Неизвестно - Дубянецкі
Здесь есть возможность читать онлайн «Неизвестно - Дубянецкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Дубянецкі
- Автор:
- Жанр:
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг книги:5 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 100
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Дубянецкі: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дубянецкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Дубянецкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дубянецкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
Нясьвіжскі фарны касьцёл мяне заўсёды вабіць яшчэ і тым, што ён і выдатны помнік і ў той жа час дзеючы храм. Тут фраза “пайшоў у касьцёл” нікога не шакіруе – бо нельга не хадзіць туды. Пад выглядам наведаньня помніка архітэктуры, можна, такім, як я, наведваць функцыянуючую бажніцу. Менавіта ў яе пабег я 14 ліпеня, не пасьпеўшы яшчэ, як сьлед, уладкавацца ў санаторыі. Гэта ж была нядзеля. А набажэнства правіцца тут паводле жорсткай савецкае каманды толькі ў асноўным у нядзелі, – “каб не адцягваць працоўных ад грамадска-карыснай працы”.
Пачынаючы з таго першага санаторнага дня, я кожны дзень падыходжу да гэтай дарагой сьвятыні. Часьцей за ўсё схіляю галаву ў прытворы, гледзячы праз рашотчатыя дзьверы (яны ўстаўлены, каб шматлікія наведвальнікі-турысты маглі праз іх аглядаць іх інтэр’ер нават тады, калі афіцыйна храм зачынены, адначасова яны спрыяюць вентыляцыі будынку) на вечны агеньчык перад sanctorum sancta. Часам з якое-небудзь прычыны храм адчынены і ўдаецца зайсьці ў сярэдзіну, часам раніцаю трапляю на штодзённую малітву ксяндза.
21 і 28 ліпеня прымаў чынны ўдзел у нядзельнай месе, нават займаў месца на лаўцы, тады як усе турысты і санаторцы тапталіся ў праходах; унёс належны ўклад у касьцёльную скарбонку. У першую з гэтых нядзелю сустрэўся з пробашчам ксяндзом дэканам Рыгорам Каласоўскім. Гэта ня першая нашая сустрэча. Я паважаю гэтага шаноўнага чалавека. Каб ня ён, невядома, што было б з гэтым храмам. Ён жа служыць у ім недзе з 1938 ці 39 году. Нязьменна! І пры фашыстах і пры бальшавіках!!! А каб пачалі мяняцца тут настаяцелі, дык “таварышы залескія” аднаго разу маглі б не дазволіць прыезд новага, забралі б храм нібыта пад нейкую “важную” і “вельмі патрэбную” ўстанову і нібыта з прычыны таго, што тут ужо няма ксяндза. Шэдэўр заняпаў бы. І не было б такога магутнага асяродку веры і хараства! Мяне аж у дрыжыкі кідае пры адной толькі думцы пра такую магчымасьць. Колькі ўжо і так зруйнавалі, зьнішчылі нашых сьвятыняў, нашых выдатных помнікаў.
Абмяркоўвалі пастаўленую мною тэму – “400-годдзе касьцёлу”. Назвалі шмат мерапрыемстваў рэлігійнага і культурна-грамадскага характару, якія трэба рыхтаваць. Сярод гэтага віднае месца заняла думка пра вялікі шматкаляровы альбом, надрукаваны на замежнай паліграфбазе. Са свайго боку я абавязваўся падключыць мастацкую грамадскасьць, выдаўцоў і, калі ўдасца, Таварыства па ахове помнікаў культуры. Кажуць, што А. Залескі, упаўнаважаны па справах культаў пры беларускім урадзе, хутка пойдзе на пенсію. Можа, разумнейшы за яго стане на гэтае месца? А, можа, хто са знаёмых? Падтрымка такая зусім ня лішняя была б.
Учора мы сустрэліся зноў, цяпер ужо ў прыватных умовах – на плебаніі. Я яшчэ раз перагледзеў фотадакументы пра касьцёл – як ён гарэў, які выйшаў з пажару, як аднаўляўся пад кіраўніцтвам і намаганьнямі Рыгора Каласоўскага. Адзін з “залескіх” некалі, ведаю, нават сказаў, што, каб Каласоўскі быў ня ксёндз, а “нармальны савецкі грамадзянін”, дык атрымаў бы за гэта дзяржаўны ордэн. Што ж, тым большая узнагарода, скажам мы, чакае яго на Небе. Дачакаліся! У сваім краі ад чужынцаў чуем пра сваіх сьвятароў такую абразу!
Я некалі чуў, як ксёндз Каласоўскі выратаваў ад немцаў арган і званы, якія патрэбна было здаць для адпраўкі ў Дойчлянд, як каляровыя металы, што зьбіраліся акупантамі. Цяпер я атрымаў, як кажуць, з першых рук інфармацыю пра гэты вялікі патрыятычны подзьвіг. Дапамог тады ажыцьцявіць гэтую гераічную акцыю адзін чыноўнік з управы, рускі па нацыянальнасьці, які выдаваў здатчыкам квітанцыі на здадзеныя імі металы.
Ксёндз Рыгор загадзя вывучыў усю “тэхналогію” гэтага злачыннага фашысцкага грабяжу Беларусі. Высьветлілася, што “акуратныя” немцы неахайна рабілі гэтую чорную справу: на склад прымалі абы як, грузілі ў транспарт бяз зьверкі з квітанцыямі. Малады ксёндз пайшоў на рызыку: папрасіў, вядома, бяз сьведкаў у гэтага чыноўніка фіктыўны дакумент аб прыёмцы фактычна ня здадзеных каштоўнасьцяў. Той аказаўся сумленным чалавекам і пасьля некаторага роздуму выдаў патрэбны квіток! Акрылены такой удачаю ксёндз Каласоўскі, з вернымі яму парафіянамі дэмантаваў арган, зьняўшы з яго ўсе трубы, трубкі і трубачкі, зьняў званы са званіцы і ўсё гэта было схавана ў надзейным месцы.
Дакументы аб “здачы” металаў даводзілася час ад часу прад’яўляць розным немцам-кантралёрам. А аднаго разу ксёндз іх не знайшоў. А быў якраз данос, што маёмасьць гэтая ня здадзеная, і немцы дамагаліся дакументаў вельмі настойліва. Далі тэрмін іх прад’яўленьня. Пабег ксёндз у тую управу, вечна поўную народу, з мэтаю атрымаць “законны” дублікат згубленай квітанцыі. Але ж там высьветлілася, што той сумленны рускі чалавек ужо працуе ў іншым месцы, ня выручыць. Што ж рабіць? Патаптаўся там айцец Рыгор і раптам зьвярнуў увагу, што тыя кніжачкі, якія ляжаць недалёка ад яго, гэта квітарусы якраз з бланкамі такія квітанцыяў, якія яму патрэбныя. Рашэньне прыйшло імгненна. Вакол аціраецца народ. Наблізіўся туды і ён. Абапёрся задам аб той стол і нават рукі выцягнуў на яго за сваю сьпіну. Намацаў тую “кніжачку”, вырваў некалькі бланкаў… і ў кішэню. Адсюль да таго рускага. Усё расказаў, і гэты зноў аформіў “дакумент”, які пад ухвальнае “gut!” быў своечасова паказаны таму правяральшчыку.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Дубянецкі»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дубянецкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Дубянецкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.