Янка Брыль - Муштук i папка

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Муштук i папка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Муштук i папка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Муштук i папка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні i мініядюры, напісаныя ў розныя гады, i навейшая па часе напісання трагічна-ўзнёслая аповесць «Муштук i папка».

Муштук i папка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Муштук i папка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Юрачка страсянуў галавой, устрапянуўся, як выпушчаны са жмені верабей, паправіў паясок на сваёй вышыванай кашулі i рушыў у кут, дзе сядзелі дзяўчаты. I хата, поўная хата людзей,— насцярожылася. «Мяне возьме, мяне»,— засвяціліся вочы, забіліся сэрцы дзяўчат. А ён падышоў да Галі. Проста i спрытна, як ён рабіў усё, Сярожа пакланіўся. З усмешкай, вядома, такой, што ў ёй i просьба i радасць: «Нарэшце мы пойдзем!..»

I вось яны выйшлі ў круг, абняліся.

Мужчыны прыўсталі з лаў, маладзіцы націснулі з кута на сярэдзіну, моладзь нібы стаілася ў чаканні нечага, што ўбачыш не вельмі часта.

Дачакаўшыся такта, Юрачка тупнуў i — завірылі!.. Малыя боцікі яго то ледзь краналіся дошак падлогі, то раптам гулка i чотка — па паваротах улева ці ўправа — білі, як выгаворвалі, чачотку. Вакол яго светлавалосай галавы толькі мільгаў румяны тварык пад чырвонай хусцінкай. A ўсё ж такі можна было прыкмеціць, разглядзець i залатыя каласы на чырвані, i чорныя бровы, i вусны, што так i не маглі стрымаць усмешкі сораму i шчасця... Усім было відаць, а Юрачку найлепш.

— Круг, дайце круг! — крычалі дзецюкі, хоць ніхто з ix не думаў пакуль што сам выходзіць у круг. А ён сціскаўся, не стрымаць яго было нават дзесяткам плячэй.

Дзядзька Раман Кругляк, стары ўжо, сівы чалавек, узбіўся з валёнкамі на лаву i зверху, падняўшы палец угару, вось-вось гатовы быў крыкнуць: «Эх!»

Нібы пачуўшы гэты выраз усеагульнага захаплення, Юрачка заспяваў:

Чорна галка,
Чорна галка,—
Ты мая,
Ты мая!

На гэтым песню яго абарвалі.

— Правільна, Юрачка! Правільна! — загула, нібы ўздыхнула з палёгкаю, хата. I толькі тады ўжо, нібы давёўшы да поўнага ладу тое, што трэба было давесці, моладзь пусцілася ў танец.

Так пачалося ix каханне.

Гэта быў толькі ўступ да вялікага шчасця, што мела прыйсці, што пачалося ў тую ж ноч, калі ён цалаваў яе каля іхняга акна, а Галя закрывала твар рукамі i прасілася: «Сярожа, міленькі, не трэба...» Ды рукі гэтыя яму зусім няцяжка было разнімаць. А шчасця, гарачага, хмельнага шчасця ім ніяк нельга было ўдосталь напіцца, хоць прастаялі на снезе амаль да світання.

Праз тыдзень Юрачка пайшоў з дзядзькамі ў Касцюкі, дахаты.

I хто мог падумаць, што ix развітанне — навек!..

Цяпер вось стой ды слухай, як за пшаніцай, за вырваным ільном гудзе яго вясёлы працавіты трактар. Думай пра першую радасць сваю, крычы, звар'яцей ды крычы, каб успомніў цябе i прыйшоў. З ім калісьці цёпла было стаяць i на снезе, а цяпер табе, баба, холадна ўжо i на летняй расе. Ідзі, ідзі, дурніца, у хату, дарэмна стаіш... Няхай трактар гудзе, няхай не дасць табе заснуць да дня.

Галя ціха пайшла.

Дзверы — i ў сенцах, i ў кухні, i ў хаце — старыя, скрыпучыя. Як ты ні асцерагайся, усё роўна скрабянуць па сэрцы. У хаце змрочна. Стаіць-то яна вокнамі на поўдзень i на ўсход, але акенцы гэтыя глядзяць з-пад нізкіх капяжоў, нібы пануры чалавек, толькі пад ногі. Галя ідзе ў той куток, дзе ложак, наўздагад, на хаду ўжо расшпільваючы сукенку. Распрануўшыся, яна асцярожна абмацвае край ложка i асцярожна лажыцца. Ды ўся гэтая асцярога — дарэмная. Сонечка яшчэ ўсё не спіць.

Шчака на падушцы, рука пад шчакой, а вочы глядзяць у паўцемру. Галя знайшла рукой яе цёплыя плечыкі i прыгарнула малую — усю зараз, з усімі яе думкамі.

— Мамка, а дзе наш тата?

— Спі, дачушка, ён хутка прыедзе.

— «Прыедзе, прыедзе»... Я малая была— ты ўсё казала i цяпер усё кажаш. Мамка, а тата харошы?

— Харошы, харошы...

— А Лёнька, дурань, гаворыць, што тата не ў горадзе, што ён у астрозе сядзіць, што ён... Як гэта, мамка?

— Што?

— Ну, як гэта?.. Ой, я забылася.

— Ты вось спі. Заўтра зноў не захочаш уставаць.

— А Лёнька кажа...

— Сціхні! — крыкнула Галя. Нават i для самой сябе нечакана злосна, а што ўжо казаць пра малую.

Сонечка ўздрыганулася i заціхла. Цяпер бы ёй якраз i заплакаць ад крыўды, але яна памаўчала хвілінку, а потым цёплая тонкая ручка яе працягнулася да Галінай шыі, трошкі напружылася, абняла i нібы самай моцнай сілай зноў прыцягнула маці да сябе.

— Я, мамка, буду спаць. I ты cпi. Добра?

— Добра. Ты толькі адвярніся да сцяны. На гэты вось бачок...

Нялёгка Галі вымавіць адразу столькі слоў. Ды вось малая заціхла. I добра. Гэтак будзе лепш i ёй, i маці.

«Не трэба ёй пакуль што бачыць маіх слёз, не трэба ведаць, што думаю я пра таго, хто стаў на гора наша бацькам яе, a маім мужам... Давай, дачушка, лепш заснём...»

За нізкай столлю, за страхой — высока над хатай стаіць у небе поўны ціхі месяц. За пшаніцай, за пахам ільну спыніўся недзе ў полі трактар. Cпi, маладзіца, не паспееш адпачыць, пакуль паблекне месяц. Cпi, спяшайся заснуць, пакуль трактарыст i прычэпшчык закурваюць... Ды яна не паспела, вядома. I не старалася, відаць. I трактар зноў гудзе, зноў над палямі коціцца, як хвалі на вялікім возеры, яго бадзёрае грукатанне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Муштук i папка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Муштук i папка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Муштук i папка»

Обсуждение, отзывы о книге «Муштук i папка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x