Алесь Яфімаў - Каменная ноч

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Яфімаў - Каменная ноч» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каменная ноч: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каменная ноч»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Каменная ноч — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каменная ноч», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я ж гаварыў: людзі, якія кажуць, што хочуць памерці, насамрэч хочуць жыць. Але жыць так, як ім падабаецца...

Да размовы далучыўся Злы:

— А я казаў, што калі б у цябе была магчымасць жыць мяшчанскім жыццём, ты б ёй скарыстаўся... Усё сыходзіцца. Прызнайся сабе ў гэтым і паспрабуй, нарэшце, што-небудзь змяніць, каб атрымаць ад жыцця задавальненне.

— Што змяніць? Дапусцім, у мяне было б цяпер столькі грошай, што я мог бы сабе ні ў чым не адмаўляць... Перастаў бы займацца непатрэбшчынай і мітуснёй. Магчыма, падцягнуў бы здароўе... Магчыма, пачаў бы весці здаровы лад жыцця і выкраіў бы гэтым сабе некалькі дадатковых гадоў... А што далей? Разуменне таго, што ўсё гэта — часовае, што мы не становімся маладзейшымі, нікуды б не падзелася... Млявапраяўныя недаздарэнні нікуды б не падзеліся... Канешне, з бязмернай колькасцю грошай было б лягчэй. Але ж гэтага няма і ніколі не будзе...

— Па-першае, чаму ты адразу пачаў казаць пра грошы? А па-другое, казаць, што ніколі чагосьці не дасягнеш, нават не паспрабаваўшы — прыкмета слабога чалавека...

— Грошы — сродак, які значна спрашчае існаванне. А наконт слабога чала­века... Так, я слабы чалавек! Я вельмі слабы чалавек і ненавіджу сябе за гэта! Мне самому ўжо брыдка сыходзіць ад адной залежнасці да іншай, замяняць адну слабасць другой. Мне абрыдла спадзявацца на нешта лепшае і жыць у гэтым чаканні, паралельна займаючыся абсалютнай бязглуздзіцай, толькі каб датрываць да нейкай лепшай долі... І ад гэтага таксама невыносна хочацца здохнуць!.. Ці вярнуцца ў дзяцінства, прыбегчы маленькім хлопчыкам да маладой маці, абняць яе за шыю, і, захлынаючыся плачам, заікаючыся, сказаць: «Мама! Мамачка! Мяне тут ніхто не любіць!.. Мяне тут усе крыўдзяць! А я ж ім нічога кепскага не зрабіў... За што яны са мной так?.. Мама! Мне тут вельмі дрэнна... Пашкадуй мяне, мама...»

Ён ляжыць і бязгучна плача. Яго маці памерла, калі Ён быў яшчэ зусім маленькім. Цяпер Ён узгадвае, што ў дзяцінстве паскардзіцца Яму не было каму, акрамя Добрага... Неўзабаве Ён крыху супакоіўся і вырашыў працягнуць. Але, каб супакоіцца канчаткова, палічыў мэтазгодным перавесці размову ў крыху іншы кірунак:

— Я ж спрабаваў, шчыра спрабаваў нешта змяніць, нешта зрабіць... Але ў гэтай краіне, мне здаецца, нельга здзейсніць нешта значнае... Бо тут ёсць толькі два лагеры — ва ўсіх сферах і на ўсіх узроўнях. Больш вялікі лагер — прыкарытны. Гэтыя людзі маюць падтрымку дзяржавы, грошы, узнагароды... Не тое, каб гэта быў закрыты клуб, але ж... Каб быць з імі, неабходна адпавядаць іх патрабаванням, а яны іншым часам выходзяць за межы прафесійных якасцей... Прыкарытныя могуць рабіць розную лухту, ствараць рознае смецце, бо ведаюць, што іх падтрымаюць у любым выпадку. Але ж яны шчыра ўпэўнены, што насамрэч з’яўляюцца зоркамі. Аднойчы я нават піў гарэлку з адным заслужаным артыстам... Упершыню чуў яго імя... Казалі, што ён ужо даўно не выступае, ды і ў зорны час далёка не кожны мінак мог яго пазнаць і папрасіць аўтограф. Але, калі мы з ім пілі, стала зразумела, што ён лічыць сябе нейкім жывым Элвісам... Ён даў мне сваю візітоўку і сказаў, што я магу паказваць яе дзяўчатам, каб узвысіць свой аўтарытэт у іх вачах... Маўляў, калі яны пабачаць, што я знаёмы з гэтым чалавекам, адразу ж скокнуць да мяне ў ложак. І ён, відавочна, шчыра так лічыў. Неверагодны маразм... Але гэтая пыха паказальная амаль для кожнага. Не толькі для артыстаў, але і для музыкаў, літаратараў, бізнесменаў, палітыкаў, чыноўнікаў... Большасць з іх дасягнула гэтага спрэчнага поспеху толькі дзякуючы дзяржаве, сувязям ці падхалімству. Але цяпер яны шчыра вераць у сваю выбранасць... Другі ж лагер лічыць сябе незалежным. Яго прадстаўнікі прынцыпова імкнуцца дасягнуць усяго самастойна, аднак на справе гэта нярэдка не атрымліваецца. Здаецца, асноўная задача гэтага лагера — быць крывым люстэркам для прыкарытных. Рабіць усё наадварот. І што дзіўна, тыя людзі таксама лічаць сябе самымі лепшымі, хоць нават не маюць тых аргументаў, якія ёсць у першых... Але самае паганае, што і тыя, і другія жывуць па прынцыпе «хто не з намі — той супраць нас». Вось і здаецца, што трэцяга ўвогуле не дадзена... Калі ты адначасова захапляешся прадстаўнікамі абодвух лагераў, і той, і другі лічаць цябе здраднікам і ўвогуле вар’ятам... Калі абодва лагеры табе не падабаюцца — тым больш... І гэтае супрацьстаянне — яшчэ адна непатрэбшчына і бязглуздзіца ў гэтым жыцці... Дарэчы, яшчэ адна прычына абрынуць астэроід — прывесці нарэшце ўсіх да адной роўніцы, каб яны пабачылі, што насамрэч нічым істотным не адрозніваюцца... Дык вось, у такой сітуацыі застаецца толькі займацца нечым нязначным, мець пасаду, на якой тваё меркаванне не адыгрывае ніякай ролі...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каменная ноч»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каменная ноч» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каменная ноч»

Обсуждение, отзывы о книге «Каменная ноч» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x