Уладзімір Арлоў - Рандэву на манеўрах

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Арлоў - Рандэву на манеўрах» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рандэву на манеўрах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рандэву на манеўрах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мінулае Беларусі — галоўная тэма прозы Уладзіміра Арлова. У яго новую кнігу ўвайшлі аповець і апавяданні, прысвечаныя падзеям нашай гісторыі, пачынаючы з XII стагоддзя. Сярод яе герояў стваральнік «Слова пра паход Ігаравы» і сялянскі правадыр Іван Карпач, Напалеон Банапарт і паўстанцы 1863 года. Гісторыя прысутнічае і ў творах, дзеянне якіх адбываецца ў наш час. Аповесць «Сны імператара» і шэраг апавяданняў напісаны з элементамі дэтэктыўнага жанру.

Рандэву на манеўрах — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рандэву на манеўрах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Потым я сумленна спраўдзіў, ці адпавядаю параметрам крылатых супляменнікаў, дзеля чаго, знаходзячыся яшчэ ў чалавечым абліччы, зладзіў на пісьмовым стале хітрамудрае прыстасаванне з некалькіх лінарак і прынёс ад суседзяў хатнія вагі. У выніку эксперыменту стала вядома, што яграк маю памеры каля 50 сантыметраў і вагу 530 грамаў, а значыцца, з'яўляюся ў сваім відзе даволі буйным экземплярам, што, натуральна, пацешыла маё самалюбства.

Як неўзабаве высветлілася, праблема полу мяне ў птушынай іпастасі не абыходзіць. Дакладней, яе проста не існуе. Спачатку гзтае адкрыццё выклікала досыць супярэчлівыя пачуцці, сярод якіх не на апошнім месцы было расчараванне. Але воляйняволяй я мусіў скарыцца. Зеленкаватыя, з плямкамі і крапінкамі яечкі, ільсняна чорная сяброўка на гняздзе, вылет птушанятаў у чэрвені — усё гэта не для мяне. Ды так яно, відаць, і лепей, бо хто ведае, як бы я спраўляўся з бацькоўскімі абавязкамі і тут, і там.

Хваляванні наконт выраю былі дарэмныя: нашы гракі, прынамсі, гракі з нашага горада, туды ўжо не лётаюць. Цікава, што гэта: якасна новая прыступка эвалюцыі (у сэнсе вызвалення ад цёмнае сілы інстынктаў) ці новы віток занявольвання?

Дарэчы, апрача эксперыментаў з лінаркамі і вагамі, я рабіў у абліччы грака і іншыя. Скажам, пакідаў на стале разгорнутую кнігу або свежую газету. 3 кнігамі атрымліва лася парознаму. Газеты, якія і ў чалавечай іпастасі чытаць мне было цяжка, у птушынай рабіліся ўвогуле псіхалагіч на нечытэльнымі — асабліва першыя старонкі, дзе амаль кожны фотаздымак выклікаў непераможнае жаданне пусціць у ход дзюбу.

Але вернемся да маіх адносін з сапраўднымі гракамі. Мушу зазначыць, што яны заўсёды адчуваюць ува мне прыхадня з іншага свету і паміж намі ўзнікае неадольны бар'ер. На зямлі ніводны грак не падступіцца да мяне бліжэй, чым на такую адлегласць, калі б я ў тую хвіліну быў чалавекам. Разоў колькі я імкнуўся парушыць гэтую непрыемную дыстанцыю, аднак сапраўдныя гракі ня зменна аднаўлялі яе. Калі ж я спрабаваў далучыцца да іхняе чарады ў паветры, яны імгненна рассыпаліся, паказваючы, што, і адарваўшыся ад зямлі, я зусім не зрабіўся для іх сваім. А вось галубы мяне не чужаюцца — мусіць, з тае прычыны, што наогул не баяцца людзей. Таму, калі ўгледзіце над нашым горадам галубіную чародку, у якой ляціць грак, ведайце, што вы, напэўна, бачыце мяне ў маёй лругой іпастасі.

I яшчэ адзін істотны момант. Ператвараючыся ў птуш ку, я не набываю здольнасці звяртацца да крылатых супляменнікаў на іхняй мове. Зрэшты, дзіўна было б, каб я, захоўваючы пад чорнымі пёрамі чалавечую душу, мог адразу загаварыць на мове, што ншк не вынікае з маёй сапраўднае сутнасці. Але цікава, што ў птушыным абліччы я — не нямко. 3 маіх грудзей разпораз вырываецца яшчэ непадуладнае мне клекатанне, і гэта дае надзею, што некалі я і сапраўдныя гракі здолеем паразумецца.

Кажучы пра гракоў, я так старанна паўтараю эпітэт «сапраўдныя», што ў вас павінна міжволі з'явіцца думка: а хіба ёсць іншыя гракіпярэваратні?

Яшчэ тры дні таму з гонарам за сваю выключнасць я адказаў бы, што пра іх існаванне мне невядома. Божа, няўжо гэта здарылася не ў сне?..

У той дзень, крыху адпачыўшы на бельведэры, дзе нядаўна паднавілі лозунг пра наш дабрабыт, і праглы нуўшы колькі хлебных крыхотак, я паляцеў на ўскраіну ў стары парк. Седзячы на сваім улюбёным берасце, я абдумваў сюжэт апавядання і чысціў пёры. Вось тут і прычынілася падзея, вынікі якой губляюцца ў тумане трывожных здагадак.

Я чысціў дзюбаю крыло і краем вока назіраў, як унізе, на свежаўскапаным кветніку, шукае спажывы чародка гракоў. Аднекуль зза голых ужо ліп вылецела і апусцілася на кветнік яшчэ адна чорная птушка. Тут не было б нічога незвычайнага, каб астатнія гракі адразу не ўзняліся ў паветра і без пярэпалаху, але з відавочнаю паспешлі васцю не пераляцелі на суседнюю ліпіну. Праўда, такі паварот падзей амаль не закрануў мае цікавасці: паводзіны гракоў маглі выяўляць нейкія невядомыя мне дагэтуль дачыненні ў іхнім грамадстве. Ні пра што іншае я нават і не думаў. I ўсётакі пачаў сачыць за птушкамі болын пільна. Новы грак, у якога на спіне была ледзь прыкметная свет лая плямка, скіраваў да ліпіны, дзе сядзелі свайчакі, яны і гэтым разам не прынялі навіка ў сябрыну — быццам па камандзе ўзняліся з галін і разляцеліся па навакольных дрэвах. Тут маё сэрца крануў халадок. Аднак тое, што грак са светлаю плямкаю зноў застаўся адзін, таксама яшчэ нічога не азначала. Вось калі зараз пералячу цераз асфальтаваную сцежку да яго і ён... Я не дазволіў сабе думаць далей. Пакружляўшы над ліпінай, я знарок сеў зусім побач з ім — нават дакрануўся да ягонага крыла. Грак са светлаю плямкаю павярнуў галаву, трохі здзіўлена, але ўадначас і ўсцешана паглядзеў на мяне і не ўзляцеў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рандэву на манеўрах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рандэву на манеўрах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Каханак яе вялікасці
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Добры дзень, мая Шыпшына
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рэквіем для бензапілы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Час чумы (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Рандэву на манеўрах»

Обсуждение, отзывы о книге «Рандэву на манеўрах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x