20 сьнежня 1985 году. Учора ледзь дайшоў дамоў на абед: біў страшэнны кашаль, слабасьць, нельга было ні ўдыхаць, ні выдыхаць. Думаў, не дайду да кватэры. Дайшоў толькі таму, што бачыў перад сабою некалькі пар нечыіх ног, якія ішлі ў тым самым напрамку, што і я. Мабыць таму і мае перастаўляліся. Адчыніў дзьверы і, спускаючы з сябе на падлогу паліто, папрасіў Iрынку вы- клікаць “хуткую дапамогу”.
Чакаць давялося, дзякаваць Богу, ня доўга. Прыехала інфарктная брыгада, бо фынка, выклікаючы, сказала, што нядаўна я перанёс інфаркт міякарда. Аднак, я і ідучы адчуў, што гэта не сардэчны прыступ, а, хутчэй за ўсё, прастуднае абвастрэньне. Пасьля неабходнага абсьледаваньня, уключаючы і ЭКГ, урач так і прызнала. Зрабілі ўкол эўфіліну і паехалі, загадаўшы ляжаць у пасьцелі, а на заўтра выклікаць свайго ўчастковага ўрача.
Сёньня ўжо была Людміла Мікалаеўна. Навыпісвала рэцэптаў на розныя супрацьпрастудныя лекі - эўфілін, беніміцын, кодтэрлін, розныя мікстуры і інш.
Цэлы дзень мяняю няспынна мокрыя насоўкі на сухія, нічога ня бачу скрозь сьлёзы.
Некалькі разоў мне патэлефанавалі з выдавецтва, адзін раз я ім туды паз- ваніў. Выбраўся з пасьцелі. У вочы кінуліся газеты - учарашнія і сёньняшнія. На першай старонцы “Правды” за 19-е сьнежня - сустрэча М.С. Гарбачова з амерыканскім прафесарам Б. Лаўнам і савецкім акадэмікам Я. I. Чазавым. Яны ўзначальваюць міжнародны рух “Урачы сьвету за прадухіленьне ядзернай вайны”. Гэтай арганізацыі прысуджаная Нобелеўская прэмія міру за 1985 год. Прэмію прымалі якраз гэтыя два дзеячы - як сустаршыні “руху”.
Я не бяруся даваць ацэнку ролі названага руху на захадзе, ва ўсім сьвеце. Затое “ведаю” яе ў СССР - гэта zero! Мая Марыя, кандыдат медыцынскіх навук, і ня чула пра такі рух. Ня чуў і цэлы яе Шстытут, дзе працуюць сотні медыкаў, у тым ліку дактароў, кандыдатаў, прафесараў, дацэнтаў.
Няўжо на Захадзе яшчэ не пераканаліся, што ў Савецкім Саюзе, як праві- ла, пад шыльдаю любой аўтарытэтнай арганізацыі можа быць проста самая звычайная фікцыя. Тут умеюць іх ствараць! Прызначаць кіраўніка, нават цэлы камітэт; загадаюць ім правесьці пэўную колькасьць сходаў, сагнаўшы на іх праз райкамы партыі “працоўных” любога кантынгенту, уручаць ім тэксты “прамо- ваў”, арганізуюць вялікую прэсу, радыё, тэлебачаньне. Iнфармацыя пра гэта з разьлікам, пасьлядоўна і настойліва пускаецца за мяжу. А там. прымаецца за рэальнасьць.
I вось вынік! Такая антыдэмакратычная практыка інсьпірацыі ў СССР ан- тываенных і іншых актуальных у сьвеце рухаў цяпер ухвалена найвялікшай, самай аўтарытэтнай міжнароднай прэміяй. I ў свабодным сьвеце за гэта нават няма каго прама абвінаваціць. Хіба нармальныя, маральна не сапсутыя людзі ў стане хоць падумаць, што так нехта недзе здольны арганізоўваць такія псеў- дасьпектаклі? Дзеля гэтага, як мінімум, трэба быць такім самым фігляром.
Адыёзная, здаецца, і фігура самога савецкага “сустаршыні” Чазава. Ці гэта ня той Чазаў, што падпісаў у свой час ганебнае абвінавачаньне супраць акадэміка Андрэя Сахарава, сфабрыкаванае ў кадэбэ? Няўжо ў сапраўднага вучонага- кардыёлага ёсьць яшчэ і другі твар - твар палітычнага жанглёра, марыянеткі органаў улады? Ды якой яшчэ ўлады? Той, для якой, апроч сваіх партыйных мэтаў, няма нічога сьвятога. Той, якая, прымушаючы медыкаў у часе вайны забіваць людзей, так груба зганьбіла клятву Гіпакрата, на якую спаслаўся Гар- бачоў у размове з Б. Лоўнам і Я. Чазавым.
Вось як тасаўская інфармацыя ў сувязі з гэтай бяседай перадае словы М.С.Гарбачова пра названы міжнародны рух:
“Сёньня яму сапраўды належыць аўтарытэтнае месца ў сусьветным анты- ваенным руху. Медыкі раскрываюць суровую праўду, якую павінны ведаць людзі, каб не дапусьціць непапраўнага. У гэтым сэнсе Гіпакратава клятва, якая абавязвае ўрачоў ахоўваць сваіх пацыентаў ад усяго, што можа пагражаць іх жыцьцю, сапраўды набыла ў ядзерны век новае вымярэньне”.
Працягваю руку і бяру новенькую кнігу беларускай пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч “У вайны не жаночы твар.” Зараз мы ў ёй знойдзем пацьвярджэньне словаў кіраўніка савецкай дзяржавы.
Вось гэтыя старонкі пра мараль савецкіх медыкаў, якія расстрэльвалі сваіх пацыентаў нібыта за панікёрства. I тады, і цяпер такая мараль медыкаў ухва- лялася і ўхваляецца. Санінструктар роты Вольга Амельчанка сама расказвае аўтару пра свой “подзьвіг”: “Раніцай пастроілі ўвесь батальён, вывелі гэтых баязьліўцаў, паставілі сьпераду. Зачыталі, што расстрэл ім. I трэба сем чалавек, каб прывесьці прыгавор у выкананьне. Тры чалавекі выйшлі, астатнія стаяць. Я ўзяла аўтамат і выйшла.”
Читать дальше