Александр Осипенко - Святыя грэшнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Осипенко - Святыя грэшнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1988, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Святыя грэшнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святыя грэшнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прозаик Алесь Асипенко известен читателям по романам "Огненный азимут", "Неприкаянный месяц", повестями "Неровной дорогой", "Обжитый угол", "Жито", "Конец бабьего лета".
В центре романа "Святые грешники" драматическая судьба поэта, драматурга и кинорежиссёра Лазаря Богши. Произведение написано в двух аспектах: современном и историческом.

Святыя грэшнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святыя грэшнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты меціш у званары?..

— Гусі некалі ўратавалі Рым. Я — Чалавек...

— I ты ўратуеш свет?

— Чалавек слабы, але ён, а не магутны леў, стаў уладаром зямлі...

— Уладаром, які можа знішчыць і самога сябе, — з горыччу сказаў Баравік-Залеўскі. — Я таксама не супраць быць званаром. Сцэнарый і напісаны з думкай пра чалавека-уладара зямлі, які прагне стаць самазабойцай.

— Бітва на Нямізе адна з нікчэмных бітваў у мностве тагачасных бязглуздзіц...

— Каб зазняць горад, які згарае ў агні вайны, неабавязкова падпальваць яго. Дзеля гэтага робяць ма­кет, які згарае за секунды, але зазняты на плёнку, ён уражвае гледача жахлівым малюнкам варварства. Я выбраў бітву на Нямізе — маленькі макет грандыёзных забойстваў на агромністай прасторы сусветнай гісторыі, — каб паказаць дзікую пачварнасць любога забойства, якіх бы памераў яно ні было. Смерць страшная і тады, калі гвалтоўна забіваюць аднаго і калі забіваюць мільёны. Мне аднолькава баліць Хірасіма і нікчэмная вайна нейкіх карлікавых дзяржаў дзе-небудзь у Афрыцы. Слёзы японскага дзіцяці, асірацелага ў Хірасіме, і афрыканскага, бацькоў якога забілі ў засценках юараўскай турмы, аднолькава салёныя, горкія і няўцешныя. На якое ліха мне патрэбна такая цывілізацыя, якая гучна крычыць пра гуманізм і забівае людзей. За што? У імя чаго? Што чалавек мае іншую веру? Другія погляды? Не той колер скуры? Імкнецца жыць інакш, як гэ­тага хоча нехта другі? Калі кучка людзей спрабуе навязаць сілай свае ўяўленні і свой спосаб жыцця, ды яшчэ выдае гэта за волю самога народа, мне хочацца крыкнуць: якая мана! Якое зладзейства! Якая крыва­душнасць! Усіх, хто забівае, хто развязвае забойствы, якімі б прыгожымі словамі яны ні прыкрываліся, варта знішчаць, як шалёных сабак.

— Смерцямі расплачвацца за смерці? — спытаўся Богша.

— Хай! — аж бліснуў вачамі Баравік-Залеўскі. — Хай! А што рабіць, калі ў мільярдаў людзей зямлі хіба нейкія вартыя жалю тысячы вар’яцеюць ад прагі забіваць сабе падобных. 3 многіх тысячагоддзяў існавання цывілізацыі, дай божа, каб набралася паўтысячы дзён, у якія людзі жылі без вайны. Кроў, бруд, смурод — во што такое цывілізацыя, якой мы ганарымся, хай яна будзе праклятая! А ўсё таму, што нехта адзін — правадыр племя, цар, фараон, князь або яшчэ нейкі правіцель, што прысвоіў сабе права распараджацца лёсамі людзей, хлуснёй і маною штурхаў народ на смерць у вайне. Яны паклалі на чалавека след самай злой істоты на зямлі. Якая несправядлівасць!

Баравік-Залеўскі меў яшчэ вось гэтую, уласцівую пачуццёвым натурам, звычку даводзіць свае выказванні да крайнасцей, якіх сам жа баяўся і якіх не дараваў іншым. Мусіць, такая ўжо натура паэтаў — перабольшваць і ў гэтым перабольшанні выкрышталізоўваць ісціну. Богша ўмеў дараваць Цімоху ягоныя крайнасці не толькі ў выказваннях.

— Цывілізацыя — не толькі смурод і кроў, — усё ж запярэчыў ён, каб абараніць тую ж ісціну. — I войны — не толькі смерць і разбурэнні, але — гераізм і мужнасць, на якіх выхоўвалі мужчын, вернасць і міласэрнасць, на якіх вучылі жанчын. Яшчэ невядома, што сталася б з чалавецтвам, каб гэтыя якасці не выхоўваліся ў людзей.

Баравік-Залеўскі ўскочыў з крэсла. Ён любіў вось такія эфектныя парыванні.

— Ты, Богша — рэтраград і махровы кансерватар...

— Ну, так, так, я — кансерватар, а ты бунтар і наватар. Дык, можа, не ты, а я пагадзіўся з Лыкавязавым і Накіпелавай рабіць замест высокай трагедыі забаўку, пад модную музыку ў стылі рок?

— Ты супраць камедый? — апалым голасам, які выдаваў ягоную збянтэжанасць, спытаўся Баравік-Залеўскі.

— Я не супраць камедый, але не яны, а трагедыі і драмы ўслаўлялі народы. Трагедыя — высокі жанр, і дарэмна ім пагарджаюць — а можа, проста баяццца — лыкавязавы і накіпелавы. Так, так. Іхні ідэал — камедыя са зладзеяватымі, дурнаватымі, а зрэшты, проста нікчэмнымі персанажамі... Якая неабачлівасць! Якая мізэрнасць думкі! Якая зашоранасць погляду!.. Траге­дыя зжыла сябе ў літаратуры!.. Ну, так, можа, і зжыла, але як пышна расквітнела трагедыя жыцця! Як жа мож­на такое не бачыць? — завёўся Богша, быццам выступаў на дыспуце перад вялізным натоўпам абыякавых слухачоў, а не перад адным, хоць і непаўторным Цімохам Баравіком-Залеўскім. — Што можа быць больш трагедыйным: кучка нейкіх авантурыстаў на чале з параноікам паварочвае вялікі народ сусветных геніяў на шлях забойстваў і войнаў, і той гіне, аддае на лютую смерць сваіх бацькоў, мацярок, сыноў і дачок, ды яшчэ крычыць пры гэтым славу свайму фюрэру. А ён хіба адзіны ў наш час, вось такі богам кляты фюрэр, які распінаў свой народ на крыжы ды яшчэ патрабаваў, каб яму крычалі "хайль" ці яшчэ якія словы ўдзячнасці за смерць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святыя грэшнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святыя грэшнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Владимир Осипенко - Доза войны
Владимир Осипенко
Владимир Осипенко - Привилегия десанта
Владимир Осипенко
неизвестен - Часы Святыя Пасхи
неизвестен
Александр Осипенко - Пятёрка отважных
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Новы сакратар
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Огненный азимут
Александр Осипенко
libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Отзывы о книге «Святыя грэшнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святыя грэшнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x