І д’ябла ўжо чорт нясець. Трэба губу затыкаць. Ужо мусіць быць тая гадзіна?
Чорт, Селянін
Чорт. Ужо набліжаецца час, калі ты павінен будзеш выконваць сваё абяцанне. Зараз праб’е гадзіна, і ты пачнеш маўчаць.
Селянін. А чы скора?
Чорт. Вось зараз. Памятай жа, каб добра трымаўся свайго абяцання! Я табе, без сумнення, аддам сто рублёў і больш. Звыш таго абяцаю яшчэ, што буду даваць іх табе кожны год, калі вытрымаеш.
Селянін. Дацярплю, бо губу пакулем, у дзёгаць памачыўшы, заткаю.
Чорт. Не трэба. Ты так вытрымай на працягу гадзіны ў маўчанні.
Селянін. Вытрымаю, да душы ж, вытрымаю. Што гэта?
Чорт. А калі не?
Селянін. Так душа твая будзець.
Чорт. Глядзі ж! Я цябе перасцерагаю, каб потым на мяне не наракаў; бо як не вытрымаеш закладу, я табе дараваць не думаю.
Селянін. Я табе кажу, што дацярплю! Дацярплю. Чаго ты хочаш ад мяне?
Чорт. Слухай жа! Як ударыць гадзіна, каб ты зараз жа замоўк.
Селянін. Без твае казкі я гэта ведаю. Ідзі сабе проч.
Чорт. Глядзі ж! ( Адыходзіць .)
Селянін. Добра, добра!
Селянін. Вот цяпер абачым, хто каго пераможэць. Ён кажэць, што мяне возьме да пекла, калі маўчаць не буду. А я кажу, што ён і з родам сваім не дажджэць, бо я гатоў сабе губу на калодку замкнуць. Але, праўда, прыпамінаю сабе, нашто мне тыя калодкі, нашто тое пакулле з дзёгцем. Вот калі захочацца гаварыць, так я рукою губу заткаю. Вот гэтак. ( Паказвае .) Абачым, што ён мне тагды зробіць! А коньчо – выйграю сто рублёў. Вот тагды мне будзець добра! ( Садзіцца. Гадзіна б’е. Цыц, цыц,! Паказвае на мігах. )
Хлапчукі і Селянін
Першы хлапчук. Ужо кліча і нас Бог да сваёй славы, і будзем мы ўжо радавацца з ім вечна.
Другі. Але як жа мы падымемся, калі так высока?
Трэці. Бог прыдумае спосаб, каб мы падняліся.
Першы. Глядзіце, глядзіце! ( Вымаўляе з вялікай радасцю, бачачы, як спускаецца лесвіца. ) Вось спускаецца ўжо лесвіца!
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.