Міхал Дубянецкі ў рабочым кабінеце.
Толькі ў гэтым сэнсе я прызнаю ўсё савецкае!
Сёньня на вочы трапіла мне толькі адна газета. Ага! Адразу і здагадаўся, чаму і па па- нядзелках у СССР выходзіць толькі “Правда”. Ну, што ж! Даўно, можа, гадоў з сорак, калі ня больш, я засвоіў сьвятую ісьціну: “В “Правде” нет известий, а в “Известиях” нет правды”. Тым ня менш трэба пагартаць.
Спачатку міжнародная інфармацыя. Ма- ленечкая зацемка “!дзе галасаваньне”. Гэта ўчарашняя інфармацыя з Бруселю, пра да- тэрміновыя выбары ў парламент. Зьвяртае на сябе ўвагу, што ў агульнанацыянальным маштабе ў выбарах удзельнічае 14 вядучых палітычных партыяў. Апроч гэтага, у розных выбарчых акругах сваіх кандыдатаў выставілі з дзясятак драбнейшых палітычных груповак і арганізацыяў.
Я прачытаў уголас сваім палітыканствуючым дзядам і расказаў жывапісна, горача, схапіўшыся з ложку, як гэта робіцца “ў нас”.
За некалькі месяцаў да выбараў намесьнік загадчыка аддзелу арганізацыйна-партыйнай работы ЦК КПБ распрацоўвае профіль чарговага Вярхоўнага Савету. Тут улічвае, колькі трэба (!) ўвесьці туды камуністаў, колькі беспартыйных, колькі мужчынаў, колькі жанчын, колькі ра- бочых, колькі калгасьнікаў, колькі інтэлігентаў, колькі моладзі, нават колькі ўдзельнікаў вайны, колькі ўзнагароджаных ордэнамі і медалямі, колькі паўторных, колькі навічкоў і г. д.
Згодна з гэтай “картаю”, дае цьвёрдае зада- ньне абкамам партыі - па ўсіх гэтых “катэгоры- ях”. Абкамы азадачваюць райкамы партыі. Тут ужо “дзеляць” паміж раёнамі, бо ня ў кожным сельскім раёне можна выбраць індустрыяльнага, скажам рабочача і г. д. Тут “расьпісваюць” і вы- клікаюць чалавека, якому і ня сьнілася нічога падобнага: “Мы, Нина Ивановна, очень высоко ценим ваш труд. За это мы думаем выдвинуть вас в депутаты Верховного Совета. Вы тольконе вздумайте отказываться. Вам же будем платить ежемесячно по 100 рублей. Ну, а там, какое письмо раз, два раза в год получите от избирателя, - мы на него вместе и ответим. А поедете на сессию, там и апельсинов купите и с одежды чего-нибудь. Ну, поздравляю и пока никому ни слова о нашем разговоре”.
“На месцах” на такіх кандыдатаў у кандыдаты ў дэпутаты складаюць харак- тарыстыкі, асабовыя лісты і высылаюць таму рэспубліканскаму босу. Гэты пільна вывучае з пераправеркаю у КДБ (абавязкова!) і едзе ў Маскву. Там зноў “сьпецы- ялісты” па чалавечых душах калупаюцца ва ўсіх гэтых паперах, абавязкова робяць заўвагі, часам вельмі непрыемныя, як правіла, бракуюць (!) некалькі кандыдатаў у кандыдаты і праз некалькі дзён адпускаюць “рэспубліканскага” боса дамоў. Гэты склікае давераных кіраўнікоў абласных з машыністкамі, выдзяляюць ім недзе месца і перадрукоўваюць ўсё на чыстую. Пасьля гэта афіцыйна з пералікам будучых кандыдатаў зацьвярджаецца (!) на Бюро ЦК (!).
I вось пачалася адкрытая частка паршывай камедыі - зганяць людзей на перадвыбарны сход, і нехта, маючы сакрэтнае даручэньне, вылучае тую самую Ніну Іванаўну - пасьля, вядома, Брэжнева ці Андропава, ці Чарнен- кі, ці Гарбачова, ці іншага падобнага “дэмакрата”. Як толькі нехта выгукне незапланаванае прозьвішча, тады робяць выгляд, што яго проста не было, прагаласуюць - абавязкова адзінагалосна - за члена палітбюро Імярэка і “нашую даярку Ніну Пшык” і падзякуюць у рэзалюцыі партыі як добра пры ёй гэтым пшыкам.
Гэта самая складаная і нябачная, сакрэтная частка работы “блоку” (!?) ка- муністаў і безпартыйных (!?). А пасьля пачаўся масавы сьпектакль, праўдзівей кажучы, цыркавое прадстаўленьне: “падтрымка” “кандыдата”, “выступленьне” “даверанай” асобы - таксама вызначанай зьверху, збор “заяваў” “кандыдатаў” на сваю згоду балаціравацца па гэтай акрузе. Ну і самы цырк, якога яшчэ цы- вілізаваны сьвет ня бачыў - гэта сам дзень “выбараў”.
Перад гэтым яшчэ “агітатары” складаюць сьпісы выбаршчыкаў, некалькі разоў “правяраюць”, разьвесяць на сьценах дамоў біяграфіі “кандыдатаў”, напісаныя абавязкова ў ЦК.
У памяшканьні выбараў будзе буфет з дэфіцытнымі прадуктамі - хто раней прыбяжыць, таму дастанецца, - канцэрт самадзейнасьці.
Ніколі я ня бачыў, каб у гэты дзень не было перадвыбарных лозунгаў. А паводле Палажэньня пра выбары агітацыя ў дзень выбараў спыняецца.
Есьць і “кабіна” для тых, хто хоча зайсьці і прачытаць бюлетэнь ці бюлетэні. Туды баяцца ўсе заходзіць, каб не западозрылі, што будзе выкрэсьліваць. Я, калі іду галасаваць (а я не заўсёды хаджу), кожны раз заходжу і кожны раз бачу там вузенькую ў далонь дошчачку, што імітуе стол, на ёй ляжыць кавалак грубай тканіны (ляжыць ці нават прыбіты), каб, калі будзеш выкрэсьліваць, парваў бюлетэнь і, каб тыя, што за сталом, убачылі гэта. Але я, праўда ня бачыў там ніколі альбо зусім алоўка, альбо ён там ляжаў... зламаны.
Читать дальше