Макс Шчур - Завяршыць гештальт

Здесь есть возможность читать онлайн «Макс Шчур - Завяршыць гештальт» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Крок, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Завяршыць гештальт: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Завяршыць гештальт»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Завяршыць гештальт — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Завяршыць гештальт», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Разам з вулічнымі ліхтарамі ў пазбаўленых фіранак вокнах расьсьвечваюцца тэлевізары (радзей лэптопы) — яшчэ адна тыпова вясковая рыса. Апранутыя не зусім па-хатняму, а хутчэй па-спартоваму людзі нібыта без усякіх комплексаў сядзяць на канапах уразвалку, але нават самая разьняволеная поза выдае скрупулёзны разьлік, завучаную з гадамі (калі наагул не ўспадкаваную) прадуманасьць — гэта ясна ўжо паводле таго, што агульнапрынятых «разьняволеных позаў» зусім няшмат, максымум тры-чатыры. То бок зазіраць у празрыстыя вечаровыя вокны, каб даведацца нешта пра канкрэтную сям’ю ці канкрэтнага жыхара, няма асаблівага сэнсу — усе яны нібы наўмысна выглядаюць меней-болей аднолькава й робяць практычна тое самае. Толькі ў адным з вокнаў маладая жанчына, забыўшыся, бы тая слуцкая ткачыха, пры сьвятле таршэра абразае пазногці на нагах. Надзвычай рэдкі выпадак, калі галяндку ці галяндца можна засьпець за нейкім праўдзіва інтымным (ну, прынамсі, з майго гледзішча) заняткам. Гэтая досыць нявінная сцэна, якую я не рызыкую разглядаць надта доўга, каб ня быць зь першага дня залічаным тут у вуаёры, здаецца мне нашмат больш узбуджальнай за, прыкладам, дэманстрацыю так званай эратычнай бялізны ў амстэрдамскіх вокнах з чырвонай падсьветкай, — пасьля яе ў мяне ажно ўзьнікае адчуваньне, што я, яшчэ не засяліўшыся, у гэтым гарадку ўжо «свой» — ніхто ад мяне амаль нічога ня ўтойвае! Ні відовішчаў, ні нават гукаў — акустыка ў каменных вуліцах афігенная! Да таго ж я ўсё-ткі маю выпакутаваны ключ, прычым не ад гатэльнага пакою, а ад аднаго з самых сапраўдных шараговых тутэйшых дамоў! — і гэты ключ, во радасьць, рэальна пасуе да дзьвярэй з патрэбным мне нумарам! Ну скажы каму: Дамбартэр з галяндцамі мяне не падманулі! Ад гэтага моманту ўрэшце можна пачаць афіцыйна адлічваць час майго турыстычнага адпачынку.

44.

Раніцай я першым чынам пачынаю абшукваць дом, каб знайсьці ў ім адзін нечувана патрэбны мне талісман — попельніцу. Дасьледаваная мною жыльлёвая плошча ня большая, бадай, за маю кватэру, хіба што падзеленая на дзьве порцыі верхняга й ніжняга паверхаў, зьяднаных лесьвіцай, аднак пошукі ўскладняюцца вялікай колькасьцю антыкварнай мэблі (празь якую тут месца ня больш, чым на падводным чоўне), звонку й зьсярэдзіны аблепленай цэлымі каралевымі калёніямі прадметаў, збольшага ўсякіх сувэніраў і іншых цацак, прызначэньня якіх я, не пакурыўшы, угадаць няздольны. Бедныя галяндцы, мабыць, адчуваюць сябе цяпер у маёй нічым не заваленай хаце нібы ў тундры — дзе таксама, я перакананы, ужо былі па абмене з эскімосамі. Калі прырода баіцца пустаты, то яны, напэўна, і наагул у жаху ад таго, што прачнуліся пасярод вялікага гораду ў вакуўме, зьлёгку ўпрыгожаным кнігамі. Як можна гэтак не берагчы прастору, дазваляючы ёй ператварыцца ў некультываваную аблогу? Яе ж а прыёры мала, ужо за дамбаю парога пачынаецца дзікае мора чужога сьвету! Ні цалі зямлі ворагу!

У адпаведнасьці з гэтаю філязофіяй у доме, праўдзівым мікракосьме, якім бы ён мікра ні быў, ёсьць абсалютна ўсё — апроч попельніцы. Дом — гэткая максымальна сьціснутая газава-пылавая туманнасьць, якая ў выпадку выбуху магла б цалкам запоўніць сваёй матэрыяй рэшту сусьвету. Ну вядома ж, мае гаспадары — вэтэраны Дамбартэру! Адсюль усе гэтыя паштоўкі, сувэнірчыкі, статуэткі, магніцікі й іншыя артэфакты — заўважце, ня самыя дарагія, дый ня самыя адметныя, у суседзкіх вокнах выстаўленыя практычна такія ж. Напрыклад, адзін з улюбёных кудменяў, які знойдзецца ў кожным доме — гэта маленькі плястыкавы вазон з надпісам «Гэпінэс» і штучнай кветкай, што пэрыядычна махае сваімі крылцамі-лісткамі, як курыца з лапкамі ў вядры бэтону, і гойдаецца туды-сюды, маўляў мэтраном, нападабняючы гук гадзіньніка. У кветцы-пакутніцы ёсьць нешта праўдзіва жахлівае, ня толькі з эстэтычнага, а яшчэ й з мэтафізычнага гледзішча: яна ж дзейнічае ці то на прынцыпе вечнага рухавіка, ці то на неўміручай, па-галяндзку надзейнай батарэйцы (насамрэч — на сонечнай: «гэпінэс», гэта калі тут выходзіць сонца!). У адсутнасьць гаспадароў кветка нібы вартуе вакольны статус-кўо, замяняе сабою сэрца дому, ствараючы ў яго пустаце прынамсі нейкі рух — гэткі арыстотэлеўскі першарухавік сусьвету, безь якога дом, напэўна, не перажыў бы, дарэшты ператварыўшыся ў пахавальню. Зрэшты, у нас падобную функцыю выконваюць галасістыя насьценныя гадзіньнікі або нястомныя й незьнішчальныя жоўтыя коткі ў вітрынах віетнамскіх крамаў і кітайскіх рэстарацый, што нібыта махаюць рукой на знак ці то прывітаньня, ці то разьвітаньня — насамрэч, мне здаецца, яны скандуюць са сьцятымі кулакамі нейкія палітычныя лёзунгі — з тым жа посьпехам яны маглі б выпростваць лапку ў нацысцкім салюце й замест «мяў» казаць «гайль»...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Завяршыць гештальт»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Завяршыць гештальт» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Завяршыць гештальт»

Обсуждение, отзывы о книге «Завяршыць гештальт» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x