Шасі(chassis) — металічная канструкцыя, на якую ўстанаўліваюцца розныя электронныя кампаненты прылады, напрыклад блокі ахалоджвання, крыніцы сілкавання і інш.
Шаснадцаткóвае пераўтварэнне(hexadecimal conversion) — перавод ліку з шаснадцатковай сістэмы злічэння ў якую-небудзь іншую, і наадварот.
Шаснадцаткóвая сістэма злічэння(hexadecimal альбо hex) — пазіцыйная сістэма злічэння з асновай 16, у якую ўваходзяць лічбавыя сімвалы 0,1,2,3,4,5,6,7,8,9, A, B, C, D, E, F. Актыўна ўжываецца для кадавання ў машынных кодах і на мове Асэмблера.
Шлéйфавае падключэнне(daisy chain) — паслядоўнае злучэнне групы прыладаў. Шлейфавае падключэнне прыладаў да мікракампутара выконваецца так: першая прылада падключаецца да кампутара, другая падключаецца да першай і г.д. Сігналы перадаюцца па ланцузе — ад адной прылады да наступнай. Для ўсталявання парадку і каб пазбегнуць канфліктных запытаў на выкарыстанне канала (шыны), да якога ўсе прылады ў рэшце рэшт падключаны, кожнай прыладзе назначаецца свой прыярытэт. Магчымы і іншы варыянт, калі кожная прылада “праслухоўвае” канал і пачынае перадачу толькі пасля таго, як лінія стане свабоднай.
Шлюз(gateway) — прылада для злучэння рознатыпóвых сетак, якія працуюць па розных пратаколах сувязі ў мэтах забеспячэння перадачы інфармацыі з адной сеткі ў другую. Шлюз не толькі здзяйсняе перадачу, але і пераўтварае звесткі ў фармат, сумяшчальны з пратаколамі сеткі назначэння. Шлюз — гэта комплекс тэхнічных і праграмных сродкаў для інфармацыйнага ўзаемадзеяння сетак з праграмна-несумяшчальнымі кампутарамі.
Шлях дóступу(access path) — маршрут пошуку патрэбнага файла аперацыйнай сістэмай. Поўны шлях доступу пачынаецца з абазначэння дыскавода, за якім ідзе ланцужок імёнаў каталогаў (папак) і падкаталогаў і завяршаецца імем файла.
Шматпрацэсарная сістэма(multiprocessor system) — вылічальная сістэма, якая мае два альбо больш узаемазвязаных працэсары, якія выкарыстоўваюць агульную памяць і абслугоўваюцца адзінай шматпрацэсарнай аперацыйнай сістэмай. Каманды па шыне могуць быць успрыняты больш чым адным мікрапрацэсарам.
Шрыфт(font альбо fount) — набор сімвалаў аднаго стылю (напрыклад Times New Roman), абрысу (курсіў), таўшчыні (напрыклад тлусты) і памеру. Шрыфт — гэта мноства ўсіх сімвалаў вызначанага памеру, стылю і таўшчыні, якія маюць гэты дызайн.
Штрыхавы код(bar code) — спецыяльны код ідэнтыфікацыі лічбаў ў выглядзе групы вертыкальных ліній рознай шырыні, які наносіцца на тавары альбо іх упакоўцы. Ужываецца для ўказання кошту і віду тавару ў крамах і супермаркетах.
Штýчны інтэлéкт(artificial intelligence, AI) — навуковая праблема стварэння сістэмы, якая павінна замяніць інтэлект чалавека альбо дапамагаць яму развязваць некаторыя прафесійныя задачы. Уласцівасці сістэмы штучнага інтэлекту: наяўнасць унутранай мадэлі прадметнай вобласці; магчымасць папаўнення ведаў у базе ведаў сістэмы; магчымасць навучання сістэмы; здольнасць да высноваў, рашэнняў — гэта значыць “думанню”.
Штэпсельны раздым(plug) — раз’ём, які мае шпені і можа быць устаўлены ў гнездавы разьём.
Шум(noise) — у шырокім сэнсе: любое ўмяшальніцтва ў нармальную работу прылады.
Шчыльнасць зáпісу(bit density) — аб‘ём інфармацыі на адной адзінцы даўжыні альбо плошчы носьбіта звестак, альбо на адзінку часу ў лініі перадачы звестак.
Шчыльнасць сімвалаў(character density) — гл. шчыльнасць запісу .
Шчыльнасць упакóўкі(packing density) — колькасць запамінальных элементаў на адзінку даўжыні альбо плошчы памяці.
Шчыльны індэкс(dense index) — індэкс доступу, у якім, як у табліцы, захоўваюцца звесткі аб месцазнаходжанні порцыі звестак для кожнага дапушчальнага значэння ключа пошуку.
Шына(bus альбо highway) — сістэмная магістраль перадачы звестак, якія здзяйсняюць узаемадзеянне з мікрапрацэсарам і аператыўнай памяццю. Шына — група ліній перадачы звестак у кампутары, якія аб’яднаны агульнай функцыянальнай прыкметай, напрыклад шына звестак, шына адрасоў, шына кіравання, шына электрасілкавання.
Шына звéстак(data bus) — частка сістэмнай шыны ў персанальным кампутары для перадачы аперандаў і вынікаў выканання аперацый мікрапрацэсару і ад мікрапрацэсара. У адрозненне ад шыны адраса, шына звестак з’яўляецца двунакіраванай.
Шына áдраса(address bus) — частка шыны, якая вылучана для перадачы адраса памяці ці порта ўводу-вываду.
Читать дальше