• Пожаловаться

Алесь Яфімаў: Каменная ноч

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Яфімаў: Каменная ноч» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Старинная литература / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Каменная ноч: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каменная ноч»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Алесь Яфімаў: другие книги автора


Кто написал Каменная ноч? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Каменная ноч — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каменная ноч», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Краіна ўжо не тая, — адказаў Злы. — Зноў кепскаму танцору порткі перашкаджаюць... Зноў ты спрабуеш абгрунтаваць уласныя недахопы нейкімі знешнімі фактарамі... Колькі разоў ты нешта там спрабаваў? Адзін? Два?.. Калі ты такі быц­цам бы нонканфарміст — рабі па-свойму. Ты ж не робіш. Але галоўнае ў тым, што гэта — твой уласны выбар, колькі разоў трэба пра гэта казаць? У рэальнасці ты нічога не робіш і не імкнешся нешта змяніць. Ты толькі крытыкуеш існае грамадства, але жывеш па яго правілах. А чаму? Таму што насамрэч цябе гэта задавальняе.

Хочаш здохнуць — вазьмі і здохні. Але ты і гэтага не робіш. Уяўляеш сабе нейкі астэроід для апраўдання, быццам бы спрабуеш нешта рабіць. Але ж гэта фікцыя... Дарэчы, наконт самагубства... Нехта сказаў: калі ты ляціш з моста, разумееш, што ўсе праблемы вырашальныя, акрамя адной: ты ляціш з моста. Дык вось, калі табе ўсё так абрыдла — ідзі бамжаваць, забі тых, каго ненавідзіш. Рабі тое, што хочаш, жыві апошнім днём. Аднак ты гэтага не робіш, бо тваё жыццё, на якое ты ўвесь час скардзішся, насамрэч цябе задавальняе... Прызнайся, ты не проста слабак, ты яшчэ і баязлівец.

Ён ляжыць і маўчыць. Магчыма, Злы ў нечым мае рацыю, а магчыма, і не. У любым выпадку ў Яго ўжо няма імпэту спрачацца. Ён вельмі стомлены, але шэраг эмоцый ад узлаванасці да неверагоднай крыўды і суму, якія Ён адчуў за гэтую ноч, не дазваляюць заснуць. Ён узяў плэер, лёг на свой няўтульны ложак, уставіў навушнікі і ўключыў музыку. Яму хацелася нават не столькі музыкі, колькі адпачыць ад гэтай непрадуктыўнай размовы, ад Злога і ад Добрага. Аднак неўзабаве Ён загаварыў першым:

— Joy Division — адзін з маіх улюбёных музычных гуртоў... А большасць знаёмых нават не ведае, што гэта такое... Мне няма з кім паразмаўляць нават на побытавыя тэмы кшталту любімай музыкі, кніг, фільмаў... Што ўжо казаць пра больш сур’ёзныя рэчы?..

Яму зноў адказаў Злы:

— У кожнага свой густ. Не бачу тут нічога кепскага. Ды і хто табе не дазваляе знайці новых знаёмых па інтарэсах?.. Зноў жа, твой выбар... А ўвогуле, калі ў людзей розныя схільнасці ў мастацтве, гэта абсалютна не азначае, што яны не змогуць паразмаўляць на больш сур’ёзныя тэмы. Гэта відавочна...

— Нікому з тых, каго я ведаю, няма да мяне справы...

— А хіба табе ёсць справа да іх?

У плэеры зайграла песня The Doors «The End». Пад павольны псіхадэлічны рытм Ён пачаў засынаць. Ужо ў дрымоце пачуў Ён знаёмыя словы песні, якую апошнім часам слухаў вельмі часта і амаль вывучыў на памяць: «This is the end, beautiful friend... This is the end, my only friend, the end... Of our elaborate plans, the end... Of everything that stands, the end... No safety or surprise, the end...»

Раптоўна стала неяк усё роўна. Фактары, якія стрымлівалі Яго раней, быццам бы страцілі сваё значэнне. Яны застаюцца, аднак Ён ужо па-над імі. Раптоўна вера якая давала моц пачынаць новы дзень, знікла. У гэты час Ён задумаўся: а ці была яна ўвогуле? Злы, як заўжды спакойна і разважна, але вельмі ўпарта, паўтараў Яму на вуха, што ўсё гэта было толькі самападманам. Ён не верыў Злому, аднак спрабаваў разабрацца: а мо і праўда? Мо і праўда ўвесь гэты час Ён не верыў па-сапраўднаму?

НОЧ АДЗІНАЦЦАТАЯ

У цябе было нейкае ўяўленне пра жыццё, была нейкая вера, нейкая задача, ты быў гатовы да подзвігаў, пакутаў і ахвяраўа потым паступова заўважыў, што свет не вымагае ад цябе ніякіх подзвігаў, ахвяраў і ўсяго такога, што жыццёгэта не велічная паэма з гераічнымі ролямі і ўсякім такім, а мяшчанскі пакой, дзе задавальняюцца ежай і пітвом...

Г. ГЕСЭ

Ці, дакладней, верыў не па-сапраўднаму?.. Увогуле, Ён цяпер не хацеў чуць ні Злога, ні Добрага, таму і заглушаў іх белым шумам уласных думак.

Думкі блыталіся і быццам бы зліпаліся ў Яго галаве, перамешваліся і раствараліся адна ў адной. Цяжка было з усёй гэтай мешаніны вылучыць нешта адно — цэласнае і яснае. Пры тым Ён разумеў, што, магчыма, трэба супакоіцца, раскласці ўсё па палічках, падумаць. Але для гэтага патрэбны час і спакой, чаго Яму бракавала. Было зразумела, што ў дадзены момант зрабіць задуманае немагчыма — лепш адкласці на раніцу, на новы дзень. Але гэта было апафеозам абсурду, бо новы дзень прынясе шмат новых праблем, а большая частка таго, што ёсць у Яго галаве цяпер, на той момант канчаткова зліпнецца ў кавалак бруду, з якога нельга будзе ўзяць абса­лютна нічога. Тады давядзецца ўсё адкласці да чарговай ночы — і кола замкнецца. Марная трата часу. Ён згубіў на гэта ўжо безліч гадоў і так ні да чаго не прыйшоў. Было б бессэнсоўна яшчэ раз наступаць на тыя ж граблі, марнаваць яшчэ нейкую колькасць дзён і начэй.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каменная ноч»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каменная ноч» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каменная ноч»

Обсуждение, отзывы о книге «Каменная ноч» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.