Уладзімір Емяльянчык - «Нарадзіўся я ліцьвінам…» - Тадэвуш Касцюшка

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Емяльянчык - «Нарадзіўся я ліцьвінам…» - Тадэвуш Касцюшка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Навука і тэхніка, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

«Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги ««Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У папулярнай форме апавядаецца пра слаўны і драматычны лёс Андрэя Тадэвуша Касцюшкі (1745–1817), нацыянальнага героя Беларусі, Зпучаных Штатаў Амерыкі і Польшчы, ганаровага грамадзяніна Францыі. Для шырокага кола чытачоў.

«Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу ««Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Акрамя таго, нам вядома, што першая кніга пра Т. Касцюшку «За вольнасць нашу і вашу», напісаная Язэпам Юхо і выдадзеная ў 1990 годзе ў серыі «Нашы славутыя землякі», даўно стала бібліяграфічнай рэдкасцю.

Мы ўпэўненыя, што знаёмства з новай кнігай пра славутага ліцьвіна дасць усім нам магчымасць прыгледзецца да павучальнага жыццёвага шляху Тадэвуша Касцюшкі, зразумець яго жыццёвыя ідэі і ганарыцца сваім земляком.

Яўген Майсейчык, адказны сакратар Рады культурнага асяродка «Беларусь»

21 траўня 1993 года, г. Алматы

Шлях у жыццё

Сяхновічы ці Марачоўшчына?

Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка нарадзіўся ў небагатай сям'і беларускага шляхціча, фамільны маёнтак якога знаходзіўся ў вёсцы Сяхновічы Кобрынскага павета (цяпер у Жабінкаўскім раёне). Дакладная дата яго нараджэння невядомая, выказана меркаванне, што ён нарадзіўся 4 лютага 1746 года, аднак больш праўдападобна, што адбылося гэта 30 лістапада 1745 года. Дату 4 лютага прапанаваў польскі даследнік Т. Корзан зыходзячы з метрыкі, адкуль відаць, што яго хрысцілі ў Косаўскім касцёле 12 лютага 1746 года. Аднак ёсць падстава меркаваць, што спачатку яго хрысцілі ў вуніяцкай царкве і назвалі Андрэем у гонар апостала Андрэя Першазванага, свята якога прыпадае на 30 лістапада. Такое меркаванне грунтуецца таксама на тым, што яго маці Фёкла (Тэкля) была з беларускага праваслаўна-вуніяцкага роду Ратамскіх. У пасаг Тэкля Ратамская атрымала маёнтак Дразы Барысаўскага павета. Яе родны брат Марцін быў падкаморым Аршанскага павета. Вядома, што дзяцей, раней хрышчаных у цэрквах, часта паўторна хрысцілі ў касцёлах. На працягу ўсяго свайго жыцця Касцюшка быў абыякавы да канфесійных пытанняў, нягледзячы на тое што навучаўся ў каталіцкай школе. (Тым не менш свой ордэн Цынцыната, атрыманы з рук Дж. Вашынгтона, Т. Касцюшка ахвяраваў (у 1784–1785 гг.) вуніяцкай царкве ў в. Даўгаліскі Люблінскага ваяводства. Гэтую царкву наведвалі і маліліся ў ёй маці, сястра Ганна і сам Тадэвуш Касцюшка.)

У сваім імкненні замаўчаць, схаваць беларускае паходжанне Касцюшкі нават аўтарытэтная сучасная Wielka Encyklopedia Powszechna сцвярджае, што ён нібыта нарадзіўся на Валыні, якая з 1569 года была далучаная да Польшчы. Сам жа Касцюшка называў сябе ліцьвінам, г. зн. так, як называлі сябе ў тым часе ўсе беларусы {1} 1 Korzon T. Kościuszko, biografia z dokumentów wysnuta. Kraków; Warszawa, 1894. S.206. .

На думку біёграфаў, ён нарадзіўся ў вёсцы Сяхновічы, што пацвярджаецца надпісам на медалі, вырабленым у Парыжы ў 1818 годзе {2} 2 Dihm J. Kościuszko nieznany. Wrocław etc., 1969, S.384. . Паказваюць таксама на маёнтак Марачоўшчына каля мястэчка Косава (цяпер у Івацэвіцкім раёне) як на месца яго нараджэння. Аднак у абодвух выпадках размова ідзе пра Беларусь, а не пра Валынь ці Польшчу.

Дзіцячыя гады

У гістарычных дакументах прозвішча Касцюшка сустракаецца з 1458 года. Продкі Андрэя Тадэвуша займалі сціплае становішча ў грамадстве. Яго прадзед Аляксандар Іван быў падсудкам, а дзед Амбражэй — пісарам у Берасцейскім земскім судзе. Бацька Людвік ніякіх пасадаў не займаў, а меў толькі ганаровую годнасць мечніка Берасцейскага ваяводства і палкоўніка, хоць у войску ніколі не служыў.

У сям'і Тэклі і Людвіка Касцюшкаў было чацвёра дзяцей: Ганна, Язэп, Кацярына і Андрэй Тадэвуш. Да дзевяці гадоў Андрэй Тадэвуш выхоўваўся дома, як і ўсе дзеці незаможнай шляхты, без якіх-небудзь спецыяльных гувернёраў ці настаўнікаў, г. зн. яго маленства прайшло ў беларускай вёсцы. У дзевяць гадоў яго аддалі ў школу манаскага ордэна піяраў мястэчка Любешаў Пінскага павета, дзе ён навучаўся пяць гадоў, да 1760 года. Пасля сканчэння школы ён зноў вярнуўся ў Сяхновічы і цягам пяці гадоў дапамагаў маці па гаспадарцы (бацька памёр у 1758 годзе). У піярскай школе Касцюшка вывучаў лацінскую, польскую, французскую і нямецкую мовы, атрымаў пачатковыя веды з матэматыкі.

Рэч Паспалітая — канфедэрацыя Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага

Рэч Паспалітая Двух Народаў, якая ўтварылася ў выніку Люблінскай вуніі 1569 года, была канфедэрацыяй Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. Кожная з гэтых дзяржаваў мела сваю тэрыторыю, сваю эканоміку і фінансы, сваё войска, асобную адміністрацыю і заканадаўства.

Суверэнныя правы Вялікага Княства Літоўскага атрымалі юрыдычнае замацаванне ў Статуце 1588 года. Законам ад 19 траўня 1655 года пацвярджалася забарона польскім войскам пераходзіць дзяржаўную мяжу Вялікага Княства.

Бязладдзе дзяржаўных органаў улады

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на ««Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на ««Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге ««Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка»

Обсуждение, отзывы о книге ««Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x