Мікола Савіцкі - Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Савіцкі - Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Энцыклопедыкс, Жанр: Справочники, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Слоўнік-даведнік змяшчае больш за 2500 найбольш ужывальных тэрмінаў па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы. Кожны тэрмін прыводзіцца на беларускай і ангельскай мовах і даецца яго тлумачэнне на беларускай мове.
Мэта слоўніка — спрыяць замацаванню беларускай тэрміналогіі па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы ў навуковай літаратуры і навучальным працэсе.
Прызначаны для выкладчыкаў усіх тыпаў навучальных устаноў, аспірантаў, студэнтаў і школьнікаў. Можа быць карысным навукоўцам і спецыялістам рознага профілю ў галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі.

Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адрас выканáння(execution address) — адрас пачатку праграмы ў машынных кодах. Пад гэтым адрасам звычайна захоўваецца першы байт. Гэты адрас змяшчаецца ў рэгістр праграмнага лічыльніка мікрапрацэсара. Некаторыя праграмы, якія запісаны ў машынных кодах, пачынаюцца з блоку звестак, і ў дадзеным выпадку іх пачатак — увогуле не адрас выканання. Як правіла, праграмы, запісаныя на стужцы альбо дыску, утрымліваюць тры адрасы: пачатковы, адрас выканання і канцавы. Указанне гэтых адрасоў дазваляе правільна размясціць звесткі ў памяці. Адрас выканання можа быць выкарыстаны таксама для аўтаматычнага запуску праграмы.

Адрас захвáта(hook address) — адрас першага з двух байтаў, якія знаходзяцца ў аператыўнай памяці і могуць быць зменены. Гэтыя два байты з’яўляюцца адрасам праграмы аперацыйнай сістэмы. Змяненнем адраса ў гэтых байтах можа заставіць кампутар выканаць уведзеную карыстальнікам у машынным кодзе падпраграму, змешчаную папярэдне ў аператыўную памяць. Адрас захопу можа быць выкарыстаны таксама для дабаўлення новых каманд.

Адрас звéстак(data address) — адрас поля памяці, у якім размяшчаюцца звесткі.

Адрас камáнды(instruction address) — адрас абсягу памяці, якая занята камандай.

Адрас прамы(непасрэдны) (direct address, immediate address) — адрас, які ўказвае на ячэйку памяці, дзе знаходзіцца аперанд. Для атрымання выканаўчага адрасу не патрабуюцца вылічэнні. Тэрмін, супрацьлеглы тэрміну ўскосны адрас .

Адрас сéткавы(network address) — адрас порта (абаненцкага пункту) ў вылічальнай сетцы.

Адрас у пáмяці(memory address) — адрас першай ячэйкі дзялянкі памяці; адрас пачатку поля памяці; адрас звестак.

Адрас ускóсны(indirect address) — адрас аб’екта, які ў сваю чаргу з’яўляецца адрасам іншага аб’екта.

Адрасáт(destination) — файл, адрас памяці альбо размяшчэнне дакумента, у якія перасылаюцца звесткі.

Адрасáцыя(addressing) — працэдура прысваення адраса альбо зварот па адрасе. Як правіла, у праграмаванні адрас абазнае канкрэтны элемент памяці.

Адрасóўная пазіцыя(addressable point) — любая кропка фізічнай прасторы, якая можа быць зададзена каардынатамі.

Адрасóўны курсóр(addressable cursor) — паказальнік маніпулятара, які можна перамясціць у любую пазіцыю на экране. Для адрасоўнага курсора вызначаецца дапушчальны дыяпазон перамяшчэння. Заўважым адрозненне тэкставага курсора ад адрасоўнага: ён можа пераходзіць толькі ў пазіцыі аднаго радка альбо па радках тэксту на дысплеі.

Адрасавáнне прамое(direct addressing) — адрасаванне з яўным заданнем адрасоў у праграме.

Адраснасць(address ability) — ступеня, якая паказвае адносную колькасць вывадных на графічным экране пікселяў, якія кантралююцца паасобку. Многія графічныя сістэмы кантралююць кожны піксель, але фактычна аперуюць з групамі пікселяў. Калі-небудзь гэта заўважна, напрыклад, калі ў двух радках рознага колеру радок сутыкнення набывае сваё адценне. Высокая адраснасць патрабуе вялікага аб’ёму памяці пры графічным адлюстраванні.

Адрасная мéтка(address mark) — спецыяльны код альбо сціральны імпульсамі пастаяннага току абсяг (фізічная метка) на дарожцы магнітнага дыска перад адраснай інфармацыяй сектара. Метка адрасу ўказвае на пачатак запісу адрасу сектара.

Адрасная прастóра(address space) — сукупнасць элементаў памяці, да якіх можа звярнуцца мікрапрацэсар. Дыяпазон адрасоў, які даступны працэсару. Гэта фактычны аб’ём памяці, якім можа карыстацца мікрапрацэсар. Памер адраснай прасторы вызначаецца магчымасцямі мікрапрацэсара і памерам адраснай шыны, якая перадае сігналы, што прадстаўляюць унікальныя адрасы памяці. У адраснай прасторы кампутара ўтрымліваецца аперацыйная сістэма і розная службовая інфармацыя, а таксама прыкладное праграмнае забеспячэнне і звесткі.

Адрасная шына(address bus) — прылада кампутара для перадачы сігналаў, якія ўказваюць адрасы ячэек памяці кампутара і іх змесціва. У склад адраснай шыны звычайна ўваходзяць ад 20 да 64 асобных шынаў (ліній). Лініі далучаюцца як да мікрапрацэсара, так і да ўсіх мікрасхемаў памяці. Пры дапамозе сігналаў на адраснай шыне можна звярнуцца да розных мікрасхемаў. Памер адраснай шыны (колькасць яе праваднікоў) непасрэдна звязаны з лікам ячэек, якія можа адрасаваць мікрапрацэсар, і фактычна з аб’ёмам памяці, які ён можа выкарыстоўваць для праграм і звестак. Сігналы на лініі шыны пасылаюцца ў двайковай форме.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x