• Пожаловаться

Васіль Быкаў: У тую вясну...

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў: У тую вясну...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 0101, категория: Старинная литература / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

У тую вясну...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У тую вясну...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Васіль Быкаў: другие книги автора


Кто написал У тую вясну...? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

У тую вясну... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У тую вясну...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ад публікатара.Тут ужо па праву героя сумнай гісторыі хачу ўзяць слова і зрабіць некаторыя заўвагі. Унесьці паразуменьне. Так, гэта быў я, Васіль Быкаў, публікатар гэтай дзіўнаватай працы. У час першага хрушчоўскага скарачэньня войска ў ліку іншых 500.000 я быў зволены з кадраў і прыехаў у Гродно,, дзе некалі жыў пасьля вайны. Невялічкая аднапакаёўка тады дасталася жончынай сястры, маладой дзяўчыне- студэнтцы, якая, пакуль Быкаў мацаваў абарону далёкаўсходніх рубяжоў, натуральна, выйшла замуж, нарадзіла дачушку і жыла ў маленькай, прыстасаванай кватэры непадалёк ад рэстарана “Нёман”.

Вот туды і прыехаў Быкаў. У адным пакоі паставілі другі ложак, сёстры неяк мірыліся з агульнай кухняй. Гаспадар працаваў у сумежнай з Мікалаем Іванавічам сістэме. Праз нейкі нядоўгі час стала зразумела, што мне трэба некуды ісьці, дзесьці шукаць кватэру - кватэры ж ад гарадскіх улад не дачакаешся. Аднойчы мой гаспадар і кажа: чуў, вызвалілася кватэра блізка ад вуліцы Алега Кашавога, чалавека, які там жыў, перавялі на працу ў Воранава, ці што. Так што пакуль ня позна - займай! Што самавольна - ня дрэйф, цяпер усе так робяць. Толькі ўпрыся. Будуць выганяць - стой, як абаронца Брэсцкай крэпасьці.

Што ж, угаворваць мяне не было патрэбы, так я і зрабіў. Увечары перанёс чамаданы. Ламаць дзьверы не спатрэбілася, у прабой быў уторкнуты іржавы замок без ключа. Але засоў знутры быў добры, моцны засоў. I я ім засунуў дзьверы.

Праўда, бліжэй да поўначы пачалі стукаць. I ціха, нясьмела, і нахабна. Нехта нават падаваў голас, называў сябе. Я маўчаў, не адгукаўся. Але і ня спаў. I так да раніцы. Раніцай трошкі заснуў, але разбудзіў мяне такі стук, што і мёртвы прачнуўся б. Патрабавалі адчыніць - то была міліцыя. I я адчыніў. Праўда, уваліліся ў пакой не міліцыянеры, а двое ў драпавых паліто, з імі дамаўпраў, якога я ўжо ведаў, як заходзіў у домакіраўніцтва наконт кватэры. Яны запатрабавалі дакументы. Я падаў дакументы. Агледзеўшы іх, запатрабавалі выкідвацца. - “Куды?”

- “Это не наше дело. Квартира принадлежит горжилуправлению, она уже занята”. Нешта ня надта ў тое верылася - у горжылупраўленьне.

Пасьля прыходзілі і яшчэ - і ўдзень, і ўначы... Стукалі, пагражалі. Стала зразумела, што мне тут ня ўседзець. Тады я пачаў шукаць прыватнае жыльлё, і пад Новы год зьехаў на Падгорную - у цесны катушок старой дамоўкі. Там ужо ад мяне адчапіліся.

Мы спыніліся на мокрай асфальтаванай дарожцы ў сасоньніку, мой спадарожнік, здаецца, нанова гатовы быў перажываць той даўні канфлікт з Быкавым. I яго я разумеў: па тым часе ўлезьці ў гэтую іх сакрэтную сетку - то, мабыць, было злачынства, якое, калі неяк абышлося дэмабілізаванаму Быкаву, дык то было шчасьце. Я ўжо ведаў, як гэтыя ўмелі помсьціць. Але пра тое - хай іншым разам.

- І вось гэты Быкаў, перазімаваўшы, апынаецца, дзе думаеце? Зноў у той жа рэдакцыі, дзе працуе Карпюк. Мала нам было аднаго Карпю­ка, дык яшчэ і Быкаў. I, уяўляеце, таксама пачынае пісаць. Што-нішто паяўляецца ў абласной газеце, але і ў Менску таксама. Ну, мы тут ужо паставілі пытаньне: або той, або другі. Але не абодва разам. I праўда, Карпюк неўзабаве звольніўся. Во тады ён і апынуўся ў “Інтурысьце”. Адно за другое ня лепей. Але ўсё - партыйнае кіраўніцтва. Тады ж ужо органаў пазбавілі сілы - Хрушчоў гэны - усё стала вырашаць партыя. Мы сігналілі ў час, папярэджвалі. Ды там, ведаеце, дужа цяжкія былі на пад’ём людзі. Пакуль раіліся, узгаднялі з Менскам. А тут чорт ведае, што тварылася... Быкаў пачаў стругаць свае аповесьці пра вайну. Ну, увогуле пра вайну добра, патрыятызм, гераізм і так далей. Але і ў яго таксама падазроныя ноткі. Мы ўсё чыталі, аналізавалі, і - сігналілі куды трэба. Але ж падтрымкі нуль. А тыя тым часам ужо наладзілі сувязь з італьянцамі. Так, Карпюк там не драмаў. Карыстаючыся службовым становішчам, сваім кабінетам на вакзале (адвёў для інтурыста кабінет начальнік вакзала, уяўляеце), наладзіў там падазроныя сустрэчы. I во ўжо ў яго незаконна жыве адзін італьянскі разведчык - цэлых тры дні. Уяўляеце?.. I яны з Быкавым кормяць яго ў рэстаране.

Ад публікатара.Тут зноў трэба ўзяць слова публікатару, каб растлумачыць простыя рэчы. Задача Карпюка, як начальніка Гродзенскага агенства “Інтурыст”, была ўсё ж садзеяньне заходняму турызму, тым болей, што гродзенская станцыя тады (ды і цяпер) была прымежнай на ўчастку Ленінград - Варшава. I вось аднойчы пагранічнікі зьнялі з цягніка, у якім вярталася з Ленінграда група італьянскіх турыстаў, аднаго міланскага фельчара, у якога не аказалася пашпарта. Сказаў: згубіў. Што было рабіць начальніку турызму з турыстам, у якога ні дакументаў, ні грошай. Ён яго прывёў у свой кабінет і паведаміў у органы. Але тыя таксама ня ведалі, што рабіць. Мабыць, трэба было даць нейкі прытулак і — карміць. Але каму гэта хочацца? Ды мне трэба былі некаторыя італьянскія словы-фразы.Карпюк ведаў гэта. I ён мне аднойчы тэлефануе: прыходзь, пагаворым, - у мяне тут італьянец начуе. Ну я і прыйшоў. I мы спусьціліся з гэтым італьянцам у рэстаран, павячэралі, трохі выпілі. Ён з большага гутарыў па-расейску, і я ад яго дазнаўся шмат пра якія італьянскія выразы, якімі надзяліўмаю гераіню ў “Баладзе”.Дні праз тры дакументы італьянца знайшліся - іх у яго, канешне ж, укралі ў горадзе на Няве, а пасьля выкінулі на Неўскім, і ён зьехаў з Гродна. Але я яго не праводзіў - праводзіў Карпюк. Тая гісторыя, аднак, мела яшчэ свой працяг.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У тую вясну...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У тую вясну...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «У тую вясну...»

Обсуждение, отзывы о книге «У тую вясну...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.