Макс Шчур - Упырхлікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Макс Шчур - Упырхлікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Упырхлікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Упырхлікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Упырхлікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Упырхлікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Карацей кажучы, усю рэшту восені мы прадэманстравалі. За што мы толькі ні выступалі: за свабоду Ч’япасу, за свабоду Тыбэту, за рукі прэч ад Палестыны, за рукі прэч ад Ізраілю, за амэрыканскі радар у Чэхіі, супраць амэрыканскага радару ў Чэхіі, за санкцыі супраць Беларусі, супраць санкцыяў за Беларусь, супраць уступу ў Эўразьвяз, за вы­ступ з НАТО, супраць выступу на Эўравізіі, за выступ на Эўравізіі, супраць выступу з НАТО, за ўступ у Эўразьвяз, за эўтаназію пагалоўную, супраць эўтаназіі выбарачнай, за новую бібліятэку зь пяра Яна Капліцкага, супраць новай капліцы зь пяра Яна Бібліятэцкага, супраць атамнай энэргіі з Расеі, за атамную вайну з Расеяй, за кастрацыю гвалтаўнікоў, супраць кастрацыі парсюкоў і г. д. Сваім дэманстраваньнем мы дасягнулі толькі таго, што нашыя фатаздымкі пачалі зьяўляцца ў мясцовых і рэспубліканскіх чэскіх газэтах. Габрусь быў на сёмым небе ад шчасьця: „Ты бачыш, і тут пра мяне ў газэце напісалі!“ (У газэце, насамрэч, была толькі Габрусёва фотка з касяком у зубах.) „А што, на радзіме таксама пісалі?“ „А то! Я ж у Менску вучыўся!“ „I што пісалі?“ „Ну, як я сабе бот... то бок рот зашываў...“ „Габрусь, па-мойму, гэта быў ня ты“ . „А, праўда, ня я — бачыш, які ты зноў недалікатны... Згадаў: пра мяне пісалі, як я інтэрнат падпаліў“. „Так адкрытым тэкстам і напісалі?“ „Ну не зусім, я ж яго ананімна падпальваў... Слу-ухай, дык гэта значыць, што нам хутка „азіл“ дадуць!“ „Зь якой такой ласкі?“ „Што значыць зь якой? Ведаеш, ты на мяне не крыўдуй, але ты ну поўны ідыёт. Усе ж беларусы свае фоткі з дэманстрацый паказваюць — і ім адразу даюць. Гэта ж жывы доказ палітычнай актыўнасьці! Некаторыя нават самі сабе такія газэты друкуюць — а тут ужо, бачыш, за нас надрукавалі“. ,,Дык яны ж паказваюць фоткі зь беларускіх дэманстрацый!“ „Ну дык а гэтая што — не беларуская?“ „Не, гэтая за марыхуану, як бачыш“. „Ну, ня ведаю — на фотцы, па-мойму, адны беларусы“. „Гэтага ты лепш нікому не кажы. Сумняюся я, што табе за яе „азіл“ дадуць — глядзі каб хутчэй ня вытурылі“. „Чаму гэта?“ „А таму, што ў Беларусі трэба было дэманстраваць“. „Ты што, здурэў? У Беларусі ж за гэта й пасадзіць могуць! А тут сабе — дэманструй на здароўе...“

8.

Калі бог розум раздаваў, я цыцкі выбірала.

Прымаўка

Нягледзячы на нашую з Габрусём палітычную ангажаванасьць, на пачатку зімы чэскія сквотэры неяк падазрона часта пачалі задаваць нам пытаньне, калі мы ўжо ад іх зьедзем: маўляў, пагасьцявалі, і хопіць.

Габрусь зразумеў гэта як намінку на тое, што мы, праз нашыя сувязі зь беларускімі нацыяналістамі, сталі на сквоце непажаданымі асобамі — а як толькі зразумеў, дык нечувана абурыўся й быў гатовы сысьці адтуль хоць цяпер, разам з рэчамі, проста ў марозную сьнежаньскую ноч — маўляў, дзеля Айчыны ён гатовы на любыя пакуты. Балазе, мне ўдалося ўгаварыць старшыню сквоту па мянушцы Акела (а мо гэта была толькі мянушка ягонай нямецкай сужыцелькі-аўчаркі, ня памятаю) пакінуць нас там да заўтра, хай сабе ня ў нашым, а ў гасьцёвым пакоі, які я ў думках па-ранейшаму называў Дашыным. З гора мы з Габрусём пайшлі ў паблізны рокерскі бар і набухаліся там піва да самага закрыцьця — так бы мовіць, на дарожку й на разьвітаньне з роднаю хатай. Па дарозе назад мы на злосьць усім анархістам сьвету раўлі нацыяналістычныя песьні: я — „Мы выйдзем шчыльнымі радамі“, Габрусь — усё тую ж „Купалінку“.

Тут трэба зацеміць, што ўначы на сквоце малая патрэба часта ператваралася ў вялікую праблему, асабліва калі ўва ўнітазе замярзала вада, з-за чаго прыбіральню, як і сам сквот, на ноч замыкалі — мы пра гэта ў сваім заўжды й для ўсіх адчыненым скляпеньні не падазравалі. Як толькі мы ўлегліся на тым самым сьмярдзючым двухспальным матрацы, пакрытым дзеля мяккасьці поўсьцю з аблезлых сквотэрскіх сабак, на якім яшчэ ўвосень Даша мела шанец параўнаць нашыя сэксуальныя тэхнікі, то ўсьвядомілі, што балючыя ўспаміны й колькасьць выпітага піва заснуць нам не дадуць. Асабліва наракаў Габрусь, які забыўся наведаць ачко перад сыходам з бару. Аднак тут нас ад гэтага форс-мажо­ру нечакана і ўва ўсіх сэнсах уратавала тое, што называецца дэў-сэксмашына: спачатку аднекуль затхніла куродымам, а неўзабаве пачалі даносіцца ўстрывожаныя крыкі нашых суседзяў-анархістаў. Пачуўшы іх, мы падхапіліся (усё адно ж ня спалі) і пабеглі па лесьвіцы на апошні паверх, зірнуць, што ў іх там адбываецца. А адбывалася ўсяго толькі тое, чаго аднойчы не магло ня здарыцца: Акела заснуў з касяком у роце, гарачы попел упаў на засланую сьцягам з Чэ Гэварам падлогу, тая ўмомант занялася полымем, і неўзабаве ўжо гарэў цэлы паверх. Ува ўсё гусьцейшым дыме на сходнях пачалася паніка й штурханіна: палова анархістаў бегла нагару ратаваць свае (то бок, вядома, супольныя) рэчы, а палова — уніз, ратаваць свае жыцьці, ведаючы, што вады няма й ня будзе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Упырхлікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Упырхлікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Упырхлікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Упырхлікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x