Сяргей Жадан - Дэпэш Мод

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Жадан - Дэпэш Мод» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на английском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дэпэш Мод: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дэпэш Мод»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дэпэш Мод — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дэпэш Мод», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Какаву гэта ня сьвеціць, – кажу. – Ён поўны мудак.

– Так, – згаджаецца Вася, – ён – поўны.

– Ведаеш, – кажа ён мне, памаўчаўшы, – я тут чытаў кнігі багасловаў розных, таксама Какава прыносіў. Прыкольныя, у прынцыпе, багасловы. Толькі мяне нэрвуе, што там пастаянна, калі яны цытуюць біблію, пішацца на кожнай старонцы «Ад Лукі», «Ад Яна», «Ад Мацея», разумееш? Так, ведаеш, нібыта ў электрычцы хтось ідзе, прадае атруту і крычыць – ад прусакоў! ад шчуроў! ад макрыцаў якіх-небудзь! Разумееш?

Я прыгаломшана гляджу на Васю. «Ад прусакоў»... Што ў чалавека ў галаве?

9.30

Дождж было відаць, яшчэ толькі ён зьявіўся там – уверсе, ужо тады было зразумела, што ўсё зараз апынецца тут, сярод нас, заставалася толькі чакаць, і вось, сапраўды – пачынаецца дождж, мы выбягаем на плятформу і бяжым у напрамку вакзалу, каля дзьвярэй, пад навесам, стаіць натоўп звар’яцелых ранішніх пасажыраў, якія спрабуюць выехаць куды-небудзь са сваёй Вузлавой, дождж падае ўсё шчыльней і шчыльней, падае на нас, падае на вакзал, на электрычку, на якой мы прыехалі, на некалькіх мужыкоў у аранжавых камізэльках, якія ідуць па плятформе і нібыта не заўважаюць увесь гэты дождж, увесь гэты натоўп, я раптам думаю, што на самой справе дождж не такі ўжо і халодны, нармальны дождж, нармальны летні дождж, падае сабе, куды мае падаць, чаго тут дужа замарочвацца, і я іду пад бліжэйшыя дрэвы, якія растуць побач з будынкам вакзалу, Вася і Сабака плятуцца за мной, мы спыняемся пад нечым хвойным і глядзім з-пад іголак на хмары, што разгортваюцца і разгортваюцца над бясконцымі рэйкамі, прапаўзаюць з поўначы на поўдзень, з усходу на захад, пакідаючы па сабе мокрыя цыстэрны і халодныя плыні ў сьцёкавых трубах, і калі гэта ўсё сканчаецца, недзе праз паўгадзіны,

10.00

калі дождж прыпыняецца і пачынаецца нармальны летні ранак, выходны дзень, дарэчы, з вакзалу выходзіць нейкі інвалід, ці проста алькаголік, нават ня ведаю – пэўна, проста п’яны інвалід, у адной руцэ ён трымае невялічкі зэдлік, а ў іншай – нейкую скрыню, зэдлік ён ставіць проста на плятформу, сядае сабе і ставіць перад сабой сваю скрынку, раскрывае яе, і – нішто сабе – аказваецца, што гэта патэфон, сапраўдны стары патэфон, як у тэлевізары, адным словам, інвалід дастае нейкую пласьцінку, штосьці там круціць і машына раптам пачынае працаваць, хто б мог падумаць, ён задаволена аглядае ўсіх дзембеляў і ўсіх мужыкоў у аранжавых камізэльках, але ніхто не ўдупляецца, што гэта за інвалід і што гэта за патэфон у яго на плятформе, тады інвалід заўважвае нас, і разумее – калі ў гэтым бэстыарыі хтосьці яго і ўспрымае, то хіба што гэтыя тры сонныя, мокрыя, зьнядоленыя прыдуркі – то бок мы, і ён усьміхаецца нам, маўляў – давайце, пацаны, ідзіце сюды, паслухаем райскія мэлёдыі для інвалідаў і юродзівых ,калі яшчэ вы такое пачуеце, ідзце-ідзіце, ня бойцеся. Мы падыходзім да яго, ён працягвае нам усьміхацца, хоць, можа, ён на самой справе і ня нам усьміхаецца, ну, але ўсё адно прыемна, што не кажыце, мы сядаем побач і слухаем яго жорсткае, падранае і парэпанае вінілавае рэтра, Сабака таксама ўсьміхаецца і наагул распускае соплі, і я так сабе думаю – што вось і дзембелі, і аранжавыя мужыкі, і мокрыя дрэвы, і халодныя плыні – ва ўсім у гэтым нібыта нічога няма, ну, нармальныя мужыкі, нармальныя дзембелі, плыні нармальныя, але разам з тым, я сяджу зараз тут – на гэтым вакзале, побач зь незнаёмым інвалідам, слухаю гаўнянае, у прынцыпе, рэтра, але ёсьць у гэтым нешта правільнае, менавіта так і мае быць, і выключы адсюль зараз плыні, ці выключы адсюль аранжавых мужыкоў – усё адразу зьнікне, радасьць і спакой трымаюцца менавіта на вялікім лягічным яднаньні тысячы нікому не патрэбных, анамальных шызафрэнічных штук, якія, пры спалучэньні ў нешта адзінае, даюць табе ў рэшце рэшт поўнае ўяўленьне пра тое, што такое шчасьце, што такое жыцьцё, і галоўнае – што такое сьмерць.

Эпілог № 1

10.45

З вакзалу выходзіць патруль, ляніва акідвае вокам тэрыторыю і спыняе свой цяжкі позірк на інвалідзе. Яны падыходзяць да мужыка, пра нешта зь ім перамаўляюцца, інвалід ім усьміхаецца гэтаксама безьзьмястоўна, як і 45 хвілін таму ўсьміхаўся нам, яны насядаюць на яго з двух бакоў, нарэшце адзін зь іх, відаць старэйшы, не вытрымлівае і валіць з нагі па патэфоне, які пры гэтым адлятае ўбок і маркотна замаўкае.

– Трэба было забраць інваліда, – кажу я Васю.

– Куды – у лягер? Яны ж тут свае, павінны дамовіцца.

– Як свае? – кажу. – Глядзі, што, сукі, з машынай зрабілі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дэпэш Мод»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дэпэш Мод» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дэпэш Мод»

Обсуждение, отзывы о книге «Дэпэш Мод» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x