Валерыя Саротнік - Крылы

Здесь есть возможность читать онлайн «Валерыя Саротнік - Крылы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крылы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крылы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Крылы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крылы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І вось горад Ў акружылі ваенныя. Танкі і верталёты не давалі выязджаць і заязджаць у горад нікому, акрамя ўрачоў і вучоных. Прэса міма іх прабралася неяк сама.

— Што мы маем на сённяшні дзень? — паправіў свае вялікія акуляры самы галоўны ўрач горада Анатоль Сцяпанавіч Грыбочак. Яго фіялетавыя крылы не змяшчаліся за крэслам, і яму давялося стаяць. У астатніх вучоных крылы былі трохі меншыя, і яны сядзелі.

— Увесь горад зараз мае крылы, — падаў голас тонкі малады чалавек у белым халаце паверх смешнай кашулі ў кветачку і з гэткімі ж крыламі. — Вытокі феномена пакуль невядомыя.

Анатоль Сцяпанавіч пагайдаўся з наска на абцас, памаўчаў, крытычна аглядаючы калег.

— Феномен пачаў развівацца ўчора, — сказала таўставатая дама з аранжавымі крыламі і старамоднай прычоскай. — Група маіх аспірантаў зараз працуе там, адкуль, мы лічым, эпідэмія пачала распаўсюджвацца.

— Добра, — пацёр рукі Анатоль Сцяпанавіч. — А самі вы што?

Вучоныя здзіўлена на яго паглядзелі.

— Ну, вы самі. Вы спрабавалі нешта з імі рабіць?

— Я пер’е выдзіраў, — няўпэўнена прызнаўся дзядзька-фізіёлаг з вялікай барадой і ружовымі рамантычнымі крыламі за шырокай спінай. — Па струк­туры — самыя звычайныя. Птушыныя.

— А ці хто-небудзь з вас спрабаваў лётаць?— спытаў Анатоль Сцяпанавіч. Вучоныя пераглянуліся, што, хутчэй за ўсё, азначала «не».

Тым часам, у «ачагу эпідэміі» — чытай, у кватэры Алега — працавалі тры худыя аспіранты з аднолькавымі, бледна-сінімі крыламі і сумнымі тварамі. «Ачаг эпідэміі» вылічылі па тым, як распаўсюджвалася крылатасць, памецілі дом, зацягнулі пад’езд жоўтымі пластыкавымі стужкамі і паставілі міліцыянераў ля ўвахода.

Алег сядзеў на канапе і моўчкі трываў, пакуль яму мералі ціск, бралі аналізы, правяралі нешта на незнаёмых прыборах. Скончыўшы, абодва аспіранты, усё гэткія ж сумныя, пайшлі з кватэры. Алег падышоў да акна, выглянуў на вуліцу — людзі з рознакаляровымі крыламі за спінай ішлі па сваіх справах так паўсядзённа і спакойна, бо эпідэмія эпідэміяй, а жыць неяк трэба. Стракатая ад розных колераў вуліца цалкам расцвіла, і на душы, нягледзячы на ўсю дзіўнасць таго, што рабілася, было чамусьці радасна.

Але толькі не на душы ў прадаўшчыцы Тані. Яна, праўда, перастала плакаць, паглядзела тэлевізар і... супакоілася зусім. Бо чаго баяцца, калі горш, чым ёсць, ужо не будзе? Таня была песімісткай, і, як лічыла сама, няўдаліцай. Кава ў аўтамаце заўсёды канчалася на ёй, картка застравала ў банкамаце, варта было толькі Тані паспрабаваць забраць зарплату не ў банку. Адзіны аўтобус да працы, нібы здзекуючыся, зачыняў дзверы проста перад яе носам. Таня жыла, чакаючы новых няўдач і праблем. І зусім не памятала, напрыклад, што яе адну не зачапіла, калі недалёка ад яе латка на рынку ў пазамінулым годзе ўзарваўся газавы балон. А яшчэ, што яна не захварэла пасля таго, як у дзяцінстве правалілася пад лёд на возеры. А яшчэ, што маршрутка, на якую яна аднойчы спазнілася, трапіла ў аварыю...

Але цяпер яна не баялася нічога, ні аб чым не думала і нічога не чакала. Па яе асабістых падліках, жыццё дайшло да дна, і пакуль у гэтае дно, як у тым анекдоце, ніхто не спрабаваў пастукаць. Ёй было лёгка і наўдзіў спакой­на. У гэтым нязвыклым стане Таня апранулася як магла, прарэзаўшы вялікімі нажніцамі дзіркі для крылаў у кофце і паліто, і выйшла на вуліцу.

Тым часам самы галоўны ўрач Анатоль Сцяпанавіч Грыбочак старанна збіраў дадзеныя ад калег і тых, хто ў касцюмах хімічнай абароны хадзіў па горадзе Ў з учарашняга дня. Праўда, касцюмы яны хутка знялі, бо высветлілася — тое, што выклікала з’яўленне крылаў у мясцовых жыхароў, не перадавалася ні паветрана-кропельным шляхам, ні праз брудныя рукі, ні праз ежу і ваду. І нават праз погляд не перадавалася. Вучоныя, што прыехалі ў горад, з цікаўнасцю хадзілі па ім, бралі пробы паветра, зямлі і вады, саскрэбы з машын, і пер’е, што гублялі на хаду некаторыя прахожыя — так, на ўсялякі выпадак.

Але дагэтуль не было амаль нічога зразумелага. Анатоль Сцяпанавіч сядзеў за сталом адзін, амаль суткі, у думках размаўляючы з паперамі, што прыносілі ў яго кабінет кожную гадзіну. «Ну, што на гэты раз», — мармытаў ён, звяртаючыся да новага лістка, здымка, кардыяграмы. «Ніякіх анамалій», — сцвярджалі сур’ёзныя паперкі з аналізамі. «Ніякіх анамалій»,— працягвалі здымкі, — акрамя птушыных крылаў, цалкам функцыянальных і рэальных». Па ўсім выходзіла, што крылы абсалютна бяспечныя. І нічога дрэннага сваім «носьбітам» не робяць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крылы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крылы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Крылы»

Обсуждение, отзывы о книге «Крылы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x