Мікола Савіцкі - Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Савіцкі - Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Энцыклопедыкс, Жанр: Справочники, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Слоўнік-даведнік змяшчае больш за 2500 найбольш ужывальных тэрмінаў па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы. Кожны тэрмін прыводзіцца на беларускай і ангельскай мовах і даецца яго тлумачэнне на беларускай мове.
Мэта слоўніка — спрыяць замацаванню беларускай тэрміналогіі па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы ў навуковай літаратуры і навучальным працэсе.
Прызначаны для выкладчыкаў усіх тыпаў навучальных устаноў, аспірантаў, студэнтаў і школьнікаў. Можа быць карысным навукоўцам і спецыялістам рознага профілю ў галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі.

Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адміністрáтар звéстак(data administrator) — частка праграмы базы звестак, якая здзяйсняе кантроль над дзеяннямі праграмы ўводу новых звестак, над доступам да існуючых і інш.

Адміністрáтар інфармацыйнай сіст э мы(system administrator) — адказная асоба за кіраваннем і функцыянаваннем супольнай вылічальнай сістэмы, сістэмай сувязі альбо абоіх разам. Адміністратар сістэмы прысвойвае карыстальніку ідэнтыфікатары і паролі, вызначае ўзровень доступу сакрэтнасці, адказны за пападанне ў сістэму вірусаў і інш.

Адміністравáнне(administration) — працэс кіравання рэсурсамі інфармацыйнай сістэмы, напрыклад, сеткі, сервера, звычайнага кампутара.

Аднóсная адрасáцыя(relative addressing) — метад адрасацыі да звестак у памяці — указаны ў камандзе лік дабаўляецца да ліку, які знаходзіцца ў акрэсленым рэгістры. Па гэтым метадзе адрасацыі падпраграмы могуць быць перастаўлены ў любую частку праграмы без неабходнасці што-небудзь мяняць у іх.

Аднóсная каардынáта(relative coordinate) — адна з каардынат, якая вызначае пазіцыю адрасаванай кропкі адносна да другой адрасаванай кропкі.

Аднóсная памылка(relative error) — адносіны абсалютнай памылкі да зададзенай альбо тэарэтычна дакладнаму значэнню велічыні, якая ўтрымлівае памылку. Адносная памылка гэта розніца паміж лікам у памяці і тым жа лікам, што выводзіцца на экран, напрыклад, можа быць у выніку акруглення звестак.

Аднóсны áдрас(relative addressing) — адрас, які адлюстроўвае розніцу ў адносінах да значэння базавага адрасу. Рэляцыйны адрас — гэта нумар ячэйкі ў памяці, які вымяраецца ад пачатку поля.

Аднавіць(undelete) — дзеянне аперацыйнай сістэмы альбо спецыяльнай праграмы па аднаўленні выдаленай інфармацыі, звычайна апошняга выдаленага элемента. Аднаўленне рэстаўруе толькі сціранне. У адносінах файлаў аднаўленне азначае рэстаўрацыю інфармацыі ў памяці.

Аднарáнгавая лакáльная сéтка(peer-to-peer LAN) — у адрозненне ад сеткі з архітэктурай кліент/сервер, дзе ёсць выдзелены сервер, які дае свае рэсурсы кліентам сеткі, у аднарангавай сетцы ўсе роўныя — кожны кампутар можа як даваць рэсурсы, напрыклад прынтары, так і выкарыстоўваць іх.

Аднарóдная сéтка(homogeneous network) — сетка, якая выкарыстоўвае адзін пратакол сеткавага ўзроўню.

Аднаўлéнне(recover) — вяртанне да ўстойлівага стану пасля памылкі без умяшання чалавека. Праграмы аднаўлення дапамагаюць праводзіць пошук і выратаванне пашкоджанай інфармацыі.

Аднаўлéнне высóкага ўзрóўню(hight-level recovery) — аднаўленне звестак пасля збою праграмы шляхам выкарыстання рэзервовых копій файлаў. Належыць адрозніваць ад аднаўлення нізкага ўзроўню, такога як чытанне змесціва памяці кампутара.

Аднаўлéнне звéстак(backward recovery) — працэс атрымання першапачатковых звестак, якія страчаны ў выніку няспраўнасці абсталявання.

Аднаўлéнне файла(file recovery) — дзеянне спецыяльнай уціліты па аднаўленні файла, які запісаны памылкова альбо пашкоджаны з-за фрагментацыі альбо страты ўказальнікаў на наступныя часткі файла.

Адпавéднасць(matching) — працэс азначэння ідэнтычнасці двух элементаў звестак альбо знаходжанне элемента звестак, ідэнтычнага ключавому.

Адпампóўванне(checkpoint) — метад аховы праграмы, якая кіруе работай з базай звестак. Праграма перыядычна адпраўляе ў памяць вынікі сваёй работы, а таксама стан буфераў і спецыяльныя запісы з указаннем адрасоў, па якіх знаходзіліся звесткі перад іх запісам у памяць. Існуе кантрольная кропка выканання праграмы (сістэмы), у якой нармальны ход работы імгненна прыпыняецца для азначэння стану працэсу альбо асяроддзя, у якой ён працякае.

Адрас(address) — ідэнтыфікатар аб’екта ў вылічальнай сістэме ў выглядзе коду, які выкарыстоўвае кампутар для пошуку элементаў інфармацыі ў сваёй памяці. Гэта адрасная дзялянка памяці кампутара, дзе захоўваецца элемент інфармацыі. Адрас ідэнтыфікуе рэгістр, асобныя часткі памяці, альбо некаторыя іншыя крыніцы звестак, альбо месца прызначэння інфармацыі. Адрас — гэта нумар байта ў памяці. Калі гэты нумар у двайковай форме выстаўляецца на адраснай шыне, байт памяці з гэтым адрасам становіцца даступным для чытання. Уяўляецца як лік, які аўтаматычна распазнаецца і апрацоўваецца. Аб’ектам адрасацыі з’яўляецца ўся аператыўная памяць. Адрасы таксама назначаюцца кампутарам сеткі — па адрасе можна адназначна ўстанавіць кампутар сеткі. У сетцы найбольш часта ўжываюцца ІР-адрасы, адрасы электроннай пошты і URL.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x