Неизвестно - Гапееў Ведзьміна тоня

Здесь есть возможность читать онлайн «Неизвестно - Гапееў Ведзьміна тоня» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гапееў Ведзьміна тоня: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гапееў Ведзьміна тоня»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гапееў Ведзьміна тоня — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гапееў Ведзьміна тоня», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Косці розныя, – адказаў за дзеда Сяргей. – Свежыя.

– Правільна, – згадзіўся з ім дзед Васіль. – Калі б косці ляжалі на паверхні зямлі, то за шэсцьдзесят год мы б нічога не знайшлі. Што звяры расцягнулі б, што ў траву ўрасло б, пад лістотай схавалася. А так… мы тут дамовіліся, што быццам у зямлянцы яго знайшлі. Бо сам сябе не мог жа ён пахаваць. Ды справа ў тым, што косці розныя – гэтыя белыя ад дажджоў і сонца, а тыя ў зямлі шэсцьдзесят гадоў праляжалі. Вось і могуць пры перазахаванні ўзнікнуць пытанні. Вось таму вам ўсё і кажам. Можа, і не трэба перазахаванне рабіць? Каб не было пытанняў недарэчных…

– Усё зразумела, – спакойна, але цвёрда загаварыў Баркоў. – Не хвалюйцеся наконт пытанняў, іх не будзе. Той партызан сказаў праўду: ён памер тут у 43-м годзе. Проста… косці яго тут апынуліся значна пазней. Так ці не? – звярнуўся ён да хлопцаў.

– А мы адразу сказалі, што так, – за ўсіх адказаў Віцька. – То вам, дарослым, тлумачыць доўга…

Баркоў, а следам і Зарэмба коратка засмяяліся.

– Чуў, Зарэмба, што пра нас моладзь думае? Правільна, малайцы. І правільна зрабілі вы ўсё: і што маўчалі наконт таго дакумента, і што на востраў нікога не пусцілі наперад сябе, і што нам усё цяпер расказалі.Усе чацвёра тут – нашы людзі, сапраўдныя змагары. Ніхто з іх – не здраднік. Гэта дакладна. А лёс чалавечы, паўтаруся, непрадказальны. І будзе чыстым наша сумленне, калі ўсе чатыры прозвішчы будуць на помніку. Так і павінна быць… А расказаць аб гэтым… Чаму б і не? Але потым, крышачку пазней. Вось напішыце аб тым, як вялі пошукі. Калі ўсе будуць у адной сапраўднай магіле. Разумееце… Дарослыя – такія людзі… мякка кажучы, малапрадказальныя. Калі б сёння ваша гісторыя была вядома ўсім, я б не даў гарантыю, што не знайшоўся ніхто, хто б не стаў даказваць, што месца чацвёртаму партызану – не ў нашай зямлі, а ў Нямеччыне… А потым яшчэ б высвятляць сталі і спрачацца: як яго імя, ці верыць яго словам ці не… Мы верым – і гэта галоўнае… Вы, дзякуючы сваёй непасрэднасці, адчулі ўсю вастрыню гэтага пытання. І дзякуючы той жа непасрэднасці знайшлі выйсце. Я не загадваю вам маўчаць надалей. Толькі прашу крышку пачакаць…– Баркоў замаўчаў на хвіліну. – І такую малую з сабой узялі? – ён паказаў на Нэлу, нібы ставячы кропку ў размове аб пахаваных. – Камары ж з’ядуць!

– Не-а! – задзірыста адказала Нэла і схавалася тут жа за Жэньку.

– Гэта сястра Сяргея, – патлумачыў Зарэмба.

– Я зразумеў… Ну, а што ж вы з такім шчупаком рабіць будзеце?

– Мы яго прададзім!

– Ого! Такую рыбіну? Хоць бы мне галаву аддалі, а? Ці прадалі…

– Мы вырашылі, што ўсю рыбу, якую тут зловім, якую не з’ядзім, прадаваць. У нас дамоўленасць ёсць з адным чалавекам, – расказваў Віцька. – А выручаныя грошы – Сяргею і Нэле. У іх тэлевізара няма ў хаце, ну і на астатняе…

– Так, зразумела… – Баркоў адставіў кубак убок: – Ах, як я даўно такога смачнага чаю не піў! Дзякуй, гаспадынька! А шчупака… не, не прадавайце. Уяўляеце, колькі радасці вашым маці будзе з яго катлеты гатаваць? А галава якая! Яе ж засушыць можна ды ў музей школьны – каб ніхто не казаў потым, што не было такой рыбы. А тэлевізар… Будзе ў Нэлы тэлевізар, гэта я абяцаю. Ды і ўсе вы добрую прэмію заслужылі… Гэта мы потым абгаворым. Вы і ўявіць сабе пакуль не можаце, якую важную для ўсіх справу пачалі, і як яе ўжо, лічы, зрабілі. Нам, дарослым, добры ўрок далі. Дзякуй вам усім вялікі ад імя улады, ад мяне асабіста, – Баркоў моцна паціснуў усім рукі. – Ну, нам пара ў зваротны шлях, а то вечар ужо, небяспечна ноччу плаваць. Вы атрад прыміце, калі ласка, як сваіх – яны добрыя рабяты. Вам жа і зброю знайсці трэба, і зямлянку паправіць, і праход расчысціць. Думаем, што ў любым выпадку на востраве будзе пастаўлены памятны знак…

– Прымем, не хвалюйцеся, – паабяцаў дзед Васіль. – Востраў вялікі, што нам яго дзяліць. Усе мы сваёй зямлі людзі…

Шчупака Зарэмба паабяцаў завезці да Віцькі і Жэнькі дадому – няхай маці там з ім разбіраецца.

Атрад “Пошук” сустрэлі на беразе. Проста, як сваім даўнім знаёмым і добрым сябрам, дапамаглі зняць з плыта і перанесці да лагера рэчы. Потым ставілі дзве палаткі: адну вялікую, ваенную і адну маленькую – для двух дзяўчат.

– Нармальныя хлопцы, праўда? – спытаўся Віцька Сяргея, чакаючы дадатнага адказу, калі яны цягнулі да кастра чарговыя ношкі сухога сучча.

– Ну, як “ператрэслі” там добра… – Сяргей на хвілінку задумаўся. – Я такое добра ведаю. Не люблю, калі не па праўдзе некуды выбіраюць, назначаюць. Так і тут: як пачулі пра значную справу, то сабралі, мабыць, выдатнікаў ды тых, хто на сходах выступае. А ім наша тоня, востраў гэты – толькі камары ды балота. А гэтыя вось цяпер – адразу відаць. Дзве палаткі паставілі, а дрэўца аднаго не ссеклі…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гапееў Ведзьміна тоня»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гапееў Ведзьміна тоня» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гапееў Ведзьміна тоня»

Обсуждение, отзывы о книге «Гапееў Ведзьміна тоня» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x