• Пожаловаться

Раіса Баравікова: Вячэра манекенаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Раіса Баравікова: Вячэра манекенаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2002, ISBN: 985-02-0575-Х, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Раіса Баравікова Вячэра манекенаў

Вячэра манекенаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вячэра манекенаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 Апавяданні гэтага зборніка напісаны ў жанры псіхалагічнай фантастыкі. Калі чалавеку пачынае надакучаць будзённая аднастайнасць зямнога свету ён шукае у сваіх думках снег паралельны. Менавіта гэты, паралельны, свет пісьменніца Раіса Баравікова вельмі арганічна ўпісвае ў свае творчыя фантазіі. У выніку атрымліваюцца займальныя i вельмі праўдзівыя сюжэты на темы жыцця i смерці, кахання i расчараванняў.

Раіса Баравікова: другие книги автора


Кто написал Вячэра манекенаў? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Вячэра манекенаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вячэра манекенаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Рэчы Вольчыны ў шафу ніяк паскладаць не магу. Усё езджу i езджу ў Хойнікі, такі ў мяне нечаканы клопат, Валера.

Taгo, каго маці назвала Валерам, Вольга паспела ўжо заўважыць, але яго яна бачыла ўпершыню, ці яе падводзіла памяць. Гэта быў яшчэ даволі малады мужчына, які адразу адазваўся да маці, але не азірнуўся, разглядаў фотаздымкі, застаўленыя за шкло серванта.

— A ў каго цяпер няма клопату, Іванаўна,— i чамусьці засмяяўся.— Дзе гэта Пятровіч ваш так здымаўся, х-халера?! I ўсё з маладзіцаю нейкаю!

— Ды Люба гэта! Люба! Хіба ты Любы не пазнаў?

— I не пазнаў Іванаўна, што вы думаеце? Тут яна бы артыстка!

Любе да артысткі было далека... «Калі б бацька не распачаў свой гандлёвы бізнес, яна, магчыма, i дасюль прадавала б у нейкай сваёй канторы бухгалтарам,— чамусьці падумалася Вользе,— У той канторы бацька i пазнаёміўся з Любай i потым ужо разам з ёю вазіў у Польшчу на продаж розны тавар, але ўпрошвалі Любу доўга. Вось i маці ўспомніла пра гэта».

— Люба, Валера, для нас што шчаслівая знаходка. Золата, а не дзеўка! У Польшчу аднаму цяжка ездзіць, а яна ўпраўная. Спачатку, праўда, наадрэз: не, i ўсё! Але неяк угаварылі, яна ў Віці i за бухгалтара, i за прадаўца.

— А чаму вы самі з Пятровічам не ездзіце?

— Э-э, Валерачка,— адмахнулася маці.— Я ж i ездзіла дзесьці з год, i грошы добрыя мы зараблялі. А потым, ці ж ты не чуў? Аперацыя ў мяне гэтая... Я ж цяпер ужо інвалід. А доктар, чуеш, да апошняга казаў: «Я вам лімфавузел прааперырую!» Быццам я дурная, не ведаю, дзе ў мяне лімфавузел... Пухліна ракавая была, я ж гэта добра разумею. Дык які цяпер гандаль? Якая Польшча?!

— Яно канешне, Іванаўна... Канешне...— Валера падышоў да стала,— Ф'ю-ю... I навошта пачасчунак такі! Нa мой розум, дык i ніякай праводкі вам не трэба рабіць.

— Дык у нас жа ўвесь другі паверх без святла,— занервавалася маці,— А там жа i пакоік Вольчын... А ў яе апошні клас! Ці ж нам без электрычнасці заставацца?! Пры лямпе з кнотам?! Я табе добра заплачу, Валерачка.

— Ды не ў гэтым справа, Іванаўна! Вы ж тут, у Лясным, ад свету адрэзаныя. А на цэнтральную ўжо, можа, трэцяя камісія прыязджала. Нават японцы два былі... Адсяляць усіх адсюль будуць, як па той бок Хойнікаў. Зарэчча ўжо адсяляюць... Мы цяпер, Іванаўна, што тыя манекены, прымералі на сябе заразу гэтую i паказваем усяму свету што з намі тут адбываецца.

— Ну, ці ж разумны ты, Валера?! Aгa-a, манекены! Што выдумаў! Газет начытаўся. Хто ж нас цяпер адсюль адсяляць будзе, нас бы адразу адсялілі! Ты палічы... Чатыры гады прайшло пасля выбуху. Ды каб было тут што якое, ці ж нам бы дазволілі будавацца?! Мы ж усё, што зарабляем, на гэтыя сцены ўпляжваем, хто нам грошы такія верне?! Нічога больш не кажы мне... Сядай во-о... Чарку вазьмі... А потым на другі паверх пойдзем, я табе пакажу, дзе што там у нас! Сядай, сядай...

Валера сеў, бліжэй да сябе падсунуў талерку. I маці таксама села насупраць яго. Цяпер Вольга зноўку бачыла толькі ейную спіну, а хацелася бачыць твар. I Вольга пайшла да крэсла, што стаяла ў кутку недалёка ад стала... «Валера цябе не ўбачыць, i я не буду бачыць»,—успомніла яна матчыны словы. Значыцца, яна тут можа сядзець колькі заўгодна, пакуль не скончыцца гэтая іхняя такая неверагодная вячэра.

— Дык адкаркоўвай пляшку... Салата ў мяне сёння смачная атрымалася.

— З яе i пачну,— сказаў Валера.— А пляшка пакуль хай пастаіць. Спачатку пад'ем...— i паглядзеў на маці.— А наконт праводкі мяркуйце, Іванаўна... Ці ж не памятаеце, як залетась дзяцей нашых у піянерскі летнік пад Мінск вазілі? Дык начальства высокае да ix у рэспіратарах прыехала, вo-o як! Баяліся, што нашыя дзеці на ix радыяцыяй надыхаюць. А вы ўсё сцены гэтыя абсталёўваеце... Праводка вам трэба.

Маці маўчала, накладвала ў талеркі салату... Адсюль, з крэсла, Вольга цяпер добра бачыла яе ўсю. Якая ж была змарнелая, худзенькая яна тым летам! I ўспомніла ўжо зусім іншую, якой была маці тыя некалькі гадоў у Чыкага. Толькі аднойчы яна бачыла, як маці плакала. Гэта было на другі дзень пасля іхняга вяселля з Ранам. Тады да ix у Western Springs маці прыехала з містэрам Алексам раненька. Яны яшчэ спалі, i маці прыгатавала ім сняданак. Калі ўжо снедалі, раптам сказала: «А ў нас там, на Беларусі вяселлі цэлыя тры дні гуляюць. I з гарманістам абавязкова. У нашым пасёлку, помню, усё Сёмка Кульгавы іграў... Так ужо мог урэзаць, ажно сам падвіскваў!» Гэта зацікавіла Рана. I калі паснедалі, ён некуды паехаў i праз якуюсь гадзіну вярнуўся ca скрыпачом з чыкагскай падземкі. Звычайным вулічным скрыпачом. I той скрыпач іграў ім цалюткі дзень на сваёй скрыпачцы... То ўставаў то садзіўся на табурэтку ля куста магноліі, што ўжо зацвіла белым цветам. I пялёсткі падалі на зялёны газончык, i яна з Ранам цалавалася за празрыстаю шторкаю ў ванным пакоі, а потым гук бы сарваўся, адлятаючы кудысьці высока-высока, i Вольга выглянула ў вузенькае акенца i ўбачыла маці за кустом той, бы абсыпанай снегам, магноліі. Маці плакала, гэта яна зразумела адразу i выбегла да яе...

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вячэра манекенаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вячэра манекенаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вячэра манекенаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Вячэра манекенаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.