Уладзімір Дубоўка - Пялёсткі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Дубоўка - Пялёсткі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1973, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пялёсткі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пялёсткі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзіцячыя прыгоды Уладзіміра Дубоўкі, што ўвайшлі ў кнігу апавяданняў-успамінаў “Пялёсткі".

Пялёсткі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пялёсткі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Што ваш поп! Лысы пень нейкі! А наш - мітрай накрыты!

Больш дасціпныя меркавалі, праўда, цішэй, што мітра айцу Міхаілу дасталася не за так, не за прыгожыя вочы. Казалі, што нібыта тады, калі пераварачвалі вуніятаў на праваслаўных, забаранялі ў царквах маліцца па-беларуску, дык айцец Міхаіл самы першы пайшоў на паклон да царскага архірэя ды яшчэ іншых памагаў паварочваць на чарнасотніцкі шлях. А ці не самае галоўнае, дапамог многім упартым папам-вуніятам пераехаць у Сібір...

На якой бы мове ні маліўся айцец Міхаіл, але стрыг ён сваіх боскіх авечак плённа. Па смерці ён, даўні ўдавец, пакінуў сваім замужнім дочкам па пятнаццаць тысяч золатам у банку. А яшчэ ж засталася маёмасць. Адной рагатай жывёлы - трыццаць галоў, ды шафы, сталы, ды розная гаспадарчая драбяза... Усю ягоную маёмасць прадавалі з аўкцыёна. Таксама набралі грошай багата. Ды яшчэ я, добра не разабраўшыся, восем капеек уторкнуў на тым аўкцыёне для абагачэння паповых спадчыннікаў. Трэба сказаць, што гэтыя грошы я выпрасіў у сваёй мамы, пад свае будучыя (!) заработкі, - было мне тады восем гадоў. А паткнуўся я на той аўкцыён не выпадкова, не бяздумна. Дачуўся быў я, што будуць прадаваць там і ўсе кнігі з паповай бібліятэкі. Мне думалася, што яна ў яго была не горшая, чымсьці ў самога князя, якую мы нядаўна аглядалі.

Пачаўся аўкцыён. Паколькі пра яго было абвешчана з царкоўных амбонаў ва ўсіх бліжніх царквах, народу сабралася немаведама колькі. Бралі, куплялі нават такія прадметы папоўскага ўжытку, якія ніколі не былі і не будуць патрэбны селяніну. Дайшла справа і да кніг. Царкоўныя кнігі, псалтыры ўсялякія, «жыція святых» былі ўсе цаною не менш, чым паўрубля. Да іх я не патыкаўся. Але вось абвясцілі:

- Каталог кніг Віленскай публічнай бібліятэкі. Цана-сорак капеек. Пераплёт - скураны...

Зірнуў я. Кніга тоўстая, вялізная. А ніхто не дае ніякай цаны. Аўкцыяніст пытаецца зноў:

- Цана - сорак капеек. Хто больш?

Я, набраўшыся духу, выйшаў наперад і заявіў:

- Пяць капеек!

Пабачыўшы такога купца і пачуўшы такую цану, усе дружна засмяяліся.

Аўкцыяніст спачатку крыху збянтэжыўся, але, маючы багатую практыку, адразу знайшоўся і падтрымаў камерцыю:

- ...Каталог кніг... Цана - пяць капеек... Хто больш? Няма нікога? Хлопчык! Давай грошы, забірай гэтую каштоўную кнігу. Калі ты прачытаеш палову тых кніг, пра якія ў ёй напісана, будзеш паважаны чалавек. Калі ты прачытаеш усе - ты загінеш. Адзін розум добра, з двума - трапіш туды, адкуль назад не вяртаюцца...

Я тады не разумеў усіх ягоных прыказак, забраў кнігу і заплаціў пяць капеек. Але аўкцыяніст пабачыў, што ў мяне ёсць яшчэ тры капейкі. Гэта памагло яму ў далейшым насмяшыць увесь народ.

Падымаючы так па адной розныя рэчы, да вечару распрадаў ён бадай усё. Двое рабочых і былая ахмістрыня нябожчыка - Марыля - ледзьве паспявалі падцягваць, падносіць рэчы або падводзіць жывёлу да прылаўка. Але вось раптам на стол-прылавак паставілі нейкую зялёную скрынку, больш падобную на шпакоўніцу. Толькі што пры боку не было дзіркі для птушак ды вечка пад'ёмнае, на навесках. Прысутныя са здзіўленнем пазіралі на гэтую прыладу. Аўкцыяніст таксама, відаць, крыху збянтэжыўся і нагнуўся да ахмістрыні, пэўна што, пытаўся:

- Навошта такая скрынка была айцу Міхаілу?

Калі тая адказала, ён адразу павесялеў і пачаў гульню.

- А вось зусім незаменны ў кожнай гаспадарцы прадмет, які павінен займаць самае пачэснае месца...

Усе здзіўлена натаропіліся.

- Зроблены з самага найлепшага дрэва найлепшымі майстрамі, адпалітураваны, пафарбаваны на самым найлепшым пакосце пад натуральнае сасновае дрэва...

Усе зарагаталі.

- Скрынка для таго, каб насіць на рыбалку земляных чарвей, а ў выпадку патрэбы - маёвых хрушчоў...

Рогат узнімаўся вышэй.

- Цана! - Ён адшукаў вачыма мяне і крыкнуў:- Цана - тры капейкі. Хто больш?

Праз агульны смех даносіліся галасы:

- Аддай гэтаму хлопчыку дарма!

- Не маю права! Хлопчык! Давай тры капейкі...

Я, не кажучы ні слова, аддаў свае апошнія тры капейкі, забраў гэтую скрынку і кнігу і падаўся дахаты. Больш у мяне капіталаў не было, купляць не было на што.

Кніга стаяла ў нас да самай вайны. Я яе чытаў некалькі разоў. У памяці засталося багата назваў старадаўніх кніг і рукапісаў. Калі я паступіў у Нова-Вілейскую настаўніцкую семінарыю, мы ўсім класам былі на экскурсіі ў Вільні. Наведаліся і ў Публічную бібліятэку. Нам паказвалі некаторыя старыя выданні. Кіраўнік музея страшэнна здзівіўся, калі я пачаў пытацца:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пялёсткі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пялёсткі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Дубоўка
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Кірыл Дубоўскі - Беларуская мова
Кірыл Дубоўскі
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Пялёсткі»

Обсуждение, отзывы о книге «Пялёсткі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x