Васіль Быкаў - Сцюжа

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Сцюжа» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сцюжа: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сцюжа»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая аповесць народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава “Сцюжа” пра перадвайну і вайну, пра лёс нацыі, пра вытокі той бездухоўнасці, у якой цяпер апынулася наша грамадства. Напісана вострасюжэтна, глыбока псіхалагічна, з даверам да чытача. Чытаючы “Сцюжу”, чысцееш душой і смутнееш сэрцам. Як у антычнай трагедыі, праходзіш катарзіс. Вабіць і мова твора – натуральная, шматпланавая.

Сцюжа — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сцюжа», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сярод раённага начальства Ягор мала каго ведаў; у райкоме, што размяшчаўся за царквой, дык ні разу і не быў. Яму хапала выканкома ды начальніка. Зарубы, якога ён пільнаваўся болей за ўсіх, і, чым далей рабіў з ім, тым той усё болей яму падабаўся. Заруба быў шчыры працаўнік, большасць дзён матляўся ў паездках па раёне, усё на людзях, на сходах. I пра возчыка свайго клапаціўся, як бацька. Калі дзе частавалі старшыню РВК, дык ён клікаў і возчыка, калі начавалі, дык прасіў уладкаваць і Ягора. Быў негаваркі ў дарозе, часам пытаўся пра што, пра Ягораву гаспадарку ў вёсцы, і тады Ягор скупа апавядаў яму. Той не перапыняючы слухаў, уздыхаў, але, адчувалася, думаў сваё. Мабыць, было пра што думаць старшыні выканкома. Асабліва ў такі час, калі разгортвалася калектывізацыя.

Якраз недзе ў пачатку вялікага посту яны меліся ехаць у Вязнікі — самы дальні сельскі савет за пушчай. Заруба сказаў звечара, што выедуць у восем раніцы. А палове восьмай Ягор ужо запрог вазок і стаяў з канём, чакаючы старшыню выканкома. Але Заруба не паяўляўся. Мінаў час, і Ягор зайшоў у прыёмную, даведацца, калі паедуць. У прыёмнай была сакратарка Рыма і яшчэ тры ці чатыры чалавекі. З кабінета Зарубы чуўся нейчы строгі трывожны голас, але не Зарубы, кагосьці невядомага. Пасля яшчэ нехта гаманіў, нехта быццам спрачаўся. Хто там быў, Ягор не ведаў, але сакратарка і мужчыны ў прыёмнай моўчкі напружана слухалі, хоць зразумець сэнс той спрэчкі было нельга. Ягор ужо хацеў ісці да свайго Белалобіка, як шырока расчыніліся дзверы, з якіх выскачыў невялічкі, нават мізэрны, чалавек у шынялі, на хаду насунуў на голеную галаву суконную будзёнаўку і, перш чым выйсці ў сенцы, спыніўся перад Ягорам. "Ты хто?" — "Азевіч",— сказаў Ягор. "Які Азевіч?" — "Ну, возчык". — "Чый возчык? Старшыні?" — "Ага, старшыні",— сумеўся Ягор пад нейкім прыдзірліва-злым позіркам гэтага вайскоўца, які тут жа і выскачыў з прыёмнай. Ягор таксама хацеў выйсці, але тут з кабінета вываліліся некалькі чалавек і за імі паказаўся Заруба. Ён быў збялелы тварам, з насупленымі бровамі, нешта буркнуў сакратарцы і, убачыўшы Ягора, кінуў: "Распрагай, не паедзем". Ягор цепнуў плячмі і пайшоў распрагаць. Паставіў у стойла каня і, каб дазнацца, што будзе далей, — зайшоў у прыёмную. Там сядзела ўжо адна толькі сакратарка, яна, відаць было, толькі што плакала, і як Ягор трохі спалохана зірнуў на яе, сказала: "Сакратара, таварыша Голубава, арыштавалі. І ветурача Бутэвіча. І Слямзікава з ільнозавода". — "За што?" — вырвалася ў Ягора. "За што? — падняла счырванелыя вочы Рыма. — Не ведаеш, за што? Бо ворагі народа".

Ягор маўчаў — нікога з арыштаваных ён не ведаў Але калі ворагі народа, дык што ж? Тады нават добра, што арыштавалі. Тых ужо арыштоўвалі не першых, увосень узялі аж шэсць чалавек, пра тое пісала раённая газета, ды і мінскія газеты пісалі, як выкрывалі ворагаў народа нават ва ўрадзе рэспублікі. А перад тым раскулачвалі. Нават у іхняй вёсцы дзве сям'і раскулачылі і выслалі кудысьці на Поўнач, Ягор нават памагаў адвозіць Цыпручонкаў на станцыю. Ішла класавая барацьба, і класавы вораг супраціўляўся, Ягор тое ўжо ведаў.

Рэшту таго дня Ягор поркаўся на стайні, прыбраў стойла, адгроб кучу гною ад вербаў, добра вычысціў свайго белалобага стаенніка. Як стала цямнець, хацеў падацца ў сваю стадолу — вечар выдаўся вольны, камсамольскай вучобы не было. Ён развешваў на сцяне збрую і пачуў, што ззаду нехта ўвайшоў. Як ён азірнуўся, той павітаўся, зыркнуў туды-сюды хуткім позіркам. "Што, адзін тут?" — "Адзін",— сказаў Ягор, здзіўлена пазіраючы на маладога чалавека ў жоўтым кажушку і шапцы-кубанцы. "Нікуды не едзеш?" — "Не. А што?" — "Тады праз гадзіну прыйдзі" — "Куды?" — "У райаддзел ГПУ. Да таварыша Мілавана". Ягор хацеў запытацца, дзе тое ГПУ, але не паспеў, як малады чалавек знік у варотах, а Ягор павесіў хамут і спыніўся. Чым займаецца ГПУ, ён ужо ведаў, і цяпер нават затрывожыўся: якая ў таго справа да возчыка выканкома? Ці не натварыў што? Ды, здаецца, нідзе нічога. Інакш бы таварыш Заруба сказаў. Можа, дзе якія размовы былі не дужа добрыя? Дык, здаецца, нідзе ні з кім не гаварыў пра што падазронае.

Надта занепакоены, ён, аднак, выйшаў праз гадзіну ці меней з выканкомаўскага падворка і пайшоў да царквы. Дзе было тое ГПУ, не ведаў, трэба было запытацца, але на вуліцы насустрач ніхто не паказваўся. I ён прамінуў царкву, пратупаў праз райком партыі, у якім сёння арыштавалі першага сакратара. Ва ўсіх вокнах райкома гарэла святло, чуліся галасы, і, як ля ганка паявіўся нейкі чалавек у падпяразаным паліто, Ягор запытаўся, дзе ГПУ. Той спярша стаў, неяк спалохана паўзіраўся ў Ягора, а пасля паказаў на царкву. "Во там, за саборам, у папоўскім доме. З сінімі аканіцамі". I праўда, за царквой пад разложыстым клёнам прытуліўся невялічкі, але ладны дамок з нізенькім ганкам, вокны яго таксама свіціліся, але не надта, бо былі занавешаны знутры. Ягор узышоў на ганак, памацаў клямку, пастукаў. Раз, а затым другі. Яму адчыніў нехта нябачны ў цемры І, не пытаючыся нічога, павёў у наступны пакой. За сталом, пакрытым новым кумачовым абрусам, сядзеў той самы чалавек з паголенай галавой, які яго дапытваў у выканкоме. Тут было, мусіць, холадна, бо на плячах яго быў накінуты шынелак з шырокімі сінімі пятліцамі на каўняры. Той не спяшаўся з размовай, спярша ўважліва агледзеў Ягора, што ніякавата стаяў напалову ў ценю ад абажура вялікае дванаццацілінейнае лямпы, што вісела пад столлю. Затым гаспадар пакоя папытаўся, адкуль ён родам, якая гаспадарка дома, ці даўно возіць старшыню выканкома. Ягор скупа адказваў, адчуваючы, аднак, што, мусіць жа, не затым яго паклікалі сюды, каб дазнацца, колькі часу ён возіць Зарубу. Аказваецца, ён памыляўся. Мілаван трохі памаўчаў, перасмыкнуў худым, у абвялых зморшчынах тварам, паправіў на плячах шынелак. "Куды часцей за ўсё ездзіць Заруба?" — запытаўся ён і ўважліва ўставіўся ў Ягора. Той ніякавата пераступіў на падлозе, адчуўшы, што, здаецца, аднак, пачынаецца самая размова. Мусіць, яго цікавіў менавіта Заруба. Але нашто ён пытаецца ў яго, возчыка, чаму не папытае ў самога Зарубы? Думаючы, як адказаць, Ягор заклапочана пазіраў на канец стала, дзе ляжала мілаванаўская будзёнаўка, зграбная штуковіна з вострай шышачкай наверсе і сіняю зоркай спераду. На той сіняй зорцы блішчэла і яшчэ адна, чырвоная металічная зорачка. Спрытная была будзёнаўка, не тое што ягоная шапка-кучомка, якую ён няўцямна перабіраў у руках. Мілаван, аднак, не заўважаў таго і задаваў новыя пытанні. Наступнае з іх было, ці часта старшыня выканкома наведвае вёску Кандыбічы. Ягор адказваў няпэўна, ён ужо адчуваў, што не павінен нешта выдаваць з жыцця ягонага старшыні, але і як было зусім не выдаць? I ён болей мычэў нешта няпэўнае, аж покуль тое не абурыла гэтага гэпэушніка. "Ты мне не круці, а адказвай прама! Колькі разоў быў з Зарубам у Кандыбічах?" — "Дык не лічыў. Можа, раз ці два". — "Брэшаш, не два. Лепей падумай, успомні!" — "Не памятаю я". — "Што, слабая памяць? Камсамолец, здаецца?" — "Так, камсамолец", — сказаў Ягор і ўпершыню зірнуў Мілавану ў вочы. "Калі камсамолец, дык абавязаны шчыра супрацоўнічаць з органамі! — зласнавата абвясціў гаспадар пакоя. — За ўхіленне, ведаеш, што бывае?"

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сцюжа»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сцюжа» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Круглянскі мост
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Сцюжа»

Обсуждение, отзывы о книге «Сцюжа» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x