Эдгар По - Маска чырвонае смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Маска чырвонае смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маска чырвонае смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска чырвонае смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.

Маска чырвонае смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска чырвонае смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I, падумаўшы так, я скіраваў каня да стромага берага злавеснага чорнага возера, што застыла ў бляску і нерухомасці недалёка ад будынка, і пільна ўгледзеўся, чамусьці з яшчэ большым трымценнем, у перакуленыя і скажоныя адлюстраванні шэрай асакі, прывідных камлёў і пустых вокнаў-вачніцаў.

Тым не менш у гэтым валадарстве змроку я збіраўся спыніцца на некалькі тыдняў. З гаспадаром дому Родэрыкам Ашэрам мы былі блізкімі сябрамі ў дзяцінстве, але з нашай апошняй сустрэчы прайшло шмат гадоў. Нягледзячы на гэта, ліст ад яго дагнаў мяне днямі ў аддаленай частцы краіны, ліст усхваляваны і настойлівы, які не дапускаў ніякага адказу, апроч сустрэчы. Пасланне гэтае сведчыла пра нервовае ўзбуджэнне. Аўтар яго пісаў пра цялесную нядужасць, пра разумовы разлад, які яго прыгнятае, пра гарачае жаданне бачыць мяне, свайго найлепшага, больш за тое — адзінага блізкага сябра; пра спадзяванне, што мая жыццярадаснасць і маё таварыства прымусяць ягоную хваробу адступіць. I тон, у якім усё гэта і многае іншае было сказана, і відавочная палымянасць ягонай просьбы не пакідалі месца для ваганняў — і я прыняў запрашэнне, якое ўсё яшчэ лічыў вельмі дзіўным.

Нягледзячы на тое, што нашыя стасункі ў дзяцінстве можна было нават назваць блізкімі, я няшмат ведаў пра свайго сябра. Ён заўсёды быў надзвычай замкнёны. Тым не менш мне даводзілася чуць, што прадстаўнікі ягонага старажытнага роду здаўна вылучаліся празмернай чуллівасцю тэмпераменту, які цягам стагоддзяў знаходзіў увасабленне ў творах высокага мастацтва, а з некаторага часу выяўляўся ў пастаяннай і шчодрай, але ненавязлівай дабрачыннасці, як, дарэчы, і ў гарачай прыхільнасці не столькі да звыклай і лёгкапазнавальнай, колькі да вышукана прыгожай музыкі. Калісьці я даведаўся таксама пра той цікавы факт, што генеалагічнае дрэва асвечанага стагоддзямі роду Ашэраў ніколі не давала моцных галінаў; іншымі словамі, род працягваўся толькі па асноўнай лініі, і так было, за выняткам некалькіх нязначных і недаўгавечных адхіленняў, заўжды. Магчыма, гэты дэфект, разважаў я, думаючы пра незвычайную адпаведнасць выгляду маёнтка ўсім вядомаму характару яго гаспадароў і дапускаючы магчымасць уплыву, які цягам доўгіх стагоддзяў першы мог зрабіць на другі, — гэты дэфект, гэтая адсутнасць пабочных галінаў роду і, як вынік, пераход спадчыны, разам з імем, ад бацькі да сына па наўпростай лініі, нарэшце настолькі зблізіў уладароў і ўладанні, што імя і назва зліліся ў дзіўным і двухсэнсоўным найменні «Дом Ашэраў», найменні, якое ва ўяўленні сялянаў што жылі тут, аб'ядноўвала род і родавае гняздо.

Я ўжо сказаў, што адзіным вынікам майго ў нечым дзіцячага эксперымента, калі я разглядаў адлюстраванні ў возеры, было тое, што першае неадназначнае ўражанне толькі ўзмацнілася. Без сумневаў, усведамленне таго, што мая забабоннасць (чаму б мне не назваць гэта так?) імкліва ўзрастае, толькі спрыяла гэтаму росту. Такім ёсць, як я даўно ўжо ведаў, парадаксальны закон усіх пачуццяў, што грунтуюцца на страху. I, пэўна, толькі з гэтай прычыны ў момант, калі я чарговым разам падняў позірк з адбітку дому ў стаўку на сам дом, нарадзілася ў маёй свядомасці ілюзія настолькі дзіўная і недарэчная, і нават больш за тое, што я згадваю яе толькі, каб даць уяўленне пра незвычайную сілу адчуванняў, якія апанавалі мяне. Мая фантазія настолькі разгулялася, што я насамрэч паверыў, быццам маёнтак ахінае атмасфера, уласцівая толькі яму і ваколіцам, — атмасфера, якая не мела нічога агульнага з паветрам і небам, паўстаўшы з выпарэнняў ад гнілых дрэваў, ад шэрых сценаў, ад маўклівага возера, згубная і таямнічая, бязрадасная, чэзлая, ледзь заўважная, свінцовага колеру.

Адагнаўшы думку, якая не магла не быць насланнём, я пачаў больш уважліва вывучаць фасад будынка, які існаваў наяве. Без сумневаў, ён быў надзвычай старажытны. Стагоддзі доўга сціралі яго колеры. Плесня пакрывала ўсю знадворную частку дому, тонкай заблытанай павуцінай звісаючы з дахавых скатаў. Але хоць якога значнага разбурэння не было заўважна. Каменная кладка не абвалілася, і дзіўна было назіраць скрайнюю неадпаведнасць паміж усё яшчэ бездакорнымі прапорцыямі пабудовы і станам асобных, амаль раскрышаных, камянёў. Усё гэта нагадала мне падманную цэласць старое драўніны, што доўгія гады гніла ў якім-небудзь закінутым сутарэнні, куды ні разу не ўварваўся звонку подых ветру. Зрэшты, апроч гэтага знаку павольнага заняпаду, матэрыял не выглядаў нетрывалым. Магчыма, уважлівае вока і ўгледзела б амаль незаўважную расколіну, што пачыналася ўверсе фасада, зігзагам спускалася па сцяне і гублялася ў змрочных водах возера.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска чырвонае смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска чырвонае смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маска чырвонае смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска чырвонае смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x