Николай Чергинец - За секунду да выстралу

Здесь есть возможность читать онлайн «Николай Чергинец - За секунду да выстралу» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

За секунду да выстралу: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «За секунду да выстралу»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

За секунду да выстралу — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «За секунду да выстралу», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Славін разлічыўся за абед і выйшаў з чайной. Стаяць на дарозе прыйшлося доўга, і толькі пад вечар, моцна змерзшы, ён сеў у кабіну ЗіСа, што ехаў у Кемерава. Вадзіцель, малады хлопец, аднагодак Уладзіміра, сказаў, што ехаць прыйдзецца амаль усю ноч. Шлях няблізкі, і Славін, уладкаваўшыся ямчэй, падрыхтаваўся да працяглай трасяніны па няроўнай дарозе.

Вадзіцель, які назваўся Аляксандрам, аказаўся гаваркім, ён расказаў, што родам з Кемерава і ўжо шмат разоў ездзіў па гэтых дарогах.

Уладзімір спытаў:

— Саша, а чаму ты на «пупе» не спыніўся? Там жа чайная, і амаль ніхто не праскоквае міма яе.

— А ў мяне ёсць свой «пуп», — усміхнуўся хлопец, — вось праз пяць гадзін убачыш.

— А што толку, праз пяць гадзін? — Уладзімір зірнуў на гадзіннік, — ужо будзе каля адзінаццаці, і нават чаю не вып’еш.

— Памыляешся. Там нядрэнная сталовая, і працуе яна круглыя суткі. Калі б ты ні прыехаў, заўсёды можна паесці гарачага.

Нягледзячы на тое, што дарога была ў калдобінах, яны ажыўлена размаўлялі, і пяць гадзін прайшлі неўзаметку. Калі даехалі да месца, пра якое казаў вадзіцель, Славін ужо многае даведаўся і пра Кемерава, і пра звычкі тутэйшых вадзіцеляў.

Аляксандр загнаў машыну ў двор чайной, і яны ўвайшлі ў чыстую невялікую залу, дзе сядзелі тры чалавекі. За стойкай стаяла маладая прыгожая жанчына, зірнуўшы на яе, Славін ледзь не ўскрыкнуў. Перад ім была Латаніна, якая падчас вайны даносіла гестапа на падпольшчыкаў і патрыётаў.

Уладзімір стаяў як скамянелы і глядзеў на буфетчыцу. Не, памыліцца ён не мог — гэта была Латаніна Светка, здрадніца, якая, напэўна, апынулася тут, у глухамані, каб згубіцца сярод людзей, схавацца, быць далей ад тых, хто яе добра ведаў, і такім чынам уцячы ад адплаты!

— Ну, ты што, прырос? Праходзь, — крануў Уладзіміра за плячо вадзіцель.

Славін сеў за бліжэйшы столік і неадрыўна глядзеў на буфетчыцу. Да іх падышла пажылая афіцыянтка:

— Ну, што, хлопчыкі, будзем заказваць?

— Нам чаго-небудзь гарачанькага, — папрасіў Аляксандр.

— Ёсць толькі суп гарохавы, а на другое — катлеты з тушанай капустай.

Вадзіцель ткнуў Славіна ў бок:

— Ну, што бяром? Табе можна і сто грамаў для апетыту, не за рулём жа.

— Што вам на трэцяе? Кампот ці чай? — нецярпліва спытала афіцыянтка. — Гарэлку калі захочаце, то ў буфеце возьмеце.

— Давайце чай, — махнуў рукой Славін і, пачакаўшы, пакуль афіцыянтка адыдзе ад стала, спытаў у вадзіцеля:

— Саша, гэта буфетчыца даўно тут працуе? Вадзіцель паглядзеў у бок буфета і, усміхнуўшыся, сказаў:

— Што, спадабалася? Яна ўжо больш як год тут. сімпатычная жанчына, толькі старэйшая яна за нас з табой.

— Яна замужам?

— Не ведаю. Хочаш, спытаю?

— Не, што ты! Проста мне здалося, што раней яна ў Мар’янаўску працавала.

Раптам ён адважыўся:

— Ведаеш, мабыць, я вазьму сабе сто грамаў, каб не застудзіцца, а то на дарозе амаль паўдня пратырчаў на ветры ў чаканні машыны.

Славін устаў і падышоў да прылаўка. Ён не баяўся, што Латаніна яго пазнае, ці наўрад яна памятала суседскага хлопца.

Жанчына кінула пусты погляд на хлопца і абыякавым тонам спытала:

— Што?

— Сто грамаў.

«Так, гэта яна!» — Славін зараз быў цвёрда ўпэўнены ў гэтым.

Буфетчыца наліла ў гранёную шклянку гарэлкі і, падсунуўшы бліжэй да Славіна, прамармытала:

— Хлопец здаровы, малады, і ад поўнай шклянкі нічога не стала б.

— У наступны раз, — пажартаваў Уладзімір і хацеў адысці ад буфета, але раздумаўся і сказаў: — Добра тут у вас, чыста, акуратна, колькі езджу па гэтай дарозе і заўсёды з вялікім задавальненнем заязджаю да вас.

— Узяў бы тады і падзяку напісаў, калі падабаецца.

Славін і сам хіліўся да гэтага. Ці пад сваім прозвішчам працуе тут Латаніна? Уладзімір адказаў:

— А што? І напішу, вось толькі аловак дайце, а то не маю з сабой.

У кішэні пінжака Уладзіміра ляжала добрая аўтаручка, якую падарыла Рыта яшчэ летась, але ён не хацеў рабіць хоць бы малога кроку, які мог бы насцярожыць буфетчыцу. Хай ён застаецца проста тым, за каго яна яго прымае. Латаніна падала яму кнігу скарг і прапаноў. Гэта быў звычайны журнал, да якога быў прывязаны аловак.

Славін спытаў:

— Як ваша прозвішча?

— Сыраежная.

— Імя?

— Любоў Сяргееўна.

— А афіцыянткі?

— А навошта табе і афіцыянтцы пісаць? Хопіць, што мне напішаш.

Славін ледзь стрымліваў сябе, каб не схапіць яе за руку і прама праз прылавак выцягнуць у залу, кінуць у машыну і даставіць у бліжэйшае аддзяленне міліцыі. Але ён ведаў, што перш, чым затрымаць злачынцу, трэба прад’явіць ёй абвінавачванне. Славін сеў за стол і стаў пісаць, а перад вачамі ў яго ста­яла выява бацькі. Магчыма, менавіта Латаніна і данесла фашыстам пра яго. Успомніў яе ўсмешлівую на Камароўскім рынку, абкружаную гестапаўскімі афіцэрамі, як паказвае рукой на нейкага мужчыну, якога тут жа схапілі. Яго не збянтэжыла тое, што гэта жанчына назвалася іншым прозвішчам, не, ён не пераблытаў, гэта была яна — Светка Латаніна!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «За секунду да выстралу»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «За секунду да выстралу» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Николай Чергинец - Вам — задание
Николай Чергинец
Николай Чергинец - За секунду до выстрела
Николай Чергинец
Николай Чергинец - Приказ №1
Николай Чергинец
Николай Чергинец - Майор Ветров
Николай Чергинец
libcat.ru: книга без обложки
Николай Чергинец
Николай Чергинец - Выстрел в прошлое
Николай Чергинец
Николай Чергинец - Сыновья
Николай Чергинец
Николай Чергинец - Русское братство
Николай Чергинец
Николай Чергинец - Илоты безумия
Николай Чергинец
Николай Чергинец - Русская красавица
Николай Чергинец
Николай Чергинец - А он не вернулся из боя
Николай Чергинец
Отзывы о книге «За секунду да выстралу»

Обсуждение, отзывы о книге «За секунду да выстралу» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x