Эдгар По - Маска чырвонае смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар По - Маска чырвонае смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маска чырвонае смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска чырвонае смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.

Маска чырвонае смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска чырвонае смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пераклаў Сяргей Шупа

Лігея

I ў гэтым — воля, што не ведае смерці.

Хто ведае таямніцы волі ва ўсёй моцы яе?

Таму што Бог ёсць не чым іншым, як

вялікай воляй, што прасякае ўсё самой

прыродай задумы свае. Не аддае сябе

чалавек ні анёлам, ні смерці цалкам,

толькі праз бяссілле слабое свае волі.

Джозэф Глэнвіл*

Нават дзеля ўратавання душы не змог бы я згадаць абставінаў, часу і нават дакладнага месца свайго знаёмства з лэдзі Лігеяй. Мінула шмат гадоў з таго часу, а памяць мая саслабла ад пакутаў. А можа, я не магу згадаць таго, бо, сапраўды, характар маёй каханай, яе рэдкая вучонасць, яе выключная спакойная прыгажосць і хвалюючая чароўная красамоўнасць яе нізкага музычнага маўлення знайшлі дарогу да майго сэрца так павольна і паступова, што заставаліся незаўважнымі і нязнанымі. Тым не менш мне здаецца, што я сустрэўся з ёй і бачыўся з ёй найчасцей у адным буйным старым горадзе ля Рэйна, што павольна прыходзіў у заняпад. Яе сям'я... я пэўны, яна расказвала пра яе. Род гэты, без сумневаў, быў надзвычай старажытны. Лігея! Лігея! Аддаючыся заняткам, якія як нішто іншае паслабляюць повязь з вонкавым светам, адно гэтым любым словам — Лігея — уваскрашаю я вобраз тае, якое ўжо няма. I цяпер, пішучы гэта, я раптам згадаў, што ніколі не ведаў родавага імя той, што была маім сябрам і нявестай, той, што стала ўдзельніцай маіх заняткаў і ўрэшце — маёй каханай жонкаю. Ці быў гэта гарэзлівы выклік з боку мае Лігеі? Альбо выпрабаванне мае прыязнасці, мае здольнасці ўстрымацца ад роспытаў пра гэта? Ці, можа, мая ўласная прыхамаць — вар'яцкая рамантычная ахвяра на алтар мае самай жарснай адданасці? Але й гэта я згадваю цьмяна — чаго ж здзіўляцца таму, што я цалкам забыўся на ўсе абставіны, якія спарадзілі гэта і гэтаму спадарожнічалі? I сапраўды, калі дух, што завецца Закаханасцю, калі яна, бледная і туманнакрылая Аштафет* паганскага Егіпта, напраўду, як кажуць паданні, прарочыла гора якому-небудзь вяселлю, то, без сумневаў, і майму таксама.

Ёсць, зрэшты, адно дарагое мне, што памяць мая захавала, — гэта аблічча Лігеі. Была яна высокая, крыху танклявая, а ў апошнія свае дні — нават змарнелая. Ніколі б не здолеў я перадаць велічнасць і спакойную нязмушанасць яе паводзінаў або неспасцігальную лёгкасць і грацыю яе рухаў. Яны з'яўлялася і знікала, быццам цень. Пра яе прыход у мой зацішны кабінет я даведваўся толькі дзякуючы мілай музыцы яе ціхага, пяшчотнага голасу, калі мармуровыя пальцы апускаліся на маё плячо. Ніводная дзяўчына ніколі б не зраўналася з ёй прыгажосцю твару. Гэтае ззянне опіюмнай мары — паветраная відзежа палёту душы, больш казачная за фантазіі мройных душаў дачок Дэласа*. Аднак у гэтых рысах не было тае правільнасці, якую класічныя паганскія працы змусілі нас лічыць дасканаласцю. «Няма вытанчанае прыгажосці, — справядліва заўважае Бэкан, лорд Веруламскі*, пішучы пра формы і genera [ 9 9 Роды (лац.). ] прыгажосці, — без нейкай незвычайнасці прапорцый». Усё ж, хаця я бачыў, што ў рысах Лігеі няма класічнае правільнасці, хаця я заўважаў, што яе хараство насамрэч было «вытанчаным», і адчуваў ягоную «незвычайнасць», усё ж марнымі былі ўсе спробы знайсці няправільнасць, якая выклікала ўва мне пачуццё гэтай незвычайнасці. Я ўглядаўся ў абрысы высокага бледнага ілба — ён быў бездакорны. Бездакорны — якое халоднае слова ў дачыненні да такое боскае велічы! З яго белізной было не зраўнацца і найчысцейшай слановай костцы, на ім панавалі спакой і гармонія... Гэтыя лёгкія выступы на скронях і чорныя, бы крумкачовае крыло, бліскучыя, раскошныя і ад прыроды кучаравыя пасмы, што адразу выклікалі ў памяці гамэраўскі эпітэт «гіяцынтавыя»! Я разглядаў далікатныя лініі носа — нідзе больш я не бачыў гэткай жа дасканаласці, апрача вытанчаных габрэйскіх медальёнаў. Такая ж раскошная роўнасць, такая ж ледзь бачная гарбінка, такія ж плаўна выразаныя ноздры гаварылі пра вольны дух. Я глядзеў на чароўныя вусны. У іх быў сапраўдны трыюмф нябеснасці: найпрывабнейшы выгін кароткай верхняй губы, мяккая, пачуццёвая нерухомасць ніжняй, вясёлыя ямачкі, насычаны колер; зубы, якія з амаль немагчымым ззяннем адлюстроўвалі кожны прамень дабраславёнага святла, што падала на іх, калі яна ўсміхалася — ясна, спакойна і ўсё ж так асляпляльна! Я вывучаў форму яе падбароддзя — і там знаходзіў мяккую шырыню і веліч, пяшчоту і адухоўленасць грэкаў — абрысы, якія Апалон толькі ў сне паказаў Клеамену*, сыну афінца. I тады я ўглядаўся ў вялізныя вочы Лігеі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска чырвонае смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска чырвонае смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маска чырвонае смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска чырвонае смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x