• Пожаловаться

Эдгар По: Маска чырвонае смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По: Маска чырвонае смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2011, ISBN: 978-985-7007-03-5, издательство: Кнігазбор, категория: Современная проза / Поэзия / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Эдгар По Маска чырвонае смерці

Маска чырвонае смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска чырвонае смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.

Эдгар По: другие книги автора


Кто написал Маска чырвонае смерці? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Маска чырвонае смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска чырвонае смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Звярнуўшы ўвагу на ўсё гэта, я кароткай паркавай сцежкай пад'ехаў да дому. Служка прыняў майго каня, і я прайшоў пад гатычнымі скляпеннямі хола. Нячутна ступаючы, лёкай у поўным маўчанні правёў мяне праз шматлікія цёмныя і заблытаныя калідоры ў кабінет свайго гаспадара. Шмат з таго, што я бачыў, пакуль мы ішлі, усё больш нагнятала тыя няясныя адчуванні, пра якія я ўжо казаў. I хаця ўсё, што атачала мяне, — разьблёны арнамент столі, цёмныя габелены на сценах, гладкая чорная падлога, фантасмагарычная трафейная зброя, якая бразгатала, калі я праходзіў міма, — усё было (ці здавалася мне) знаёмым з дзяцінства, я, усведамляючы яго звычайнасць, са здзіўленнем адзначаў, якія неверагодныя фантазіі могуць абудзіць самыя звыклыя прадметы. На адной з лесвіцаў я сустрэў сямейнага доктара. На твары ягоным, як мне здалося, агідная хітрасць змешвалася з разгубленасцю. Ён усхвалявана прывітаў мяне і пайшоў далей. Лёкай тым часам расчыніў дзверы і абвесціў мой прыход.

Пакой, у якім я апынуўся, быў вельмі прасторны і высокі. Доўгія і вузкія спічастыя вокны былі так высока ад дубовай падлогі, што да іх немагчыма было дацягнуцца. Слабых чырванаватых промняў, што праходзілі праз закратаваныя вокны, было дастаткова, каб разгледзець найбольш буйныя прадметы, але позірк марна спрабаваў сягнуць аддаленых кутоў пакоя або паглыбленняў у скляпеністай, пакрытай разьбой столі. Цёмныя парцьеры завешвалі сцены. Старажытная мэбля была нязручнай і абшарпанай. Паўсюль ляжалі кнігі і музычныя інструменты, але яны не рабілі абстаноўку хоць на каліва больш жывою. Я адчуў, як мяне паглынае атмасфера скрухі. Усё поўніла і над усім панавала гнятлівая, глыбокая, несуцішная туга.

Калі я ўвайшоў, Ашэр падняўся з канапы, дзе да гэтага ляжаў расцягнуўшыся, і прывітаў мяне з той гарачай сардэчнасцю, у якой, як мне спачатку падалося, было шмат ад празмернай ветлівасці, змушаных высілкаў знуджанага сплінам свецкага чалавека. Але адзін позірк на Ашэра ўпэўніў мяне ў яго непадробнай шчырасці. Мы селі. Некалькі імгненняў, пакуль ён маўчаў, я глядзеў на яго са змяшаным пачуццём жалю і страху. Несумненна, ні адзін чалавек за такі кароткі час не мяняўся так жахліва, як Родэрык Ашэр! Цяжка было паверыць, што чалавек, які сядзіць перада мной, — сябар майго дзяцінства. I ўсё ж рысы ягоныя былі адметнымі і тады, і цяпер. Змярцвела-бледны твар; вялікія, ясныя, сваім бляскам ні з чым не параўнальныя вочы; вусны даволі тонкія і практычна бяскроўныя, але незвычайна прыгожых абрысаў; тонкі габрэйскі нос, але з зашырокімі для такой формы ноздрамі; цудоўна вылепленае падбароддзе недастаткова выступае наперад, што сведчыць пра недахоп душэўных сілаў; валасы, мякчэйшыя і танчэйшыя за павуціну, — гэтыя рысы ў спалучэнні з празмерна высокім ілбом нялёгка было забыць. А цяпер яны акрэсліліся так рэзка, застыўшы ў выразе, які часта прымалі, што непазнавальна змянілі гэты твар, і я нават засумняваўся, што за чалавек перада мной. Цяперашнія мёртвая бледнасць скуры і неверагодны бляск вачэй здзівілі — і нават спалохалі — мяне найбольш. Далікатныя, бы шоўк, зблытаныя валасы, здавалася, жылі асобным жыццём і, як павуціна, быццам не аблямоўвалі твар, а луналі вакол яго, і я не мог, як ні намагаўся, спалучыць гэты фантастычны вобраз з уяўленнем пра зямную істоту.

У паводзінах майго сябра мяне адразу ўразіла нейкая непаслядоўнасць, супярэчлівасць. Хутка я зразумеў, што прычынай яе былі шматлікія марныя спробы змагчы пастаянную дрыготку, моцнае нервовае ўзбуджэнне. Да чагосьці такога я быў падрыхтаваны і ягоным лістом, і некаторымі дзіцячымі ўспамінамі, і высновамі, якія я зрабіў, назіраючы за яго фізічнымі асаблівасцямі і праявамі яго незвычайнага тэмпераменту. Ён то ажыўляўся, то зноў рабіўся прыгнечаным. Ягоны голас то няўпэўнена дрыжаў (калі бадзёрасць знікала даастатку), то раптам пераходзіў да энергічнае важкасці, да таго адрывістага, цяжкога, павольнага і гулкага вымаўлення, якое, са сваёй няспешнасцю, ураўнаважанасцю і бездакорнымі мадуляцыямі, уласцівае безнадзейным п'яніцам або невылечным опіяманам падчас іх найвышэйшае ўзбуджанасці.

Вось такім чынам ён гаварыў пра мэту майго візіту, пра гарачае жаданне бачыць мяне і пра суцяшэнне, якога ён чакаў ад майго прыезду. Ён доўга расказваў мне пра тое, што лічыў прычынаю свае хваробы. Гэта была, казаў ён, прыроджаная спадчынная немач, сродак супраць якой ён зняверыўся знайсці. Звычайнае нервовае расстройства, — тут жа дадаў ён, — якое, без сумневаў, хутка пройдзе. Праяўлялася яно ў шматлікіх ненатуральных адчуваннях. Некаторыя з іх пасля ягонага апісання зацікавілі і збянтэжылі мяне, зрэшты, магчыма, на мяне паўплывалі асобныя яго словы і яго манера гаварыць увогуле. Ён неймаверна пакутаваў ад хваравітае абвостранасці ўсіх пачуццяў. Ён насіў адзенне толькі з пэўнае тканіны, мог трываць толькі ежу зусім без смаку, пах любых кветак быў для яго невыносны, ягоныя вочы не цярпелі нават цьмянага святла, і толькі асобныя гукі струнных інструментаў не поўнілі яго жахам.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска чырвонае смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска чырвонае смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч: Маці ўрагану
Маці ўрагану
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Агния Барто
Жорж Сімэнон: Пад страхам смерці
Пад страхам смерці
Жорж Сімэнон
Васіль Ткачоў: Так і жывём, брат
Так і жывём, брат
Васіль Ткачоў
Уільям Шэкспір: Тры камедыі
Тры камедыі
Уільям Шэкспір
Отзывы о книге «Маска чырвонае смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска чырвонае смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.