Арлоў Уладзімір - Добры дзень, мая Шыпшына

Здесь есть возможность читать онлайн «Арлоў Уладзімір - Добры дзень, мая Шыпшына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Добры дзень, мая Шыпшына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Добры дзень, мая Шыпшына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Добры дзень, мая Шыпшына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Добры дзень, мая Шыпшына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

...Горад не пазнае цябе. Ён безуважна, як па выпадковым сустрэчным, слізгане па табе позіркам і будзе па-ранейшаму заклапочана пераміргвацца святлафорамі і рэкламамі. I здасца, што ён зусім забыўся пра цябе — гарады заўсёды забываюць нас хутчэй, чым мы іх,— і кране халадок адчужанасці. А горад, быццам прачытаўшы ў тваёй душы, верне позірк, угледзіцца і, прасвятлеўшы, ляпне цябе па плечуку: «Ну, здароў! Прыехаў...» I ты, як дзіця, узрадуешся, што яшчэ не чужы яму, што не толькі горад — твой, але і ты — ягоны.

I, нібы ў доказ гэтаму, пад'едзе да прыпынку тралейбус таго самага маршруту.

Тады тут, у старым ускраінным парку, цвілі ліпы. У лагодным вечаровым паветры бруілі ручаіны п'янкага мядовага паху, а ў яе чорных валасах свяціліся цёплыя жаўтлявыя зорачкі: квецень ужо асыпалася...

Вецер будзе шастаць апалаю лістотай.

Станеш неяк паспешліва думаць, што так лепей, бо ўсё роўна ўсё на свеце канчаецца, і хай лепш раней, на той мяясы, да якой было адно харошае і светлае, не азмрочанае ні словам, ні ўчынкам; яно такім і застанецца з табой, як ружовая аблачынка на чыстым небе над вечаровым сонцам. У каханні, гэтаксама як у апавяданні, аповесці ці рамане, неабходна скончыць у патрэбным месцы, бо працяг будзе ўжо не каханнем, а чымсьці іншым. Хіба не бачыш ты такога ў сваіх знаёмых? Ды што знаёмыя, а ты сам? А яна была проста мудрэйшаю за цябе. I ты павінен дзякаваць ёй за тое, што ваша сапраўднае засталося сапраўдным навек.

Але насупор усім тваім думкам і высновам, якім ты верыў яшчэ некалькі хвілін таму, у табе нешта ўзбунтуецца, і прыйдзе пачуццё віны. Той віны, выкупіць якую немагчыма, бо не ведаеш, у чым яна, і не ўведаеін ніколі. I няпраўда, што час цішыць боль — ён можа глыбей прыхаваць яго, прыцерушыць лісцем і снегам мінулых дзён, але боль будзе жыць, каб раптам паласнуць па сэрцы вострым і салодкім успамінам.

Па сцежцы будуць ісці двое. Ён схопіць абярэмак змеценага лісця, шугане яго ўгору, і яна шчасліва засмяецца пад жоўтым шапаткім дажджом. I ты добра і чыста падумаеш пра іх.

...Вахцёрка будзе доўга не пускаць, недаўменна і насцярожана пазіраючы на цябе і паўтараючы сонным ацеслівым голасам, што ўжо нідзе няма жывой душы. Станеш, як можаш, тлумачыць ёй, што табе ніхто і не трэба, і нарэшце змеціш у яе вачах іскру спагадлівага разумення.

У чуйнай цішыні прыцемнага калідора будуць глыбакадумна моршчыць крутыя гіпсавыя лбы старажытныя філосафы. Расплывуцца ва ўсмешцы вусны: прыгадаецца, як аднаго разу, дурэючы, вы панасоўвалі філосафам шапкі-вушанкі.

Прысядзеш на шырокае шчарбатае падвоканне, на момант заплюшчыш вочы і ўбачыш дзяўчыну, з якой за ўсе гады не перакінуўся мо і дзесяткам слоў, а ўсяго толькі любіў з верхатуры ўлюбёнай сваёй галёркі пазіраць на залацісты і бязважкі пушок на яе худзенькай патыліцы. А дзяўчына аднойчы паглядзела на цябе так, што ўвесь твой век будзе з табою той позірк памяткай аб цудоўным і немагчымым, наканаваным не табе, як часам назаўжды застаецца сумотнаю згадкай адзін-адзіны роспачны пагляд, пасланы табе з акна цягніка, пагляд амаль незнаёмага чалавека, які ад'язджае надоўга ці назусім, а ты проста за кампанію прыцягнуўся яго праводзіць...

На вуліцы рассыпецца шротам сухі і рэзкі трамвайны званок. I ты ўспомніш, што гэта — ваша падвоканне. Праўдзівей, ты ведаў гэта з самага пачатку, але марудзіў, каб не адразу... А званок стаўся нібы сігналам: час!

Вось тут вы з ім зухавалі перад дзяўчатамі, знарок паволі набіваючы духмяным валакністым тытунём вашу адну на двух адмысловую люльку, і насмоктваліся за перапынак да лёгкага галавакружэння, а потым кінулі, бо вырашылі, што гэта няшчыра і ненатуральна. Вы змагаліся за шчырасць ва ўсім, вы жадалі «быць, а не здаваццаоі непарушна верылі, што захаваць душу амаль гэтаксама лёгка, як, напрыклад, вывучыць табліцу множання,— дастаткова толькі захацець.

Аднойчы ўлетку вы два тыдні жылі ўдвух на парослай хвоямі выспе ляснога возера, і вечарамі ты ляжаў ля вогнішча, глядзеў на зоры, і цябе поўніла светлая, як бярозавы гай, радасць ад таго, што ёсць на свеце ён. А ён вялізнымі літарамі накрэсліў на мыльцы вашы імёны...

Днямі ён быў праездам у тваім горадзе, пазваніў з вакзала, і ты паклікаў яго да сябе. Паклікаў, хоць і ведаў, што прыйдзецца прытушаць цягучыя стылыя паўзы, цэдзячы віно з кілішка, што будзеш хаваць вочы, каб не сустрэцца знячэўку з ягонымі, баючыся выдаць сябе, нібы ты ў нечым вінаваты. А ён будзе гаварыць пра хакей, пра свае перспектывы, пра цэны на гаражы, яшчэ пра нешта...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Добры дзень, мая Шыпшына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Добры дзень, мая Шыпшына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Добры дзень, мая Шыпшына
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Сны iмператара
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Ордэн Белай Мышы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Паром празь Ля-Манш
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Рэквіем для бензапілы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Добры дзень, мая Шыпшына»

Обсуждение, отзывы о книге «Добры дзень, мая Шыпшына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x