Неизвестно - Блакит

Здесь есть возможность читать онлайн «Неизвестно - Блакит» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Блакит: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Блакит»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Блакит — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Блакит», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Праўду кажуць: нехта губляе – нехта знаходзіць. Галоўны рэдактар “Вожыка” Аляксандр Раманаў за год да пенсіі ўзяў лішку і па-дурному ўчыніў скандал у міліцыі. Назаўтра ж раніцай пра ўсё стала вядома ў ЦК. Каб патушыць ідэалагіч­на нявыгадны скандал у самым зародку, ня даць яму шырокую агалоску, Раманаву прапанавалі напісаць заяву па ўласным жаданьні, пасьля чаго датэрмінова прызначаць персанальную пенсію, інакш – звальненьне са строгім партыйным спагнаньнем. Словам, нечакана-неспадзявана адкрылася вакансія, якая мяне цалкам задавальняла і на якую я меў нейкае маральнае права. Мусіць, самім лёсам было наканавана... Першы раз мне была прапанова ад Уладзіміра Корбана перайсьці ў “Вожык” рэдактарам у аддзел фельетонаў і пісьмаў яшчэ шаснаццаць гадоў таму. Тады малады рамантык не захацеў засыхаць на менскім асфальце і зрабіў выбар у гушчыні жыцьця намесьнікам рэдактара раёнкі. А праз дзесяць гадоў, калі ўжо меў выдадзеную кніжку сатыры і гумару, настойліва прабіваў маю кандыдатуру сабе ў намесьнікі Аляксандр Раманаў, але з Паўлавай ласкі апынуўся ня ў “Вожыку”, а пад ягоным чулым кіраўніцтвам... Ну, а цяпер, як кажуць, сам Бог казаў, нельга ўпусьціць такую магчымасьць... Дый абставіны складваліся, бы па заказу: Паўлаў зьлёг з нейкай прастудна-расьпіраторнай немаччу ў бальні­цу і колькі там прабудзе – невядома, і не скарыстаць сітуацыю было б глупствам. Пайшоў да Аркадзя Русецкага, якога з яўнай падсадкай да Паўлава перавялі з Віцебску першым намесьнікам загадчыка аддзелу, і без усялякіх эківокаў прапанаваў сваю кандыдатуру на “Вожык”. З Русецкім у нас склаліся шчырыя даверлівыя стасункі яшчэ калі ён быў сакратаром гаркаму па ідэалогіі. Філосаф па адукацыі ён ня толькі любіў і цікавіўся літаратурай, але і пісаў цікавыя, глыбокія па зьместу літаратурна-крытычныя артыкулы, літаратураведчыя дасьледваньні, адметныя філасофскім поглядам на творчасьць і творы вядомых пісьменьнікаў-землякоў – Пятруся Броўкі, Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна і многіх іншых, тых, хто ўжо заявіў пра сябе, і мала­дзейшых. Ягоныя артыкулы ў скарачэньні ці вынятках друкаваліся пераважна ў абласной газеце. Аркадзь марыў выдаць іх без скарачэньняў асобнай кнігай, падрыхтаваў рукапіс, але аддаваць у выдавецтва ці то з-за сваёй прыроднай сьціпласьці, ці то з-за пасады не рашаўся. Даў мне пачытаць. Артыкулы зрабілі ўражаньне, і я настойліва прапанаваў аддаваць рукапіс у друк. У выдавецтве яго прынялі і тут жа запусьцілі кнігу ў вытворчасьць...

Дамовіліся, што ён ціха і аператыўна ўзгодніць маю кандыдатуру з Пячэнь­нікавым, Барташэвічам, Сьлюньковым, каб усё вырашыць, пакуль Паўлаў у бальніцы. Словам, назаўтра было атрымана “добра” ад усіх траіх, тут жа падрыхтавалі дакументы, прайшлі субяседаваньне і заручыліся візамі Борыса, загадчыка аргпартаддзелу, Пячэньнікава, Барташэвіча. Барташэвіч, перш чым паставіць сваю візу на праекце пастановы бюро, адправіў Русецкага, а мне сказаў застацца і спытаў:

– Скажы шчыра: цябе гэтыя мудакі выжываюць, ці сам захацеў? А то калі што – завернем...

Я прызнаўся, што сам хачу, і ён размашыста паставіў свой подпіс, дзяжурна папракнуў, што ніколі не заходжу ні з якімі пытаньнямі і просьбамі, настальгічна прыгадаў нашую Мітронаўска-слабодскую вольніцу...

Вярнуўся з дакументамі да Русецкага, толькі разгаварыліся – як званок Паўлава з бальніцы. Аднекуль ён даведаўся – мо нехта сказаў, калі насіў яму сьвежыя газеты, ці ён званіў былой маёй падначаленай, а цяпер ягонай намесьніцы і маёй начальніцы Ганьне Лазоўскай, якая ўжо была ў курсе справы, альбо Пячэньнікаву, і быў страшэнна разгневаны. Крычаў на Русецкага, што той перавышае свае паўнамоцтвы, падседжвае яго, загадваў неадкладна павярнуць усё назад, паколькі гэтага Болтача і блізка нельга пускаць на такую пасаду. Аркадзь адказваў спакойна, цьвёрда, з годнасьцю, нават дзёрзка. Словам, цягнік пайшоў і Паўлаву ўжо не было дадзена спыніць яго...

У сярэдзіне сьнежня ён выздаравеў, прысутнічаў на чарговым бюро ЦК, дзе моўчкі назіраў за прызначэньнем галоўнымі рэдактарамі “Вожыка” і “Полымя” мяне і Сяргея Законьнікава, якога ён гэтаксама не любіў, абяцаў пераламаць хрыбетнік. Пасьля бюро дагнаў нас на калідоры, павіншаваў поціскам рукі і з яхіднаватай усьмешачкай заўважыў: каго-каго, а мяне вы друкаваць ня будзеце... Мы супакоілі: ды будзем, Савелій Яфімавіч, толькі пішыце...

У першы рабочы дзень новага 1987 году мяне павінен быць прадставіць калектыву “Вожыка” Пячэньнікаў, але ў апошнюю хвіліну даручылі гэтую місію Ганьне Лазоўскай, чаму я быў вельмі рады, хоць бы па самай простай прычыне – яна не нагаворыць глупства. З Ганнай Сьцяпанаўнай мы хораша і дружна працавалі ў сектары, дзе яна была інструктарам, не захацела подлічаць супраць мяне і свайго універсітэцкага аднакурсьніка Генадзя Бураўкіна і перайшла ў спакойны агульны аддзел. А праз няпоўныя два гады вярнулася назад намесніцай Паўлава. Ня думаю, што ён быў у захапленьні, але была жорсткая ўмова – жанчына. І для куратарства сродкамі масавай інфармацыі больш кваліфікаванага і дасьведчанага работніка, чым Ганна Сьцяпанаўна, у рэспубліцы не знайшлося.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Блакит»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Блакит» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Блакит»

Обсуждение, отзывы о книге «Блакит» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x