Уладзімір Караткевіч - ....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - ....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

5 лютага. Субота

Дні пайшлі манатонныя, але – цьху-цьху-цьху! – дай божа часцей такой манатоннасці, каб у тваім жыцці амаль ніякіх падзей, а перажыў ты іх за гэты час – сотні. Другога ўвесь дзень сядзеў за аповесцю, і нешта яна ў першы той дзень рыпела: трэба было мазгі прыстасаваць да новага рэжыму, а на гэта заўсёды ідзе дні два. А вечарам прайшліся з дзядзькам. У той дзень грукнуў здаравенны мароз. Вось табе і сіроцкая зіма, вось табе і гракі. І куды яны, бедныя, падзеліся?

Ва ўсякім разе снег аж крычыць, месяц усё бязлітасным святлом залівае, цішыня, агеньчыкі. Словам, зіма, якой ёй належыць быць. Вечарам чытаў жыццё фра Тамаза Кампанелы.

І трэцяга ўвесь дзень пісаў і пачаў распісвацца. А вечарам пайшлі да Клятэцкіх, сядзелі там. Глядзеў першую серыю Грознага [44]. Трохі “опера ўдзень”. Ён, вядома, вялікі рэжысёр, але якая гэта хлусня гістарычна, як прыстасавана ўсё да кепскае сучаснасці Івана і Сталіна. Ужо гэтае вольнае абыходжанне з праўдай заслугоўвае таго, каб не лічыць Эйзенштэйна светачам. Бо светач – гэта не толькі вялікі майстра, а і ерэтык-праўдалюбца, і вялікі чалавек, які праўдай і гуманізмам саступацца не будзе.

Прыйшла ў галаву думка, што нядрэнна было б напісаць эсэ “Апрычнік на троне і “Жыціе святога Іаана” ў выкананні Сяргея Эйзенштэйна”. Другая серыя, вядома, шмат у чым цуд – але і там канечнае адценне некаторай праўды атрымалася хутчэй інстынктыўна, чым асэнсавана.

Учора таксама цэлы дзень пісаў. І распісаўся. Гэта вельмі пакутна: павараціць урэшце мазгі і душу на такі стан, падобны да натхнення. Часта гэтага нельга сабе дазваляць – з глузду з’едзеш і сэрца сарвеш. Пасля з месяц, як ачмурэлы, ходзіш. Але часам гэта рабіць трэба. Усё адно як трэба часам напіцца. Дайшоў да выйсця Хрыста з Гародні. Там пойдзе лягчэй. Напэўна.

Уначы ўсе сочым за катлом. Хто прачнецца, той і ідзе. Іначай замерзне труба, якая ідзе ў бак на гары. Выходзіш, падломіш шлак, насыпеш вугалю, а пасля стаіш ля акна, глядзіш у месячны снежны сад. Рэзкія чорныя цені на белым, іскрыць снег. Раніцаю месяц чырванее. І вось дзень. І неба ўжо зусім не зімняе: надышла вясна святла.

Сіняе-сіняе. І голыя дрэвы чырванеюць, як у Юона [45]. На вокнах марозныя сонечныя папараці. З вечара не можаш заснуць ад прадчування працы, думаеш, выдумваеш новыя хады, дэталі, слоўцы. І раніцаю яшчэ ў сне не церпіцца ўстаць.

Сёння зноў сонца і мароз. Раніцу загублю, так і быць. У лазню збегаю, вось што. Пахвашчуся венікам, каб аж галава ходырам пайшла. А там вярнуся – ды й за працу. І заўтра буду тое самае рабіць. Добра!

9 лютага. Серада

Тады ў суботу добра адхвастаўся. Пасля па моцным марозе прыехаў дадому. Бадзёрасць і сіла былі такія – гару б звараціў.

Працаваў, аднак, у той дзень нядоўга, хаця і вельмі добра. Вечарам, упершыню за гэты год, здаецца, прыйшлі вершы. Напісаў “Ўкруг месяца туманнае гало”. Як рэдка яны прыходзяць. Трэба шмат вольнага часу, лёгкі сум аб чымсьці, цвярозая галава і – далей ад жанчын, ад тых, каго не кахаеш, а – так. Такое можа ўзяць ад чалавека ўсё, і нават самую душу, усё захапіць на патрэбу сваю. Жаніцца, відаць, сапраўды, трэба або дужа рана, і тады, астыўшы, паспееш зрабіць многа, або тады, калі ўжо нікуды не варты, калі пачынаеш спісвацца. Тады можа здарыцца цуд.

У нядзелю працаваў. Пасля, зусім трошачкі, выпілі з дзядзькам, разгаманіліся, фотакарткі друкавалі. Пасля, зусім уначы, пісаў лісты.

Панядзелак і аўторак зноў шалёна працаваў. Хрыстос мой патроху ачышчаецца ад махлярства і скверны, робіцца чалавекам. Але столькі новых думак перад ім і мною, што шкада кідаць іх, запісваю, і аповесць пухне. Уласна, гэта ўжо раман у заходнім сэнсе.

Сёння таксама пісаў. Толькі пад вечар, каб хаця крыху праветрыцца, з’ездзіў у цэнтр, кінуў лісты і купіў папярос. Заўтра-паслязаўтра трэба адправіць на машынку другую порцыю. А там, яшчэ праз некалькі дзён, і канец.

Адтуль ішоў пешшу. Зайшоў на Дняпро. Марозны туман. Чалавек-кузурка цягне бязмежным ледзяным абшарам санкі з паклажай. Ішоў адтуль. Сцежкі ледзяныя, але шарон такі моцны, што на ім амаль не застаецца слядоў. Ідзеш гурбамі, і яны спяваюць пад нагамі. Вочы бачаць нібы прамыта, кроў гарачэе. А перад табой сілуэты дрэў і дамоў і марозны захад: малінава-дымны ля далягляду і расплаўленае золата – трохі вышэй.

14 лютага. Панядзелак

І дзясятага, і адзінаццатага працаваў. Даволі добра рушыў “Хрыста”. Ваюе з татарамі. Але думка, столькі сціснутая ў пракруставым ложы сцэнара, увесь час успамінае, як было задумана раней, да кіно, як было запісана ў заметках, і буяе, і расце, як хмель: прымусіць расці, як хочаш, нельга. Тады ж, адзінаццатага, пайшлі да Клятэцкіх. 11-га я ад “Хрыста” адарваўся і ўзяўся за эсэ для “Дня паэзіі”. Не скончыў у той дзень. Тэму ўзяў – роздум ля дуба Крывашапкі ў Данілегах.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў»

Обсуждение, отзывы о книге «....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x