянін

Жыд. Ню, на цябе цёрны год! Хадзіль я, хадзіль за табою, буль я двойцы ў тваёй хаце, аз ледво тут я цебе знасоў. Калі ты мне аддасі за гарэлку?

Селянін. Прападзі ты! Не маю гдзе ад цябе падзецца. Аддам, ліха не возьмець!

Жыд. Усё казэсь, сто ад’ям, ад’ям, а я даздацца не магу твайго “ад’ям”. Арэнду мне трэба цяпер плаціць. Коньцо, аддай!

Селянін( бярэ жыда за руку ). Ну, пане арэндару, ужо я табе шчыра кажу, што аддам. Відзь жа ты ведаеш добра, што я ілгаць не ўмею.

Жыд( смяецца ). Ню, і сто ты казэсь! І калі ты тагды аддаў, калі абяцаў? Аддай, канецна, цяпер. Узо табе болей верыць не буду.

Селянін. Прападзі ты з тваёю гарэлкаю! Не, не! Не буду ніколі на павер браць.

Жыд. Бяры, не бяры. І хто цябе просіць? Толькі маё мне ты цяпер аддай.

Селянін. Ідзі ты проч ад мяне! Вот мне дроў трэба рубаць, не з табою балакаць.

Жыд. Аддай ты маё мне, так я і пайду.

Селянін. Не лезь жа ты мне ў вочы, я табе кажу! Бо я табе тут як задам, то ты ані пантофляў, ані ярмулак сваіх не пазбіраеш!

Жыд. Ню, і сто ты, свіння, не аддаес таго, сто вінен? ( Жыд тут цмокае, а потым кажа. ) Ой, ой! Вэй мір гвалт! І есцо лаессе!

Селянін. Ідзі ж ты ад мяне! Ідзі хоць у хату маю, а я, дроў насекшы, прыіду.

Жыд. Ню, і гдзе я цябе буду сукаць? Узо я і так много за табою нахадзіўсе! Лепс ты мяне сукай. ( Здзірае у селяніна шапку з галавы .)

Селянін. Ах ты, нехрэснік, паганьскі сыну! Што ты мяне, чы злодзея знайшоў? ( І, схапіўшы жыда, тармосіць яго, адбірае сваю шапку, нават здзірае з жыда плашч .)

Жыд. Гвалту, гвалту! Ратуйце, ратуйце сінагогі, мае Соранькі, Ецкеле, Мацкеле!

Селянін. Крычы, каб табе ражон у горла ўлез! Каб табе скулка горла растачыла!

Жыд. Ню, і сто ты, разбойнік, цорны год на цябе, мяне кленес, і б’ессе, і сто вінен – не аддаес!? Аддай прынаймней хоць плашч!

Селянін. Аддам табе тагды плашч, калі ты мне прыабяцаеш той доўг дараваць, што я ў цябе напіў.

Жыд. Але, пане Дземідзе, па сумленню толька сам падумай, цы магу з я тое сказаць, сто ты мне не вінен, калі аб гэтым даўгу мае Соранькі, Ецкеле, Мацкеле даўно ўзо ведаюць? Я дарую, сто ўзо не пайду да пана на скаргу за тое, сто ты мяне акрававіў, забіў, абдзёр, як разбойнік у лесе. ( Цмокае тут і кажа .) А за тое б усё ў с…у ўзяў бы!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Камедыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Камедыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кирилл Довыдовский - Каятан
Кирилл Довыдовский
Отзывы о книге «Камедыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Камедыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x