Ала Сямёнава - Бэзавы попел

Здесь есть возможность читать онлайн «Ала Сямёнава - Бэзавы попел» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бэзавы попел: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бэзавы попел»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Бэзавы попел — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бэзавы попел», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

...Каб спраўдзіць свой талент, трэба ахвяраваць шмат чым. І не толькі самому творцу. A i тым, хто побач. Полюсы настрояў, без дай прычыны скруха ці радасць. Нялёгка мець нават аддаленыя стасункі з чалавекам таленавітым. A дзяліць штодзённы лад жыцця... Дараваць крыўды. Дараваць недахопы, заганы, звады... Таксама патрэбны талент. Мала каму дадзены.

Да таго ж, кожны заўсёды меў ці мае нейкі вобраз, што вызначае ўяўленне аб Прыгажосці, аб Каханні. Ці не таму так часта гэты Вобраз у жыцці бывае шматаблічным, персаніфікаваным у мностве канкрэтных асоб? Ці адпавядае гэта чалавечым, прынятым канонам, хрысціянскім запаветам нарэшце? Не ведаю. Ведаю толькі, што гэта заўсёды складана. Для Паэта. Для тых жанчын, што — кожная! — вырашылі, што менавіта яна! — адпавядае ягоным ідэальным уяўленням, Вобразу, створанаму ім. Пра тое пісаў сам Стральцоў, гаворачы пра Багдановіча. Пра тое думаў многа, пакутліва. Прагнучы абсалюту.

Лісты, дзе я была канкрэтным, персаніфікаваным адрэсатам, та­ксама зварот больш да вобраза, які быў створаны Стральцовым. У нейкім сэнсе прапанаваная імпрэза, ігрыска. Хаця часам, як акцёр „натуральнага” складу, ён уваходзіў у ролю i патрабаваў „полной ги­бели всерьез”. На пісьме, на пісьме. Даючы волю фантазіям-пачуццям. Разгортваючы сюжэт ліставання. Сюжэт, у які ўваходзілі — чакана i нечакана — зломы лесу, накладваючы свой адбітак на эпісталярны сюжэт.

„Вада асенняе крыніцы...”

„Адчуў я за радкамі твайго пісьма, як турбатліва i нясоладка за­раз табе самой, i сорамна мне крыху стала за сваю дакуку i пісьмовы імпэт. Ты, калі ласка, даруй.

Будзем спадзявацца, што ўсё неяк уладзіцца, улагодзіцца i пацішае: клопаты, вядома, застануцца, але, можа, дадуць перадых i сабе, i нам. Хоць трохі палёгкі.

У нас тут бадай што вясна, i надоечы, колькі дзён таму, выдарылася нейкая асаблівая прасветлінка ў прыродзе, i так зранку ўзялася нясмела-соладка, з прыхапкам журбы, торгацца сэрца, такая надзея нейкая, па-маладому дурная, патрэпала крыла, што я аж спалохаўся i тут жа сцяўся ўнутрана: баюся я такіх хвілін! Баюся сурочыць тыя харошыя хвіліны, якія, можа, яшчэ наканаваны недзе па­сля. A страпянуўся, паляцеў душою насустрач шчымліваму падману — пішы прапала! Не далей як праз дзень-два тыцнецца да цябе жытуха з такою абразай-прозай, што закаешся „возлетать”! Далібог. Ca мной заўсёды так, праверана гэта — i тут я забабонны.

Таму i душу „прекрасные порывы”. Пераймаць мяне ў гэтым не трэба, вядома, гэта мая ўласная містыка, але ж ці не занадта мы танкаскурымі сталі — вось пра тое я думаю іншы раз. S.I. у такіх выпадках раіць пакутаваць, ледзь не свядома, — браткі-славяне на ўсё i дзеля ўсяго прыдумаюць [нечытальна] — куды там якому-небудзь біццю па левай i па правай шчацэ! Мы уже и ногу попирающую ло­бызать считаем превеликой милостью, и корни и акриды кажутся нам пищей райской, а зловоние подземелий — дуновением райских крыл! Абрыдлі мне гэтыя прапаведнікі пакут, як i розныя Т. и F. Да сок­рушится царствие их! Але калі — о боже!

Добра. Хопіць. Пішы мне, што надарыцца i калі выпадзе час — я палагоднею на тую пару i табе што-небудзь лірычнае напішу.

Што ў вас там за пленум? Абмалюй.

Прывітанне вашаму крытычнаму цэху — небось воскуряете самодельными зажигалками фимиамы, а як наконт прыкурыць?

Ну, добра, добра.

Бывай здарова — пішы.

5.03.82.

P.S. Яшчэ раз віншую ca святам. МЛ

У мяне, аднак, свята не адбылося. Кожны з нас спазнаў пакаранне пана Бога. Ён — за свае згрызоты, я — за свае. Мае можна было б пазначыць так, як гэта акрэсліў геній Лермантава: „Законы мудрыя природы он равнодушно пренебрег”. I нейкім днём я апынулася на мяжы быцця i небыцця, перадусім згадаўшы ў лісце да Міхася вядомае, з Высоцкага: „И что там ангелы поют такими злыми голосами”. I калі яшчэ адным днём я расшчапіла вочы, дык зразумела: „Жывая”. Сонца было такое яркае, як ніколі ў жыцці. Блакіт неба быў па-святочнаму ясны. Пакой быў поўны нарцысаў i цюльпанаў. Ляжалі яблыкі — не па-сакавіцкаму ружовыя, празрыстыя, нібыта з садоў Эдэма. Былі запіскі. I ліст ад Міхася.

„Пішу табе на выдавецтва ў надзеі, што пісьмо неяк перададуць. Сказаць, што ты мяне засмуціла, мала: мне пачало здавацца немаведама што, i вялікая крыўда ўзнялася на пана Бога, маўляў, калі ён бэсціць i карае мяне, можа, i не надта вернага свайго халопа, дык навошта яшчэ i людзей, якіх я шчыра люблю i за якіх малюся? А любая, па-мойму, са шчырых малітваў павінна даходзіць да яго, калі ў ягонай нябеснай канцылярыі вядзецца правільна ix улік i талкова складаюцца дайджэсты. А мо не чытае, а мо не перадаюць?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бэзавы попел»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бэзавы попел» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бэзавы попел»

Обсуждение, отзывы о книге «Бэзавы попел» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x