Ала Сямёнава - Бэзавы попел

Здесь есть возможность читать онлайн «Ала Сямёнава - Бэзавы попел» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бэзавы попел: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бэзавы попел»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Бэзавы попел — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бэзавы попел», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вось дапісваю праз два дні... Тут, паміж іншым, у нас адбывалася мерапрыемства мясцовага маштабу. Усе, паважаныя i шаноўныя, заклікалі да прынцыповасці i смеласці. Цытавалі толькі што адкрытых імі даўно вядомых (нешта накшталт таго мальераўскага ге­роя, які высветліў, што ўсё жыццё гаварыў прозай). Палымнелі пафасам, нечуванай прагай справядлівасці, але ж прозвішчаў тых, каго анафемавалі i нішчылі, так ніхто i не пачуў. Затое быў пазней Выпадак — не прынялі ў СП хлопца, што некалі паспрабаваў паказытаць імя сёння слыннага i знанага i прызнанага, a галоўнае — таго, хто сёння ўладу мае. Ну, але... Кінем ix на волю ўладнага лёсу. Хай раскашуюцца мііуслівымі прывідамі свету звычаёвага. А вось я лепш некалькі афарызмаў Уайльда табе перакіну:

„Люди воспитанные противоречат другим. Люди умные проти­воречат себе.

Полюбите себя, и у вас начнется роман, который будет длиться всю жизнь.

Вопросы никогда не бывают нескромными. Нескромными бы­вают ответы”.

Некалі, у студэнцтве, мне страшэнна падабаліся гэтыя ігрыскі розуму, гэтыя кульбіты думкі. Зараз я паспакайнела да ix, але цікавасць не згубіла. Мабыць, ты абыякава ставішся да гэтай не вельмі глыбокай натуры, занадта нарцыстычнай, каб быць натуральнай.

А як табе Сальватор Роза? Жыў мастак у XVII стагоддзі, прынамсі, 10 год быў у Фларэнцыі, каля Медычы. I ўвогуле большасць з таго, што ён рабіў, не выходзіла за межы прынятага на тую пару. Маю на ўвазе стыль пісьма. Але ёсць у яго карціна „Смерць Эмпедокла ў бездані”. То кратэр вулкана, у які кінуўся знакаміты праўдалюбца, i ўвогуле няпэўнасць, мройлівасць малюнка — нібыта недзе напярэдадні з'яўлення імпрэсіяністаў. I — аўтапартрэт. Чалавек відавочна не эпохі Сеічэнта, эпохі барока — такі скепсіс, такая хранічная стомленасць душэўная... Хаця... Адраджэнне саступала месца arte nuova, барока. Здаецца, менавіта тады кавалер Марына прамаўляў, што калі паэт не здатны нікога здзівіць, дык можа ўзяць скрабло i выпраўляцца ў стайню. Arte nuova XX стагоддзя, здаецца, тое ж самае вызначала.

Занесла мяне ў далечыні. То пакуль не даімчалася да якога СентЭўрэмона, буду заканчваць. A ўвогуле люблю такія „вандроўкі” — шкада, што пасля студэнцтва толькі зрэдзьчасу даводзілася выпраўляцца ў ix”.

„Я жывы, здаровы, сілкуюся i ласуюся тваімі дарункамі i з жахам перажываю твае пакуты на бласлаўлёных нашых поштах, дзеля нейкага дня нараджэння! А як было б пачувацца мне, каб які вастравокі i быстраногі жыгун ірвануў падручку з тваім паўкажушком? Га? Я i за пяць бы гадоў, седзячы тут, за яго не расплаціўся б! Во жах!

Але я рады, усцешана-расслаблены i адчуваю сябе бадай што замужнім чалавекам — што гэта я? — жанатым. А ты пра тое i не падумала? Вось табе!

Наведалі мяне тут два чалавекі: аднакурснік мой Іван Шуцік (рэд[актар] „Железнодорожника] Белор[уссии]”) и Анат[оль] Аўруцін. Апошні перад тым у выдавецтве быў i прывёз мне аж тры цыдулы — ад Барадуліна, Паўлава i Эд. Валасевіча. I вось, развітаўшыся з ім, успамінаю цябе i ваш калідор, які хоць не стаў для мяне ні калідорам славы, ні ўлады, затое стаўся сцяжынай да аднаго-двух чалавекаў, i няхай бы не зарастала яна, гэтая сцяжына!

Рыгор піша пра кніжку — там ім патрэбны нейкія даты пад вершам, а дзе я ix вазьму? Калі ўжо так абавяз[кова] трэба, выдумляйце з галавы — па мне усё роўна дысерт[ацый] ніхто не будзе абараняць i нікога мо ў зман не ўвядзём. Ды i наогул гэта несур'ёзна, як кажа Dt., га? Гэта Максім стаўляе даты пад кожным вершам — чатыры вершы на дзень, га? Па-мойму, мнагавата, га? Я пішу на дзень чатыры старонкі, га?

Праз пяць хвілін у мяне адбой. Хачу кінуць пісьмо ў скрыню, каб заўтра ранічкай пайшло”.

Міхась Стральцоў не вылічваў сваю бессмяротнасць, не распіхваў натоўп па дарозе на Парнас — узнёсся туды лёгка — вольна (можа, у гэтым таксама адна з прычын яго грагедыі?), не вельмі дбаў пра дакладнасць, акуратнасць — калі не тычылася непасрэдна твора. Пра гэта даводзіць можна адстаронена i з пэўнай доляй літаратурнай сур'ёзнасці. Ёсць тут у лісце іншы аспект — досыць далікатны, пра які весці размову цяжка: „адчуваю сябе бадай што... жанатым”. На тую пару другая яго жонка Алена Дзмітраўна афіцыйна скасавала з ім шлюб. Пра яго асабістае жыццё (як i пра маё) мы з ім ніколі не вялі размовы. Hi ў апошнія гады яго жыцця, ні ў даўнія гады, на пачатку 70-х, калі ён яшчэ не пабраў другі шлюб, але быў разведзены з першаю жонкай. Якія гэта былі адносіны паміж ім i Аленай Дзмітраўнай, якія прычыны ладу i бязладдзя — таямніца, пра якую ведалі толькі яны. Адно — што было відавочна — Міхась Стральцоў пакутліва, зноў i зноў, вяртаўся да ўзаемаадносін творцы i жанчыны, мужчыны i жанчыны. Была ў тым, мабыць, не толькі пісьменніцкая прага спасцігнуць адну з самых вялікіх таямніц. Была i горыч уласнага вопыту. I — магу здагадвацца, горыч была не толькі ў яго, a і ў тых, хто быў злучаны з ім лёсам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бэзавы попел»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бэзавы попел» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бэзавы попел»

Обсуждение, отзывы о книге «Бэзавы попел» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x