Уладзімір Арлоў - Адкусі галаву вароне

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Арлоў - Адкусі галаву вароне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, ISBN: 2003, Издательство: Наша Ніва, Жанр: Современная проза, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адкусі галаву вароне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адкусі галаву вароне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Ўладзімера Арлова склалі эсэ апошніх гадоў. Аўтар, у жылах якога беларуская кроў зьмяшалася з цыганскай, працягвае вандраваць па сьвеце й часе.

Адкусі галаву вароне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адкусі галаву вароне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чалавека заўсёды цягне перажыць утульнае бясьпечнае водгульле колішняга жаху. Таму ты наведаеш клайпедзкі дэльфінар і на спэктаклі будзеш нават зрэдку пляскаць у ладкі, асабліва калі “разумная жывёліна” ў нейкім нумары дасьць пудла.

Паланга

Вялікая, параўнаўча зь мініятурнай Нідаю, Паланга ў параўнаньні зь ёю ж выглядае досыць правінцыйна.

Сытуацыю ратуе маляўнічы парк з палацам графаў Тышкевічаў. У палацы — музэй бурштыну, відаць, сапраўды найбагацейшы ў сьвеце. Ты пашыраеш свой кругагляд, чытаючы подпісы да экспанатаў, адкуль, у прыватнасьці, даведваесься, што навечна закутымі ў бурштын знойдзеныя 683 віды камароў, 396 відаў мухаў, 36 — прусакоў, адна яшчарка і аніводнага, нават самага дробнага чалавека.

Вяртаньне

Калі ты кахаў жанчыну, але яна ўжо належыць іншаму і тваёй аніколі ня будзе, то лічыш ніжэй свайго гонару захоўваць да яе ранейшыя пачуцьці й выхоўваеш у сабе новае стаўленьне. У ім два асноўныя кампанэнты: незабыўныя ўспаміны і сёньняшняя ветлівая адстароненасьць.

Тое самае — зь Вільняй.

Зь Нідаю — іначай.

Чэрвень, 2000

Задніца Эўропы

Вас прыкладна шасьцёра.

Вы стаіце на вышыні кілямэтра над роўнем мора. Далёка ўнізе — белыя дамы й чырвоныя дахі вёскі Леўкара, дзе некалі жлукціў віно і займаўся любоўю зь мясцовымі юнакамі Мікелянджэлё Буанароці, што вандраваў тут у пошуках знакамітых кіпрыйскіх карункаў.

Вы — гэта:

ты сам, натхнёны горнымі краявідамі і літрам чырвоненькага;

прафэсар Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Яша, які мае пэўныя праблемы з вэстыбулярным апаратам;

адстаўны цыркавы артыст, а цяпер філёзаф Віктар, муж маскоўскай пісьменьніцы, дзякуючы якой ён у часы СССР аб’езьдзіў Піцунду, Кактэбель і ўсе астатнія гэтак званыя дамы творчасьці, дзе амаль заўсёды меў магчымасьць выпіць зь беларускім пісьменьнікам Алесем Асташонкам, што колькі гадоў таму зьнік зь Беларусі, але не з айчыннай літаратуры;

Дзіма, маладая акулярыстая асоба неакрэсьленае прафэсіі, таксама з Масквы, падобная, зрэшты, да галоўнага героя аповесьці братоў Стругацкіх “Панядзелак пачынаецца ў суботу”;

Дзімаў прыяцель пецярбуржац Саша, мядзьведзяватае дабрадушнае стварэньне, якое ведае пра нетрадыцыйную сэксуальную арыентацыю Мікелянджэлё (як і пра тое, што генію эпохі Рэнэсансу надаралася наймаць кілераў, каб атрымаць выгадную замову), якое пяшчотна абдымае Дзіму і чамусьці лічыць патрэбным паведаміць нам, як учора яны хадзілі здымаць “девочку” (аповед гучыць абсалютна непераканаўча; гэтаксама паэт Анатоль Сыс, прыкладам, мог бы сьцьвярджаць, што гідзіцца гарэлкі);

ваш камандзір, кіроўца “джыпу” і праваднік Жора, што нарадзіўся ў Растове-на-Доне, але ўжо адслужыў у кіпрыйскім войску, які, далікатна кажучы, ня любіць туркаў і добра вывучыў старажытную гісторыю і культуру сваёй другой радзімы, у прыватнасьці, ведае, што ўсе чатыры кананічныя эвангельлі напісаў тутэйшы кіпрыйскі чалавек, якога так і клікалі — Эвангелёс.

Прафэсар Яша трымаецца думкі, нібыта эвангелістаў было чатыры, прычым яны чамусьці пагалоўна аказаліся габрэямі.

Цэлую дарогу ваш старэйшы маскоўскі сябар дыскутаваў з Жорам, што ў якасьці контраргумэнтаў выбіраў усё круцейшыя ды небясьпечнейшыя віражы, пад’ёмы і спускі. У прафэсара Яшы застаецца апошні аргумэнт. З бледнай прабачліваю ўсьмешкай ён перагінаецца цераз парапэт аўтастаянкі і ванітуе на навакольныя кактусы ды на апанаваную турыстамі вёску Леўкара.

Жора мэлянхалічна зрывае дзікую горную кветку і ўскладае яе да двух мармуровых помнікаў партызанам, расстраляным напрыканцы 1950-х гадоў праклятымі ангельскімі калянізатарамі.

Ты думаеш пра пэрспэктывы айчыннага партызанскага руху ў ХХІ стагодзьдзі.

Прафэсар Яша зноў ванітуе на вёску, камяні якой памятаюць Мікелянджэлё і гарачае перарывістае дыханьне ягоных каханкаў.

Дзіма з Сашам абдымаюцца, і табе робіцца за іх радасна.

Філёзаф Віктар прапануе дабавіць.

Жора крыху зьдзіўлены. Жора памятае, што на абедзе ў вясковай тавэрне Віктар ужо прыняў на грудзі найменей два літровыя збанкі.

Адрозна ад віна, якое ў той тавэрне турыстам дазваляецца піць дасхочу, мяса ў вінным соўсе з каляндрай вам падалі роўна 18 кавалкаў, зь якіх філёзаф паклаў сабе адразу сем, пасьля чаго запатрабаваў дабаўкі. Ты ўявіў, як Віктар выпіваў з Алесем Асташонкам і зь нечалавечым апэтытам зьядаў Алесеву закусь, і ў табе закіпела крыўда за беларускую літаратуру.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адкусі галаву вароне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адкусі галаву вароне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Каханак яе вялікасці
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рандэву на манеўрах
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рэквіем для бензапілы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Час чумы (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Адкусі галаву вароне»

Обсуждение, отзывы о книге «Адкусі галаву вароне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x