Валентин Блакит - Вырай

Здесь есть возможность читать онлайн «Валентин Блакит - Вырай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1986, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вырай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вырай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Валянцін Блакіт вядомы беларускаму і ўсесаюзнаму чытачу як аўтар вострасацыяльных твораў на сучасную тэматыку.
Аповесць "Вырай" - твор пра адказнасць чалавека перад мінулым, сучасным і будучым. Хто ты ёсць, чаго прыйшоў на гэтую зямлю: пасадзіць дрэўца ці спілаваць дрэва, пасаджанае продкамі, - такі асноўны лейтматыў і пафас аповесці.

Вырай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вырай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Раздзел першы Вясною як толькі пачыналася цяпло Антось вяртаўся дадому - фото 1

Раздзел першы

Вясною, як толькі пачыналася цяпло, Антось вяртаўся дадому. Угледзеўшы на вуліцы яго маленькую жвавую фігурку, абвешаную клункамі, вяскоўцы лагодна і жартаўліва ўсміхаліся:

— Ну, во і Антось прыляцеў з выраю...

Ён і на самай справе быў нечым падобны на стомленага настальгіяй і доўгім цяжкім пералётам старога бусла. Бусел па вяртанні з выраю ніколі адразу не разважна не кідаецца да свайго гнязда. Антось таксама звычайна не спяшаецца адмыкаць масіўны заржавелы замок на дзвярах, бы палохаецца сустрэчы з цяжкім нежылым духам, што ўсталяваўся за зіму ў хаце, выводзіць які давядзецца не дзень і не два.

Бусел заўсёды робіць кругі над ваколіцай, над вёскай, быццам не можа нацешыцца-нарадавацца сустрэчай з роднымі краявідамі, потым дзень-другі адпачывае на балоце, паважна тэпаючы чырвонымі цыбатымі нагамі па неглыбокай вадзе, цікуючы паўсонных жаб, і толькі пасля, трохі акрыяўшы, аглядае буслянку, з разважнай самавітасцю бярэцца за свае няхітрыя бусліныя клопаты.

Антось, сустрэўшы каго з вяскоўцаў па дарозе з аўтобуснага прыпынку альбо на вуліцы, будзе стаяць гадзіну-другую, выпытваць, якія тут навіны адбыліся без яго, рабіць выгляд, што яму спяшацца няма куды.

Прыйшоўшы, нарэшце, на панадворак, вызваляецца ад клункаў, складвае іх на вялізны плоскі камень перад парогам, размінае плечы, ідзе аглядваць сядзібу: ці ўсё на месцы, ці не нарабіў хто шкоды?

Перш за ўсё тэпае ў сад, лагодна кратае рукою кожнае дрэва, бы здароўкаецца, бы пытаецца: ну, як вы тут перазімавалі без мяне? Ці не пашкодзіў мароз, ці не папсавалі зайцы? Пераканаўшыся, што ўсё ў парадку, задаволена ўсміхаецца, ідзе далей — да ліпы з буслянкаю наверсе, да бяроз, якімі абсаджаны сад. Засмучаецца, калі заўважае на бярозах бесталковыя зарубкі, якіх, спускаючы ранняй вясною сок, парабілі Міколавы хлопцы.

Затым уважліва аглядае плот: абмацвае кожную штыкеціну, прыкідваючы, дзе яшчэ пастаіць, дзе — трэба паправіць, прымацаваць новым цвіком. Потым заглядвае ў хлеў, дзе, апроч кучы саломы ды некалькіх вязак з невядома якіх часоў сена — цяпер непатрэбнага, прыдатнага хіба толькі для катоў, больш нічога няма. Катоў тут жыве мо з дзесятак, а мо і болей — хто калі іх лічыў! Заўважыўшы Антося, яны — разнамасныя, худыя, дзікія, з шалёным металічным бляскам у вачах, панічна кідаюцца ўроссып. Не ўцякае, падазрона і насцярожана гледзячы, толькі рудая, з белымі плямамі і адвіслым жыватом старая кошка. Ад яе пайшла гэтая ўся дзікая хеўра. Кошка некалі была вельмі рахманая і свойская, а цяпер гэтаксама здзічэла, хоць і жыла больш у хаце, чым у хляве. У сені яна пранікала цераз лаз пад падрубай, а дзверы з сяней у хату Антось знарок не зачыняў на зіму, каб кошка магла хадзіць і ганяць мышэй, а то струшчаць усё ўшчэнт. Штогод яна мела ў хляве чатыры-пяць кацянят. Яны з самага нараджэння драпежна шчэрыліся, шыпелі, бы гады, як толькі з’яўляўся чалавек — зашываліся ва ўсе норы. Нават Міколавы дзеці не маглі іх прыручыць. Летам усе Антосевы каты, апроч кошкі, сыходзілі ў поле, у лес, лавілі птушак, маладых зайцоў, а позняй восенню, калі не было чым пажывіцца, прыбіваліся да свінафермы, да свірна, дзе лавілі мышэй, галубоў, ласаваліся на хвойніку, куды выкідвалі дохлых парасят. Катораму ўдавалася выжыць да вясны — зноў вяртаўся ў Антосеў хлеў.

Антось з’ехаў з вёскі гадоў дзесяць назад, калі памерла старая Антосіха — згорбленая сварлівая баба. З’ехаліся тады ўсе Антосевы дзеці і, пахаваўшы маці, сталі радзіць між сабою, што рабіць з бацькам — не пакідаць жа аднаго. Парадзілі-парадзілі і рашылі прадаць хату і ўсю маёмасць, грошы падзяліць пароўну, а каб ніхто не быў у крыўдзе і накладзе — браць старога, пакуль жывы, да сябе. Пажыве па чарзе год у аднаго, год — у другой, год — у трэцяй, год — у чацвёртай, а там відно будзе...

Антось успрыняў гэтае рашэнне без асаблівай радасці — моўчкі, глуха, як нешта фатальна-непазбежнае: чаму быць — таго не мінаваць. Але як пайшоў торг, каму першаму забіраць яго, пазмрачнеў, насупіўся, адчуўшы нешта няладнае. Астатак дня хадзіў нейкі прыбіты, адчужаны, усю ноч крэхтаў, варочаўся — не мог ніяк заснуць, а назаўтра нечакана ўстаў на дыбкі:

— Нікуды не паеду, хаты прадаваць не буду!

Дзеці разгублена кінуліся да яго:

— Тата?! Во табе на!.. Дамовіліся, а вы... Чаму вы перадумалі? Чаму не хочаце ехаць? У нас жа вам будзе лепш...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вырай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вырай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Віктар Марціновіч - Сцюдзёны вырай
Віктар Марціновіч
libcat.ru: книга без обложки
Неизвестно
Виктор Мартинович - Сцюдзёны вырай
Виктор Мартинович
Валентин Блакит - Возвращение на Сааремаа
Валентин Блакит
Екатерина Боровикова - Вырай [СИ]
Екатерина Боровикова
Екатерина Боровикова - Вырай 1.5. Встреча
Екатерина Боровикова
Екатерина Боровикова - Вырай. Цена спокойствия
Екатерина Боровикова
Екатерина Боровикова - Вырай. Новая эпоха
Екатерина Боровикова
Екатерина Боровикова - Вырай. Книга 1
Екатерина Боровикова
Отзывы о книге «Вырай»

Обсуждение, отзывы о книге «Вырай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x