Неизвестно - Дубянецкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Неизвестно - Дубянецкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дубянецкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дубянецкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дубянецкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дубянецкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

4 студзеня 1987 году. Патэлефанаваў з выдавецтва Лёня (Леанід Дранько- Майсюк - рэд.), папрасіў, каб Галя зайшла заўтра ў “МЛ” атрымаць ганарар за вершы з “Дня паэзіі’ 86”.

Я яшчэ гэты альманах не бачыў. Праз некалькі гадзінаў у выдавецтве давялося мне быць. Трапіў на праводзіны А. Бутэвіча ў ЦК. Там ён зойме вакантную пасля С. Законнікава пасаду загадчыка сектару мастацкай літаратуры. На “жалобнай” цырымоніі я не захацеў прысутнічаць.

У выдавецтве дастаў альманах з Галіным паэтычным дэбютам. Першыя яе пераклады з англійскай паэзіі друкаваліся ў “ЛіМе” яшчэ 5 ліпеня 1985 году. Гэта былі сем вершаў з Роберта Бёрнса. Праз 15 месяцаў убачылі свет яе уласныя беларускамоўныя творы.

Галя яшчэ не вярнулася з Інстытуту. Мы без яе цешыліся ейным поспехам. І вось з’явілася сама “імянінніца”. Мы сапраўды гатовы былі наладзіць ёй імянінны вечар. Аднак свята не атрымалася. Замест яго - поўная хата слёз і нерваў. У адным з двух надрукаваных вершаў яна ўбачыла чужую, самавольную замену аднаго слова другім, аўтарскага - рэдактарскім. Заплакала і непажадала браць сабе гэты зборнік.

Божа, колькі было выказана ёю справядлівай крыўды на варварскія адносіны ў выдавецтвах да аўтарскіх рукапісаў! “Чым выстаўляца такім чынам на ганьбу перад Чытачом, - плачучы вымавіла яна, - лепш няхай пасля маёй смерці нехта любоўна збярэ маю некранутую ні цэнзарам, ні рэдактарам спадчыну і выдасць, як зрабіў Міхась Тычына з вершамі Алы Кабаковіч».

Мы не ведалі, як супакоіць Галю, бо бачылі, што за ёю Праўда. Я толькі зазначыў, што варта яшчэ папытаць Тычыну, ці ўдалося яму аберагчы Аліны творы ад дотыку чужой шкадлівай рукі; думаю і нават упэўнены, што не ўдалося.

Мне хочацца перапісаць той твор, што прынёс у наш дом столькі прыкрасці;

Вочы

Глядзяць з аднае істоты

Два змоўцы: стары і дзіця,

І бачаць ад свету ўпотай

Не тое, на што глядзяць.

Што ж вы ўбачылі вочы,

За змрокам вей маіх - штор?

Вір, дзе д’ябал рагоча?

Студню з адбіткамі зор?..

Вы чаго шукалі, вочы?

Гэта правільны варыянт верша. У друкаваным варыянце слова “чаго” у апошнім радку ў выдавецтве перайначылі на слова “гэта”. Такой “праўкі” Галя не прыняла.

5 студзеня 1987 году. Галя па ганарар у выдавецтва не хадзіла. Вечарам была спакойная. Пра вершы ніхто з членаў сям’і і не ўспамінаў. Ускосна толькі падчас вячэры яна сказала: “Калі гэта знікнуць тыя чалавечкі, што ўсё яшчэ дагэтуль здольныя псаваць нашыя справы, наш настрой. І жыццё...”

Ад такіх разважанняў мы непрыкметна падышлі да тэмы “Андрэй Сахараў”. Ой, як часта гэтае імя гучыць у нашай кватэры! Яно ж вельмі шматграннае. Перш за ўсё гэта прыклад грамадзянскай мужнасці. Адначасна яно і эквівалент савецкай дэмакратыі. Прынамсі той псеўдадэмакратыі, супраць якой падняў свой голас Сахараў.

6 студзеня 1987году. Алег (Бембель - рэд.) прынёс Ірынчыну дыпломную працу. Ён некалі папрасіў яе пачытаць, пасля прызнаўся, што пусціў яе па сяброўскіх руках. Перадаючы мне рукапіс, сказаў, што абавязкова трэба апублікаваць, што пра Караткевіча-рамантыка пакуль што толькі і ўспрымаюцца даследаванні, напісаныя ўзнёсла, рамантычна, з замілаваннем асобаю аўтара і яго твораў.

Алега нядаўна, 17 снежня, выклікалі ў Белакаменую на вышэйшы партыйны суд, якім з’яўляецца Камітэт партыйнага кантролю пры ЦК КПСС. У гэты час вярхоўнага партыйнага інквізітара М. С. Саломенцава ў Маскве не было. Ён тэрмінова паляцеў на пацыфікацыю Казахстану, што, як вядома, некалькі дзён таму атрымаў сабе ў правадыры чужынца-расейца Г. В. Колбіна замест скінутага Масквою з намесніцкага трону казаха Дзінмухамеда Кунаева. Тысячы казахаў, асабліва студэнцтва, моладзь, рашуча паўсталі супраць такой абразы ўсёй нацыі. Гэта крыху напалохала Маскву, але ж не настолькі, каб зусім адмовіцца ад свайго русіфікатарскага намеру, ці хаця б адтэрмінаваць яго.

Алегава справа роднасная, як ні дзіўна, казахскай. Яго выключылі з партыі, адлучылі ад навукі за тое, што выступіў супраць абразлівага стаўлення да бе- ларускай мовы, супраць глабальнага панавання на Беларусі расейскай мовы, расейсккай духоўнай і матэрыяльнай культуры.

Свой боль Алег выклаў у творы, які назваў: “Роднае слова і маральна-істэтычны прагрэс”. Рукапіс твору трапіў у Англію і там быў выдадзены ў арыгінале. Чуткі, а можа, і кніга, дайшлі да пільных вушэй-вачэй і палахлівых душ. З аўтарам расправіліся, разграмілі сектар сацыяльнай псіхалогіі і эстэтыкі Інстытуту філасофіі і права Акадэміі навук БССР. Пакаралі дырэктара Інстытуту доктара філасофіі Яўгена Бабосава, загадчыка сектару доктара філасофіі Уладзіміра Конана, са- кратара партбюро Арнольда Тарасенку і нават... загадчыцу акадэмічнага музею старажытнабеларускай культуры Вольгу Церашчатаву. Апошнюю за тое, што ў свой час дазволіла Бембелю расказаць пра сваю кнігу на семінары, да арганізацыі якога мела дачыненне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дубянецкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дубянецкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дубянецкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дубянецкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x