Макс Шчур - Упырхлікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Макс Шчур - Упырхлікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Упырхлікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Упырхлікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Упырхлікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Упырхлікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тым часам як мне даручылі займацца радыйным інтэрнэтам, які тады быў толькі нядаўна зьявіўся, Габруся пасадзілі працаваць з мовай: кіраўніцтва было ўражанае перадусім ягоным беларускім вымаўленьнем, сапраўдных носьбітаў якога ў новым тысячагодзьдзі засталося столькі, што можна на пальцах зьлічыць. Спадар дырэктар меў тайны спадзеў ператварыць Габрусёў голас у візытоўку свайго эфіру, таму паступова пачаў прывучаць да яго гучаньня слухачоў, а самога Габруся — да чытаньня. У першыя тыдні Габрусь яшчэ баяўся мікрафону — ня меней, чым саромеўся відэакамэры (удакладню, што гэтак жа ён баяўся мабільнага тэлефона, які ўвесь час блытаў з пультам дыстанцыйнага кіраваньня, ліфта, бо ў ім таксама былі кнопкі, ці праскага мэтро, бо там да яго вечна чапляліся кантралёры), аднак неўзабаве той стаў ягонай улюбёнай прыладай, бо ён палюбіў яго ўвесь час уключаць і выключаць. Скончыўшы кароткі курс адвыканьня ад гэтай звычкі з ганаровай граматай, Габрусь, седзячы цяпер у студыі перад асабістым мікрафонам, стаў адчуваць сябе кімсьці накшталт рок-зоркі з свайго ўлюбёнага гурта „Дзіпёрпал“. Тады кіраўніцтва палічыла, што кліент сасьпеў, і адправіла Габруся чытаць вечаровыя навіны. Атрымаўшы першы раз шанец прамовіць на ўсю краіну ў прамым эфіры, Габрусь ня вытрымаў і расплакаўся: „У Менску дваццаць гадзін... У праскай студыі навінаў... Мамка, татка, гэта я, Габрусь, ваш сынок! Як вы там, безь мяне? Сумую па вас — ня тое слова... Каб вы толькі ведалі, што ў нас тут адбываецца... Сёньня амэрыканскія вайскоўцы заатакавалі пячору, дзе паводле зьвестак выведкі хаваецца... Не, не магу... Мама, як там наш гарод? Ці выкапалі бульбу? Беларускі кіраўнік Аляксандар Лукашэнка выказаў занепакоенасьць сытуацыіяй на сяле. Як там Прыімакі? Чуеш, мама? Што ты кажаш? Калі я ўжо вярнуся? I сам ня ведаю... Колькасьць ахвяраў землятрусу ў Азіі вырасла да сямісот чалавек... А божа ж божа, як я бяз вас смуткую... Татка, мамка, калі я вас чым-небудзь пакрыўдзіў, то выбачайце... I пра надвор’е: заўтра ў Менску будзе дванаццаць градусаў вышэй за нуль, на поўдні краіны да чатырнаццаці... Мама, тата, апранайцеся цяплей, беражыце сябе, я вас вельмі люблю...“

Пасьля такога пачатку дыктарскай кар’еры кіраўніцтва пастанавіла даць Габрусю работку папрасьцей і перавяло яго ў катэгорыю блогераў. З маёй сьціплаю дапамогай (я на той момант ужо няблага навучыўся пісаць пад дыктоўку двума пальцамі) Габрусь пачаў выліваць на беларускіх сецевікоў сваю чыстую вясковую душу й вучыць іх жыцьцю. Посьпех быў ашаламляльны: статыстыкі наведваньня нашага сайту пачалі ламаць сьпярша беларускія, а пасьля й радыйныя рэкорды, а празь якія паўгода Габрусь ужо выдаў свой блог у сэрыі „Бібліятэка Свабоды“ пад назваю „Малая кулінарная энцыкляпэдыя (Габруся)“, з прадмоваю спадара дырэктара й наступным зьместам: „Суп курыны. Салат „аліўе“. Катлеты па-кіеўску. Макароны па-флёцку. Дранікі са сьмятанай. Торт „Птушынае малако“. Торт „Напалеон“. Татарскі біфштэкс. Зацірка. Крэм-бруле. Соўс „бэшамэль“. Раяль з сырам. Дзёнэр-кебаб. Пончыкі. Цыпляня з табакай. Вінэгрэт“. Кніга, сярод іншага, сьведчыць пра тое, што ў Габруся ўрэшце зьявіліся грошы, каб пакаштаваць усе гэтыя прысмакі. На жаль, разьдзелы „Цыцачкі па-швэдзку“ й „Жопкі па-чэску“ ў яе не ўвайшлі. Гэтак Габрусь з мастака ператварыўся ў пісьменьніка, у выніку чаго Радыё прапанавала яму сталы кантракт, а неўзабаве ў нагрузку атрымаў ад чэскіх уладаў і палітычны прытулак — паспрабуйце адмовіць такой мэдыйна вядомай асобе! Тым часам я па-ранейшаму бегаў у Хельсінскі камітэт і ўсё працягваў свой лягерны пропуск, штодня чакаючы адмовы ў „азілі“ й дэпартацыі, пакуль спадар дырэктар урэшце не пазваніў куды трэба й ня ўставіў ім там па першае чысло. Мяне легалізавалі, хоць і без асаблівай ахвоты.

11.

А вось цяпер ты жыхар гэтай хаты,

дзе ёсьць сьцены, падлога і столь,

і каб паесьці — сядаеш за стол,

разумеючы: гэта канец.

Умка

Як бачыце, новае тысячагодзьдзе стала для мяне асабіста як кампутаршчыка ня толькі прыемным сюрпрызам, але й значна шчасьлівейшым за папярэдняе. Пачатак, прынамсі, быў сапраўды шматабяцальны: ну ўявіце сабе, ужо цягам першага яго году мы з Габрусём зрабілі ашаламляльную кар’еру ад поўных нулёў, жабракоў і ўпырхлікаў да прыстойных і забясьпечаных людзей. Наступны год быў яшчэ лепшы: мы пераехалі ў цэнтар горада, каб было бліжэй да працы, у радыйную кватэру, за якую не плацілі ні кроны — што было адзінаю рысай, якая яднала нашае новае жытло зь лягерам і сквотам. Кола нашых знаёмых таксама рэзка зьмянілася: цяпер мы езьдзілі па горадзе ў таксі, каб не хадзіць пехатою й крый бог не сустрэць якога анархіста (гэтага найбольш баяўся я) ці сэксуальнай турысткі (іх найболей пазьбягаў Габрусь, я дык наадварот аднавіў свае калісьці павярхоўныя сувязі зь некаторымі зь іх). Яшчэ я адкрыў у сабе якасьці, пра якія раней і не здагадваўся: напрыклад, тое, што мне нечувана пасуе дарагая вопратка. А вось Габрусь, мушу сказаць, ня здолеў пазбавіцца ранейшых звычак: ён так і насіў свае касуху й завушніцу (нават у опэру), у „Блювю“ прасіў падлічыць яму кошт віна й бурбалак у шампанскім асобна, каб не плаціць за паветра, а насоўкай па-ранейшаму карыстаўся толькі тады, калі яму было неабходна незаўважна пёрнуць. Ладную частку заробку ён сумленна пасылаў сваім бацькам і дзецям, то бок „на элемэнты“, і прынамсі па гадзіне ў дзень размаўляў зь імі па працоўным тэлефоне за грошы амэрыканскіх падаткаплатнікаў. Я таксама ўрэшце сабраўся з духам і пазваніў на вёску дзядзьку Базылю, які тут жа расплакаўся ад радасьці, а я ад гора: мае дзед з бабай памерлі ўжо год таму, так і не дачакаўшыся ўнукавага званка, хоць і днявалі ды начавалі пры тэлефоне. Але ў астатнім, маўляў, дзядзька на мяне не крыўдуе й нават мною ганарыцца, бо рэгулярна чытае ў апазыцыйных газэтах перадрукаваныя з нашага радыйнага сайту, а значыць — і набраныя мною матэрыялы. Я паабяцаў дзядзьку, што як толькі атрымаю чэскае грамадзянства, зараз жа прыеду да яго ў Беларусь — а дзядзька, добрая душа, і паверыў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Упырхлікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Упырхлікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Упырхлікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Упырхлікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x